Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-06-2011, 15:47 Моладзь / Год моладзі  ] • На “Зарніцы”
На “Зарніцы”
Напрыканцы навучальнага года два дні праходзіла адзінаццатая абласная ваенна-спартыўная гульня "Зарніца" на базе аэраклуба імя Героя Савецкага Саюза А. К. Гараўца. Удзел у ёй прымала 20 каманд, якія папярэдне перамаглі ў сваіх раёнах. Годнасць нашага абараняла "Вікторыя" з СШ №2. У каманду ўваходзілі старшакласнікі Вера Рудзь, Ірына Арсоба, Анастасія Жабёнак, Яўген Танкавід, Аляксандр Мароз, Вячаслаў Танкавід і камандзір Вячаслаў Вішнеўскі.

У якасці суправаджаючых ездзілі настаўнік СШ №2 Леанід Леанідавіч Мятла, дзякуючы якому хлопцы і дзяўчаты былі добра падрыхтаваны да спаборніцтваў, і выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур.
14-06-2011, 15:45 Культура  ] • “Тры парасяці” на новы лад
 “Тры парасяці” на новы лад
Вясёлым танцам адкрылі прадстаўленне вучні харэаграфічнага аддзялення (кіраўнік —Вольга Фёдараўна Савейка).
Ніф-ніф, Наф-наф і Нуф-нуф з’явіліся на сцэне як вельмі таленавітыя героі: адзін — мастак, другі — фатограф, а трэці — паэт. Жылі бесклапотна і дружна. “Куляліся ў лужыне, вадзілі карагоды.” Аднак лета бясконцым не бывае, вось прыйшла пара шэрай і дажджлівай восені. Трэба было пра жыллё клапаціцца. Толькі Наф-наф сур’ёзна аднёсся да гэтай праблемы, а яго браты весяліліся да першага лядку. “Я буду разумнейшым — дом збудую з камянёў”, — спяваў песеньку ён. Ніф-ніф зладзіў хатку з саломы, а Нуф-нуф — з галля і тонкіх дубчыкаў. Калі прыйшоў час ратавацца ад галоднага ваўка, то з разбураных злодзеем хат яны ўсё ж пабеглі да Наф-нафа…
14-06-2011, 15:43 Спорт і турызм  ] • Чатыры галы сапернікам
У суботу, 4 чэрвеня, на стадыёне ФСК “Атлант” прайшла чарговая гульня чэмпіянату вобласці па футболу каманд першай лігі. Сустракаліся ФК “Міёры” і “Экстрым” з Расон. Ва ўпартай барацьбе міярчане перамаглі з лікам 4:2. Два галы забіў Іван Мельнікаў, па аднаму Яўген Кулянок і Артур Талсташоў. Жадаем нашым футбалістам далейшых перамог.
Вячаслаў БОГУШ.
14-06-2011, 15:42 Моладзь / Год моладзі  ] • У пошуку
У пошуку
У канцы навучальнага года ў нашай школе праведзена навуковая канферэнцыя “Думай! Твары! Даследуй!” Ва ўступным слове намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце В. Я. Івашчук адзначыла, што мэта мерапрыемства — пошук і падтрымка здольных да творчай і даследчыцкай дзейнасці школьнікаў. А пра тое, што такія вучні ёсць, сведчаць 9 работ.

Першым свой творчы праект “Незвычайныя дрэвы” прадэманстраваў вучань 4”А” класа Антон Галуза (кіраўнік С. М. Ляшкевіч). Хлопчык паведаміў, што шукаў матэрыял пра самыя высокія, вялікія і старыя дрэвы, якія здзіўляюць. Ён расказаў пра знакамітыя дрэвы Беларусі—дуб-патрыярх, цар-дуб, сасну-велікана.
14-06-2011, 15:40 Сямейны лад  ] • Калі разам, то і душа на месцы
Калі разам, то і душа на месцы
У тэрытарыяльным цэнтры прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і. Яго арганізавалі раённая арганізацыя ГА “Чырвоны Крыж”, РК ГА БРСМ, аддзелы райвыканкама па справах моладзі і ЗАГС. Пяць маладых сем’яў з дзецьмі з’яўляліся асноўнымі “віноўнікамі” сустрэчы: Слізень, Зямец, Піртань, Жук і Букіс. Вялі праграму начальнік аддзела па справах моладзі Дзмітрый Радзіхоўскі і старшыня раённай арганізацыі “Чырвоны Крыж” Ганна Ліскова.
14-06-2011, 15:38 Моладзь / Год моладзі  ] • Па шляху творчасці
Па шляху творчасці
У РДК 27 мая прайшоў святочны выніковы канцэрт для выпускнікоў Дзіцячай школы мастацтваў. Распачаў яго ўзорны аркестр баянаў і акардыёнаў пад кіраўніцтвам І. У. Лаўца кампазіцыямі Я. Дзярбенкі “Старажытны матыў”, “Твіст” і С. Гардона “Адажыа”.

Праграма складалася пераважна з нумароў, якія дэманстравалі выпускнікі, яны гралі на розных музычных інструментах — фартэпіяна, скрыпцы, баяне; танцавалі і спявалі М. Сяткоўская, В. Баравік, Л. Болтач, А. Варонька, К. Бялевіч, М. Вішнёвая, В. Грыгор’еў. Часам акампаніравалі ім іх выкладчыкі. Хор пад кіраўніцтвам З. І. Пучкоўскай праспяваў “Гамы” і жартоўную “Муха ў лазні”.
14-06-2011, 15:35 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Занялі першае месца
Занялі першае  месца
У Віцебску адбыўся 5-ты абласны агляд-конкурс калектываў мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Выступалі мы другімі, і прадставілі на суд журы 12 нумароў. Удзельнічалі ў 6-ці намінацыях (саліст, салістка, вакальная група, гумарэска, харэаграфічная пастаноўка, лепшы нумар на беларускай мове).

Нашы самадзейныя артысты выступалі з выразным задавальненнем і жаданнем перамагчы. Яно так і сталася.
Цудоўна выканала песню “Каханне хваляй накаціла” салістка Ала Цурыкава, за што і заваявала першае месца сярод канкурсантак.
14-06-2011, 15:32 Здарэнні  ] • Налавілі на 82 мільёны
Падчас рэйдавага выезду ў Міёрскі раён работнікі Браслаўскай міжраённай інспекцыі 28 мая на досвітку затрымалі ля вёскі Харакова Туркоўскага сельсавета грамадзян з незаконна здабытай рыбай.

У коннай павозцы, якая выкарыстоўвалася для транспарціроўкі “важнага грузу”, ляжаў улоў і забароненыя снасці — электрычная вуда з сілкаваннем ад акумулятара, а таксама на-дзімная лодка. Браканьеры — двое мужчын з Полацка і 22-гадовы рабочы Дзісенскага лясгаса з непаўналетняй сястрой затарылі воднай жыўнасцю тры мяшкі. Злоўленыя шчупакі, галаўні, ліні, плоткі, ляшчы, гусцяра і карасі — 846 асобін — заважылі 124,1 кілаграма.
14-06-2011, 15:30 Грамадства  ] • Верная клятве
Гэта здарылася ў верасні мінулага года. З мужам Аляксеем падарожнічалі па Беларусі. Бяду нішто не прадказвала. Прырода навявала прыемныя думкі і ўспаміны. Непадалёк ад Полацка раптам Аляксею стала дрэнна. Ён цяжка дыхаў, рукі пасінелі і зрабіліся халодныя, а на мае пытанні нічога не адказваў. Як мы апынуліся на абочыне — памятаю дрэнна. Зразумела, што губляю Аляксея, што трэба ратаваць, толькі як? Выбегла на дарогу, але ні адна машына, якая праязджала міма, не спынялася. Усе бачылі маю паніку, што ў мяне бяда, і таму абміналі. Але… хтосьці зжаліўся. З машыны выйшлі хлопец з дзяўчынай.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar