Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-06-2011, 15:30 Моладзь / Год моладзі  ] • Дыплом ад тэолагаў
Дыплом ад тэолагаў
Нядаўна вучаніца 9-га класа Дзісенскай СШ Алёна Кісель атрымала дыплом ад тэолагаў. Справа ў тым, што яна прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў і творчых работ на тэму “Хрысціянства ў маім жыцці і жыцці сучаснай моладзі”. У красавіку дзяўчыне прыйшло паведамленне з Белдзяржуніверсітэта пра тое, што яе творчая праца высока ацэнена камісіяй і журы конкурсу, і яна стала пераможцай. Алёну Кісель запрасілі прыехаць у Мінск за ўзнагародай.
21-06-2011, 15:21 Навіны  ] • У суседзяў — свята
26 чэрвеня Верхнядзвінск адзначае 625-годдзе. Урачыстасці пачнуцца ў 10 гадзін на плошчы Юбілейнай. У праграме выставы карцін, выступленне духавога аркестра пагранічнікаў, у 11.00 — урачыстае адкрыццё свята “Родны мой горад — любоў мая”. Далей — ускладанне кветак да помнікаў, конкурс вадзіцеляў, культурная праграма ў гарадскім парку, тэатралізаванае прадстаўленне, спаборніцтвы па фігурнаму катанню на роліках, велатурызму і іншае, раённы конкурс культарганізатараў, танцавальная і канцэртная праграмы, феерверк на пляжы.
21-06-2011, 15:20 Эканоміка і права  ] • Тэрміны падоўжым
ААТ “ААБ Беларусбанк” прадастаўляе магчымасць крэдытаатрымальнікам, якія атрымалі крэдыты ў замежнай валюце на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы, прадоўжыць тэрміны вяртання гэтых пазык: на фінансаванне нерухомасці — на 5 гадоў, на спажывецкія патрэбы — на 3. Для гэтага неабходна пісьмова звярнуцца ў сектар крэдытавання насельніцтва ЦБП №213 ААТ “ААБ Беларусбанк” (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 24). Тэл. 4-17-00.
А. ЮШКЕВІЧ, дырэктар ЦБП №213.
21-06-2011, 15:19 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У сераду, 22 чэрвеня, ля тэл. 4-14-45 з 10 да 12 гадзін дзяжурыць старшыня
раённага Савета дэпутатаў Раіса Васільеўна Парфёненка. Звяртайцеся да яе
па ўсіх пытаннях забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва.
21-06-2011, 15:17 Моладзь / Год моладзі  ] • Урокі ля вады

Урокі ля вады

Дзяцей, якія адпачываюць у летніх школьных лагерах, работнікі Міёрскай выратавальнай станцыі запрасілі на заняткі па аказанню дапамогі церпячым бедства на вадзе. На цікавыя і карысныя ўрокі ўжо прыйшло некалькі атрадаў з гарадскіх навучальных устаноў. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі слухалі парады, але і ўдзельнічалі ў практычных занятках: спецыялісты-выратавальнікі наўмысна стваралі экстрэмальныя сітуацыі, прадаставіўшы магчымасць навучэнцам самастойна прыняць правільнае рашэнне і аказаць дапамогу “церпячаму бедства”.

21-06-2011, 15:15 Грамадства  ] • Цяжкасці пераадолены
Цяжкасці пераадолены
У пятніцу, 17 чэрвеня, інфармацыйныя групы райвыканкама выступілі ў многіх вёсках Язненскага сельсавета. У кожнай жыхары гаварылі пра жыццё, задавалі пытанні, прасілі дапамагчы вырашыць пэўныя праблемы. Так, у вёсцы Пашніно Зінаіда Іванаўна Вяль, якой неўзабаве споўніцца 80, выказала заклапочанасць аб набыцці паліва. Ёй патрэбны дровы, а завоз іх зацягваецца.
Жыхары не разумеюць, чаму ля прыдарожных палос хмызняк застаецца, а дрэвы спілоўваюць. Калісьці іх садзілі школьнікі, стараліся, каб ехаць па дарогах было прыемна. Дрэвы абараняюць дарогу ад снежных заносаў, ачышчаюць паветра ад газавых выхлапаў аўтамабіляў. Лічаць, што падыход неразумны. Канешне, палі трэба ачышчаць і ад хмызнякоў, і ад камянёў. Толькі навошта рабіць горш, чым ёсць? Разумеюць, што ад краёў дарогі па тэхнічных нормах 10 метраў тэрыторыя павінна быць чыстай. На многіх участках так і ёсць.
21-06-2011, 15:07 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Павінны памятаць
“Нацыя, якая змагалася за чалавецтва, загінуць не можа”.
Ш. ПЭТЭФІ.
Павінны памятаць
Сёлета спаўняецца 70 год з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта сумны юбілей, пра які трэба памятаць і ў наступных стагоддзях. Захавалася мноства дакладных запісак, дзённікаў розных людзей, што перадаюць жыццёвыя катаклізмы ў самым пачатку вайны. Шмат давялося перажыць беларусам, каб абараніць сваю годнасць і ўрэшце рэшт перамагчы ворага. Кожны трэці застаўся на палях бітваў.
На жаль, у апошні час, асабліва сярод моладзі, стала патухаць пачуццё ўдзячнасці тым, хто на сваіх плячах прынёс перамогу. Лічу, што мы неяк раз’яднана праводзім выхаваўчую работу. На маю думку, культура, мараль і памяць — тыя інструменты, якія дапамагаюць абудзіць у людзей сумленне, пачуццё яднання з усімі, хто акружае, добрыя адносіны адзін да аднаго.
21-06-2011, 15:02 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • 4-ая партызанская
У канцы 2010 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці выдалі “Гісторыю 4-й Беларускай партызанскай брыгады”. Гэта другое выданне ў серыі “Памяць Віцебшчыны”. Кніга ўтрымлівае 160 старонак. Першакрыніцай з’яўляецца рукапісны тэкст на 206 старонках, які суправаджаецца схемамі баявых аперацый, малюнкамі і іншымі дакументамі. Ён захоўваецца ў Нацыянальным архіве, фонд 1450, вопіс 4, справа 94.
21-06-2011, 14:52 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Што мы пісалі ў 1972 годзе
¤ “Заканчваецца будаўніцтва другой чаргі Міёрскага льнозавода. Адначасова з вытворчым памяшканнем тут узводзяцца шохі для захоўвання льнотрасты”.
¤ “У вёсцы Брыжынкі пракручана свідравіна, пракладзены водаправод і ўстаноўлены калонкі, артэзіянскую ваду атрымалі ўсе калгаснікі”.
¤ “Летась насельніцтву раёна на індывідуальнае будаўніцтва было выдадзена ў крэдыт 13 тысяч рублёў, сёлета — 7 тысяч”.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar