Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-06-2011, 10:50 Моладзь / Год моладзі  ] • Першая сяўба
Першая сяўба
Для маладога механізатара ААТ “Узмёнскі край” Дзмітрыя Конаха сёлетняя сяўба—першая. Да службы ў арміі ён закончыў Полацкі сельскагаспадарчы ліцэй па спецыяльнасці эксплуатацыя электраабсталявання. Адначасова вучыўся і ў Міёрскім райаграсервісе на трактарыста. Дыплом электрыка і пасведчанне механізатара атрымаў амаль адначасова. Да вайсковага прызыву паспеў адпрацаваць некалькі тыдняў у сельгаставарыстве. Стаўшы салдатам асвоіў прафесію электрадызеліста. Дэмабілізаваўся 21 студзеня 2011 года. Дырэктар таварыства Анатоль Мікалаевіч Матэленак прапанаваў хлопцу сесці за руль “Беларуса”. Не адмовіўся. Імпанавала тое, што трактар быў новы. Ды і жыллё шукаць не трэба — застаўся ў сям’і, якая жыве на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі. Зімой выконваў транспартныя работы. А ў час сяўбы на МТЗ-82 з агрэгатам МТТ уносіў угнаенні.

Э. БЛАЖЭВІЧ.
10-06-2011, 10:47 Навіны  ] • Дзяржкантроль
Запчасткі
з парушэннямі

Дзяржкантроль вобласці праверыў некаторыя гандлёвыя прадпрыемствы Оршы і Віцебска па пытаннях абароту запасных частак да аўтамабіляў. Выяўлены выпадкі продажу фарбы, ачышчальнікаў салона і фарсунак рухавіка, пераўтваральнікаў іржы і антыгелю з мінулымі тэрмінамі годнасці. Пра некаторыя тавары пакупнікам не даводзілася інфармацыя на беларускай ці рускай мовах. Кнігі заўваг і прапаноў вяліся з парушэннямі. Адбылося даналічэнне падаткаў і збораў. Не ўсюды касавыя ордэры зарэгістраваны да перадачы іх у касу. На асобныя тавары не было дакладна аформленых цэннікаў.
Па выніках праверак 9 правапарушальнікаў аштрафаваны на 770 тыс. рублёў.
10-06-2011, 10:44 Эканоміка і права  ] • Самая каштоўная ўласнасць
Самая каштоўная ўласнасць
Калісьці нашы продкі-сяляне свой дабрабыт і багацце звязвалі з уласнай зямлёй. Як тая даўняя цяга аднаўляецца ў нашы дні? Аб гэтым гутарка з начальнікам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Іванам Міхайлавічам Сафронавым.
Ці можна цяпер набыць зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць?
— Можна. З заявай аб гэтым трэба звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт, на тэрыторыі якога размешчаны ўгоддзі. Нюансаў (варыянтаў) у пакупцы зямлі вельмі шмат, з улікам усіх абставін больш падрабязную інфармацыю вам дадуць на месцы.
10-06-2011, 10:39 Афіцыйна  ] • «Прамая лінія»
У панядзелак, 13 чэрвеня, з 9 да 12 гадзін ля тэлефона 4-18-06 дзяжурыць начальнік
землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Іван Міхайлавіч Сафронаў. Ён адкажа на
ўсе «зямельныя» пытанні. На некаторыя з іх адказы змешчаны на сайце.
10-06-2011, 10:37 Навіны  ] • Выязны семінар
Выязны семінар
Бібліятэкары раёна сабраліся 26 мая ў аграгарадку Чэрасы. Тут прайшоў выязны семінар па тэме “Месца бібліятэкі ў адраджэнні нацыянальных традыцый”, работай якога кіравала дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы А. А. Скавародка.
Пра рэалізацыю культурнай палітыкі культустановамі аграгарадка Чэрасы гаварыла старшыня Міёрскага сельскага Савета Г. В. Шынкевіч. Падзялілася вопытам адраджэння нацыянальных традыцый мясцовы бібліятэкар Н. А. Федуковіч.
7-06-2011, 15:58 Навіны  ] • Прылічаны да ліку святых
Прылічаны да ліку святых
4 чэрвеня ў Дзісне адбылося праслаўленне іерэя Канстанціна Жданава да ліку мясцоваўшаноўваемых святых Полацкай епархіі.
Ва Уваскрасенскім храме адбылася Боская літургія з чынам кананізацыі. Узначаліў яе Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. На ўрачыстасцях прысутнічалі члены Свяшчэннага Сінода Беларускай праваслаўнай царквы, кіраўнікі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Валер`евічам Кузняцовым.
7-06-2011, 15:42 Культура  ] • Фестываль “Жывіце ў радасці”
Фестываль “Жывіце ў радасці”
У Слоніме на Гродзеншчыне праходзіў IV рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці "Жывіце ў радасці". Нашу вобласць на ім прадстаўлялі творчы калектыў з Шуміліна і з Міёраў — сям`я Чарняўскіх.
Па словах Баляслава Часлававіча, праграма мерапрыемства была насычанай і цікавай. Напачатку прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам членаў аргкамітэта і журы, гасцей, кіраўнікоў творчых дэлегацый. Затым урачыстае адкрыццё і прэзентацыі.
Усе ўдзельнікі фестывалю наведаліся з экскурсіяй у Жыровіцкі манастыр, які вельмі ўразіў, узрушыў сваёй прыгажосцю і велічнасцю. Арганізацыя была на высокім узроўні.
7-06-2011, 15:38 Афіцыйна  ] • “Прымая лінія”
Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксандр Іванавіч Жук
выслухае вашы заўвагі і прапановы па развіццю фізічнай культуры, спорту, турызму
і аграэкатурызму заўтра, 8 чэрвеня, па тэл. 4-17-15 з 10 да 12 гадзін.
7-06-2011, 15:37 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Раённай газеце ў гэтым годзе—70
Пра што пісалі ў 1970 годзе

“Дзісенскі КБМ прызнаны пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве за першае паўгоддзе 1970 года. Калектыву прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг райкама КПБ і выканкама райсавета дэпутатаў працоўных”.
ххх
“Днямі ў саўгас “Міёрскі” завезлі першыя газавыя пліты. Яны будуць устаноўлены ў 30 камунальных і прыватных кватэрах”.
ххх
“З году ў год пашыраецца гандлёвая сетка ў раёне. Нядаўна пачала працаваць “Шашлычная” на калгасным рынку ў райцэнтры”.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar