Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 10.06.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-06-2011, 11:06 Навіны  ] • Хрэсны ход
Да 28 жніўня ў рэспубліцы будзе доўжыцца хрэсны ход «Пад Пакровам Прасвятой Багародзіцы», які праходзіць па тэрыторыі чатырох абласцей, у тым ліку Віцебскай. У панядзелак, 13 чэрвеня, ён прыбудзе на Міёршчыну.
Сустрэча адбудзецца ля моста ва Узмёнах прыкладна ў 11.30.
Затым хрэсны ход скіруецца ў райцэнтр. Сустрэча ў Міёрах ля паклоннага крыжа з боку Верхнядзвінска ў 17-18 гадзін. Пройдзе па вуліцах горада, потым —малебен у праваслаўным храме.
У аўторак, 14 чэрвеня, хрэсны ход возьме шлях ад царквы (у 8.30) на Браслаў з прыпынкам і начлегам у Пераброддзі.
10-06-2011, 11:05 Спорт і турызм  ] • Турзлёт
Турзлёт
Ва ўрочышчы Навалака з 3 па 5 чэрвеня праходзіў турзлёт арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Удзельнічала восем каманд: райаграсервіс, аддзел адукацыі, лясгас, ПМК-55, ДРБУ-203, УП "Міёрскі", ЦРБ і Міёрскае ПМС.
Першай задачай для спартсменаў-турыстаў з'яўлялася добраўпарадкаваць тэрыторыю, на якой размяшчаўся іх лагер. Адны ўпрыгожвалі ўваход-браму папараццю, іншыя зрабілі агароджу з магнітнай касетнай стужкі, трэція "абазначылі" сваю тэрыторыю тоўстай стужкай з надпісам "Асцярожна", карацей—усе рэалізоўвалі фантазіі па-свойму. Наперадзе іх чакала яшчэ насычаная і цікавая праграма.
10-06-2011, 11:03 Спорт і турызм  ] • Прыгожая перамога
Два дні доўжыліся абласныя спаборніцтвы па футболу на прыз "Скураны мяч" сярод каманд юнакоў 1997-1998 гадоў нараджэння. У вырашальных гульнях за першынства наша каманда сустракалася з Ушачамі — 0:0 і з Оршай — 2:1. У фінале згуляла з Віцебскам, але атрымалася нічыя. Па пенальці выйгралі ў сапернікаў з лікам 4:2 і ў выніку занялі першае месца.

У саставе каманды гулялі Раман Чубрэвіч (капітан), Уладзіслаў Ляшук, Аляксандр Зарэцкі, Максім Шокель, Аляксандр Барташэвіч, Ігар Чарняўскі, Дзмітрый Васільеў, Ігар Хаткевіч, Аляксей Жураўскі, Арцём Драздовіч, Дзяніс Воюш, Ягор Хмельнік.

Вячаслаў БОГУШ,
трэнер.
10-06-2011, 11:02 Навіны  ] • Акцыя “Чытаем разам”
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, РВУ “Літаратура і мастацтва”, рэдакцыі часопісаў “Бярозка” і “Вясёлка” пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі, культуры і адукацыі праводзяць рэспубліканскую акцыю “Чытаем разам”. Яна закране 14 раёнаў Беларусі. Старт адбыўся на Міншчыне ў Дзяржынску. Потым эстафету прынялі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. А цяпер гонар прыняць акцыю прадастаўлены Міёрскаму, дзе падзеі будуць разгортвацца 19-21 чэрвеня. У складзе пісьменніцкай дэлегацыі чакаюцца лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, старшыня Беларускага дзіцячага фонду, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”, пісьменніца-казачніца Алена Масла і дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская.
10-06-2011, 11:00 Здароўе  ] • Жанчына і тытунь
Цяжка паверыць у тое, што ў наш час нехта не ведае пра шкоду, якую наносіць тытунь. Чаму ж тады на вуліцах так часта сустракаюцца жанчыны, якія кураць?
Бясследна гэта не праходзіць. Тыя, хто курыць, у 13 разоў часцей маюць стэнакардыю, у 12 разоў — інфаркт міякарда, у 10 — язвавую хваробу страўніка. Рызыка захварэць на рак у курыльшчыка павялічваецца амаль у 20 разоў. 90% усіх выпадкаў рака лёгкіх прыходзіцца на доўгакурачых.

У арганізме няма ні аднаго органа, які не падвяргаецца ўздзеянню нікаціну, што ўдыхаецца разам з дымам цыгарэты. Гэта шкодна для чалавека любога ўзросту, ў любой колькасці і выглядзе.
10-06-2011, 10:58 Спорт і турызм  ] • Дзісна — міні-чэмпіён
Дзісна — міні-чэмпіён
14 мая ў Дзісенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў другі турнір па міні-футболу сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі на кубак ксяндза-біскупа Уладзіслава Бліна. У ім прымалі ўдзел каманды з Міёраў, Глыбокага, Лучая і Дзісны. Мясцовая парафія арганізавала на спаборніцтвы 2 каманды: міністранты і юнакі з Дзісенскага дзіцячага дома.
Чэмпіянат праводзіўся па кругавой сістэме: кожная каманда магла памерацца сіламі з іншай. Ужо першыя гульні паказалі, што хлопцы маюць добрую падрыхтоўку. Паступова з пяцёркі ўдзельнікаў выявіліся мацнейшыя футбалісты з Дзісны, Лучая і Глыбокага. Найбольш дынамічную гульню дэманстравала каманда Дзісенскага дзіцячага дома, якая падчас спаборніцтваў не мела паражэнняў.
10-06-2011, 10:57 Грамадства  ] • Фея чысціні
Фея чысціні
У кожнай арганізацыі ёсць людзі, праца якіх прыкметная, але рэдка хто задумваецца пра яе важнасць і выканаўцаў. Гэта тэхнічныя работнікі, якія не атрымліваюць высокіх узнагарод, але выконваюць паўсядзённую неабходную справу.

Пагадзіцеся, калі прыходзіш на працу і бачыш чысцюткую падлогу, свежапрацёртыя ад пылу паліцы і падаконнікі, вымытыя вокны, то настрой адразу становіцца станоўчым. Работы ў прыбіральшчыц, пагадзіцеся, нямала, і, прычым, ацэньвае яе кожны, бо яна як на далоні. Між тым, нягледзячы на шматлікія клопаты, многія з іх на працягу ўсяго жыцця не мяняюць сваё працоўнае месца.
10-06-2011, 10:55 Здарэнні  ] • Выстраліў з ружжа ў суседа
Пётр Іванавіч Марковіч — жыхар вёскі Чурылава. 67-гадовы пенсіянер да пэўнага часу са сваім суседам жыў дружна. Не раз разам бавілі час за распіццём алкагольных напояў. Праўда, яго сябар быў чалавекам больш занятым, бо працаваў на ферме. І ўзрост меў працаздольны — 55 гадоў. Аднак абодва мужчыны з цягам часу аўдавелі. І абодва пачалі праяўляць сімпатыю да адной і той жа жанчыны, якая цягнулася да чаркі не менш іх.
У той дзень актыўнае спажыванне спіртнога заладзілася з самай раніцы. Пілі, як і заўсёды, без усялякай на тое прычыны. Колькі было выпіта бутэлек — падлічыць цяжка.
10-06-2011, 10:53 Навіны  ] • «Арэлі» Сяргея Панізьніка
Пад такой назвай выпушчаны аўдыёдыск, які мае падзагаловак “Сяргей Панізьнік у вершах і песнях”. Ён утрымлівае 27 твораў нашага земляка, а таксама запісаную ім у родных мясцінах музыку.

Вершы з кнігі С. Панізьніка “Пры свячэнні...” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў. Гэта “Чуйны дзень любоўю лечыць”, “Перакідны каляндар”, “Хадзіла сонца па зямлі”, “Адмераная Мёрыцай” і іншыя. Ансамбль “Сябры” выконвае песні “Беларусь сінявокая” і “Аэліта” на словы нашага земляка. Цікава будзе паслухаць іншыя песні ў выкананні Наталлі Бярнадскай, Якава Навуменкі і іншых спевакоў. Што непасрэдна для міярчан, то ім цікава будзе паслухаць вясельны марш для маладых, які выканала яшчэ ў 1969 годзе інструментальная капэла з вёскі Ліпава ў складзе Д. Рагоўскага (кларнет), А. Рагоўскага (баян, бубен) і А. Рудзёнка (скрыпка). Гучыць на дыску і полька “на лён” у выкананні мясцовых музыкаў.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar