Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-06-2011, 14:33 Спорт і турызм  ] • Перамаглі з лікам 3:0
11 чэрвеня прайшла трэцяя гульня чэмпіянату вобласці па футболу каманд першай лігі.
Сустракаліся ФК "Міёры" і "Азярцы" з Глыбокага. Зноў нашы перамаглі з лікам 3:0. Галы
ў вароты саперніка забілі Іван Мельнікаў, Артур Талсташоў і Максім Жупанаў.

Вячаслаў БОГУШ.
21-06-2011, 14:31 Эканоміка і права  ] • Парушэнні патрабаванняў
З 42 правераных у першым квартале 2011 года гандлёвых аб’ектаў парушэнні рэалізацыі тавараў устаноўлены ў 32 (па якасці тавараў, якіх забракавана на 4,2 мільёна рублёў); у 20 — пакупнікам не прадастаўлялася неабходная інфармацыя, у 22 — парушаліся санітарныя нормы і правілы.
Аштрафаваны 122 правапарушальнікі на 12,4 мільёна рублёў. З суб’ектаў гаспадарання спагнана 54,3 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 82 чалавекі, у тым ліку 4 вызвалены ад займаемых пасад.
21-06-2011, 14:29 Навіны  ] • Новы партал
РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” сёлета з 1 мая пачаў вопытна-прамысловую эксплуатацыю партала (http://portal/pki.by), які дазваляе абанентам падоўжыць тэрмін дзеяння сертыфіката адкрытага ключа праз сетку Інтэрнэта (без асабістага наведвання рэгістрацыйнага цэнтра).
Для гэтага неабходны наступныя ўмовы:
-наяўнасць адкрытага ключа як мінімум на працягу дзесяці дзён да заканчэння тэрміну дзеяння сертыфіката, атрыманага ў Засведчваючым цэнтры прадпрыемства (час, неабходны для аплаты паслуг, падпісання патрэбных дакументаў і абмену імі );
-нязменнасць дадзеных плацельшчыка, якія ўнесены ў Пералік звестак пра абанента, у параўнанні з папярэдняй рэгістрацыяй.
21-06-2011, 14:27 Эканоміка і права  ] • Улічыце чужыя памылкі
Спецыялісты дзяржкантролю вобласці 7-9 чэрвеня праверылі ход нарыхтоўкі кармоў і пашавае ўтрыманне жывёлы ў сельгасарганізацыях Сенненскага раёна. Выяўлена, што ў шэрагу гаспадарак марудна вялася корманарыхтоўка, а асобныя нават не прыступілі да назапашвання сена. Пры гэтым раннія травы пераспелі. Ва ўсіх гаспадарках частка корманарыхтоўчай тэхнікі яшчэ не была падрыхтавана да работы (а гэта трактарныя касілкі, граблі, прэс-падборшчыкі, кормаўборачныя камбайны). Больш таго, у трох сельгасарганізацыях завышана гатоўнасць такой тэхнікі ў аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу.
17-06-2011, 09:52 Навіны  ] • 19 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў

"Раённая маці"
19 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў
Вось яна заходзіць у палату, і, здаецца, уся прастора запаўняецца яе ўсмешкай. “Ну, як у вас сёння справы?” — пытаецца ў матуль. Тыя расказваюць, што непакоіць іх больш за ўсё — здароўе сваіх дзяцей. — “А цяпер давайце я вас паслухаю”, — звяртаецца да маленькіх пацыентаў. Дачушка, трымаючы ў руках мяккую цацку — ката — прытуляецца да мяне. А доктар, не зважаючы на такія “халодныя” адносіны, прыступае: “Давай спачатку паслухаем твайго Матроскіна”, — і прыкладвае фанендаскоп да рыжага жывоціка, потым — спінкі, малая паслухмяна падстаўляе вусата-паласатага сябра, разам з урачом правяраючы горлачка махнатага пацыента.
17-06-2011, 09:43 Рэлігія  ] • Хрэсны ход
Хрэсны ход
13 чэрвеня хрэсны ход з Верхнядзвінска скіраваўся ў Міёры. На граніцы раёнаў адбылася сустрэча багамолцаў. Пасля яе хрэсны ход узяў накірунак на Даўгінава, дзе быў зроблены прыпынак. Потым шлях ляжаў на Міёры. Ля паклоннага крыжа з боку Верхнядзвінска ў вечаровы час гараджане сустрэлі вернікаў. Разам прайшлі па вуліцах горада да праваслаўнага храма, у якім адбыўся малебен.
На наступны дзень хрэсны ход скіраваўся ад царквы на Браслаў з перапынкам і начлегам у Пераброддзі.
Святынямі хрэснага ходу з`яўляліся спісы ікон Божай Маці Жыровіцкай і Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Людвіг КАСАТЫ.
17-06-2011, 09:38 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва
Таццяна Мікалаеўна Рымша адкажа на ўсе пытанні, што ў яе кампетэнцыі, у аўторак,
21 чэрвеня. Звяртайцеся па тэл. 4-13-43 з 10 да 12 гадзін.
17-06-2011, 09:36 Навіны  ] • Галасуем за “цуд”!
Галасуем за “цуд”!
Дзякуючы актыўнасці жыхароў раёна балота Ельня стала неаспрэчным фіналістам праекта «Народнай газеты» «Сем цудаў Беларусі», трапіўшы ў рэспубліканскі этап галасавання, якое пачалося 15 чэрвеня.
Ці стане балота Ельня цудам Беларусі? Усё залежыць ад вас, землякі! Заходзьце на сайт www.ng.by і галасуйце.

У. АНДРЫЕВІЧ,
галоўны рэдактар «Народнай газеты.
17-06-2011, 08:48 Навіны  ] • Падзеі і факты
ДЭКРЭТАМ №4 у Беларусі пашыраюцца льготы і прэферэнцыі інвестарам пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора.
ххх
ПЕРШЫ намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў: грамадзянам з фіксаванымі даходамі будзе аказана сацыяльная падтрымка.
ххх
УКАЗАМ №107 сёлета зняты мараторый на адчужэнне акцый, якія атрыманы пры льготнай прыватызацыі. Цяпер іх можна прадаваць і купляць.
ххх
У БЕЛАРУСІ падрыхтаваны прапановы па ўвядзенню безнаяўных жыллёвых субсідый.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar