Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-06-2011, 15:33 Навіны  ] • Сустрэча з дэпутатам
Сустрэча з дэпутатам
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася сустрэча работнікаў са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аляксандрам Мікалаевічам Юшкевічам.
Дэпутат закрануў розныя пытанні. Гаварыў пра зварот Прэзідэнта да парламента краіны. Гэта асноўная падзея, план дзеянняў на бліжэйшую перспектыву. Пастаўлена задача — забяспечыць уваходжанне Беларусі ў першую трыццатку краін па ўмовах вядзення бізнесу.
7-06-2011, 15:31 Здарэнні  ] • Бяспека дзяцей-пасажыраў
З пачатку года на Віцебшчыне адбылося 12 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 9 дзяцей атрымалі траўмы, 1 загінуў. З 10 пацярпелых 6 хлопчыкаў і дзяўчынак у момант аварыі знаходзіліся ў аўтамабілі ў якасці пасажыраў.
Так, 29 сакавіка ў Глыбоцкім раёне атрымалі траўмы трое шасцікласніц адной з мясцовых школ, якія вярталіся з экскурсіі.
7-06-2011, 15:28 Здарэнні  ] • “Аддзячыў” за гасціннасць
Каля паўгода назад жыхары раёна скалыхнуліся ад страшнай звесткі. У вёсцы Новы Пагост былі жорстка збіты двое старых — муж і жонка. Работнікам міліцыі ўсяго даводзілася бачыць, аднак такое шакіравала. Перад імі паўсталі нямоглыя старыя, на целе якіх ад пабояў не было жывога месца, твары ў крыві. Да таго ж, у мужчыны аказалася моцна пашкоджаным левае вока, якога ў наступным ён наогул пазбавіўся. Пацярпелыя былі моцна напужаны і працяглы час практычна не маглі размаўляць.
7-06-2011, 15:26 Навіны  ] • Добраўпарадкаванне — агульнымі сіламі
Добраўпарадкаванне — агульнымі сіламі
30 мая на базе Новапагосцкага сельскага Савета адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Яго ўдзельнікі наведалі аграгарадок Чапукі, праехалі праз шэраг населеных пунктаў. Яны пазнаёміліся з добраўпарадкаваннем жылля і сацыяльна-бытавых аб’ектаў, зносам старых пабудоў. Адзначана, што работнікі многіх устаноў і насельніцтва ўключылася ў гэтую работу, абкашваецца тэрыторыя вакол будынкаў, абнаўляюцца агароджы, аднак вяскоўцы не спяшаюцца парадкаваць дровы.
7-06-2011, 15:23 Грамадства  ] • Усе разам
ДАІ інфармуе
З 23 мая па 10 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!” Мэта — папярэджанне траўматызму і смяротнасці ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Практычна кожны месяц на дарогах Віцебшчыны пяцёра дзяцей атрымліваюць траўмы. Адна з прычын — нізкая культура паводзін. Другая — забавы, няўвага, незахаванне правілаў руху. Гэта тыя выпадкі, калі дзеці самавольна або з маўклівай згоды дарослых садзяцца за руль матацыкла, скутэра, а то і аўтамабіля, не маючы ні правоў, ні навыкаў ваджэння.
7-06-2011, 15:20 Здароўе  ] • Сцеражыцеся кляшча
Сцеражыцеся кляшча
У раёне за мінулы год у медыцынскія ўстановы за дапамогай пасля ўкуса кляшча звярнуліся 72 чалавекі, сёлета пацярпелых паболела. На 20 мая іх было 7 (летась — 6). У 2008 годзе зарэгістравана 2 выпадкі хваробы Лайма, у 2010-2011 іх не было, як і клешчавога энцэфаліту.
Іксодавы клешч — маленькая істота, не больш 3 мм даўжынёй, з плоскім целам, якое пакрыта цёмна-карычневым або чорным шчытком на палову тулава ў самкі і амаль поўнасцю ў самца. Яны жывуць у змешаных лясах, але сустракаюцца і на прасеках, старых высечках, дзе высокая трава, добра развіта кустоўе, ўздоўж лясных сцежак, дзе ёсць сухое галлё, ламачча. У апошні час часцей сталі сустракацца ў лесапаркавых зонах буйных гарадоў, на дачных участках і агародах.
Хвароба Лайма і энцэфаліт пагражаюць пры ўкусе кляшча, а апошні і пры ўжыванні сырога казінага малака.
3-06-2011, 10:44 Навіны  ] • Лекары палёў
5 чэрвеня — Дзень аховы навакольнага асяроддзя і меліяратара
Лекары палёў
Міёрская ПМС пачала сваю дзейнасць у красавіку 1986 года. З гэтага часу меліяратары асушылі 7701 га сельгасугоддзяў, у тым ліку закрытым дрэнажом 4878 гектараў. Праклалі 301,5 км каналаў, каля 100 кіламетраў дарог, узвялі 227 гідратэхнічных збудаванняў. Цяпер калектыў абслугоўвае 18658 га асушаных земляў, з якіх дрэнажыравана 17245.

Значныя аб’ёмы работ былі выкананы летась. Калектыў займаўся дарожным будаўніцтвам, добраўпарадкаваннем тэрыторый, апрацоўкай драўніны, пракладваў да жылля інжынерныя сеткі ў сельскай мясцовасці, рамантаваў і ўзводзіў фермы, ачысныя збудаванні, аб’екты экалагічнага і прыродаахоўнага прызначэння.
3-06-2011, 10:39 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”
У панядзелак, 6 чэрвеня, ля тэл. 4-21-70 з 9 да 12 гадзін дзяжурыць
начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба. Звяртайцеся
па пытаннях заканчэння навучальнага года, правядзення экзаменаў і
выпускных вечароў, летняга адпачынку школьнікаў.
3-06-2011, 10:35 Спорт і турызм  ] • Зноў чэмпіёны
Зноў чэмпіёны
20 і 21 мая ў Оршы праходзіў фінал абласных спаборніцтваў на прыз "Скураны мяч". Папярэдне праводзіліся сустрэчы ў падгрупах, і пераможцы — шэсць каманд (хлопчыкі 1999-2000 гадоў нараджэння) з Пастаў, Міёраў, Віцебска, Оршы, Чашнікаў і Дуброўна — сустрэліся, каб вызначыць мацнейшага.
Спачатку гулялі ў падгрупах. Міярчане перамаглі дубровенцаў 2:1. Галы забілі А. Жураўскі і В. Шокель. Наступны поспех з'яўляўся заслугай траіх — А. Жураўскага, П. Жабёнка і Я. Пішчулёнка, калі выйгралі ў Чашнікаў з лікам 3:1.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar