Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Чэрвень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-06-2011, 10:26 Навіны  ] • Пенсіі па-новаму
У сувязі са змяненнем велічыні бюджэту пражытковага мінімуму з 1.05.2011 г. на 15,6% выраслі памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Так, штомесячная дапамога па догляду за дзіцяці да дасягнення ім трох гадоў раўняецца 343260 рублёў, больш трох гадоў — 102980 рублёў. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 1716300 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных — 2402820 рублёў. Аднаразовая дапамога жанчыне, якія стала на ўлік у арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 343260 рублёў.
3-06-2011, 10:24 Навіны  ] • Падзеі і факты
НАМДЫРЭКТАРА Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню Тамара Бандарэнка: прагназуемы сярэдні кошт пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры сёлета складзе 680 тыс. — у лагер з кругласутачным знаходжаннем, 148 тыс. — у лагер з дзённым знаходжаннем, 164 тыс. — у профільны лагер з кругласутачным знаходжаннем
ххх
ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНЫ цэнтр “Рускі музей: віртуальны філіял” адкрыты ў Полацку ў будынку былога іезуіцкага калегіума. Тут размешчаны багаты навукова-метадычны матэрыял Рускага музея ў электронным і друкаваным варыянтах.
3-06-2011, 10:21 Здарэнні  ] • Вінаваты службовыя асобы
Ад паражэння электрычным токам у абласным цэнтры на плошчы Перамогі пры выкананні будаўнічых работ загінуў 22-гадовы цясляр. У яго засталіся жонка і двухгадовае дзіця. Трагедыя здарылася з-за грубага парушэння тэхнікі бяспекі. У час дажджу, а гэта асабліва небяспечныя ўмовы працы, цясляр працаваў ля аднаго з фантанаў з электрычным дрылем, што катэгарычна забаронена. Ён не карыстаўся электраабароннымі сродкамі. Датыкнуўшыся па неасцярожнасці да адкрытых частак электрычнага кабелю, работнік загінуў на месцы.
3-06-2011, 10:19 Навіны  ] • Пра паляванне і юбілей
З 1 мая і да 30 верасня адкрыта паляванне на дзіка (дарослых самцоў і маладняк да 2-х гадоў), здабыча якога дазволена з 18 да 9 гадзін з засады і з падыходу (з выкарыстаннем стрэльбы).
З 15 мая дазволена выйсці са стрэльбай і на казулю еўрапейскую (дарослых самцоў). Зразумела, папярэдне трэба атрымаць на такую дзейнасць дазвол. Кошт разавага дазволу на здабычу лясных жывёлін розны па кожнаму віду. Напрыклад, на дзіка трафейнай якасці — 500 тысяч рублёў.
Сёлета Беларускаму таварыству паляўнічых і рыбаловаў спаўняецца 90 гадоў. З нагоды юбілею ў пасёлку Ратамка Мінскага раёна 27 жніўня будзе праведзена вялікае свята. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы. А асаблівае задавальненне ад мерапрыемства, безумоўна, атрымаюць аматары палявання і рыбнай лоўлі. Збірайцеся!
Д. ШОКЕЛЬ,
паляўніцтвазнаўца.
3-06-2011, 10:15 Прырода і экалогія  ] • Беражыце ўраджай
Дзякуючы праводзімым Дзісенскім лясгасам біятэхнічным мерапрыемствам у апошні час более дзікіх капытных жывёл. А гэта патрабуе абароны прысядзібных участкаў ад патраў. Эфектыўным сродкам абароны палёў з’яўляецца іх агароджванне з выкарыстаннем адпуджваючых сродкаў (кансервавыя бляшанкі, бутэлькі і інш.).
Стварэнне фактара неспакою таксама з’яўляецца адным са сродкаў абароны пасеваў, таму часцей наведвайце іх, перастаўляйце пудзілы і іншае.
Пры пагрозе патраў дзікімі жывёламі звяртайцеся ў Дзісенскі лясгас па тэл. 3-75-28.
Г. МЯТЛА, інжынер
па паляўнічай гаспадарцы.
3-06-2011, 10:13 Прырода і экалогія  ] • Каб не хварэлі дрэвы
Каб не хварэлі дрэвы
Генеральнай асамблеяй ААН 2011 год аб’яўлены Міжнародным годам лясоў. І гэта не выпадкова. Лес — сапраўдны цуд прыроды, крыніца кіслароду, якім дыхае чалавецтва. Гэта наша нацыянальнае багацце і нацыянальнае здароўе. Аднак ён сам цяжка хворы і просіць дапамогі. Бяда ў тым, што дрэвы каштоўных цвёрдалісцёвых парод, напрыклад, бярозы і ясеня, масава сохнуць. Чаму? Пра гэта размова з галоўным спецыялістам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандрам Яўгенавічам Ваяводавым.

— Калі праявілася праблема?
— Пра ўсыханне цвёрда-лісцёвых парод дрэў пачалі гаварыць у Беларусіі гадоў дзесяць таму. Прычын тут некалькі: паніжэнне ўзроўню грунтовых вод, гербіцыды, якія “атручваюць” карані, глабальнае пацяпленне. Праўда, здараецца, што і лішняя вільгаць прыводзіць да гібелі дрэў: карані ў вадзе адміраюць з-за недахопу кіслароду. Цяпер укараняюцца новыя тэхналогіі і падыходы правя-дзення лесагаспадарчых мерапрыемстваў, накіраваныя на тое, каб абараніць здаровыя дрэвы ад заражэння.
3-06-2011, 10:09 Афіцыйна  ] • Прызыў
Раённы выканаўчы камітэт 27 мая прыняў рашэнне №464 “Аб правядзенні прызыву грамадзян 1984-1993 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу ў маі-ліпені 2011 года”.
Намечана правесці ў маі-ліпені гэтага года прызыў грамадзян 1984-1993 гадоў нараджэння, якія жывуць на тэрыторыі Міёрскага раёна, на тэрміновую ваенную службу.

Грамадзяне мужчынскага полу 1993 года нараджэння, якім па стану на 28 ліпеня 2011 года споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, што страцілі права на адтэрміноўку, не атрымаўшыя персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, абавязаны прыбыць у ваенны камісарыят па адрасу: г. Міёры, вул. Леніна, д. 30, кабінет №2 з 1 па 17 чэрвеня да 9.00, маючы з сабой дакументы, што засведчваюць асобу.
3-06-2011, 10:03 Эканоміка і права  ] • Мясцовага паліва трэба больш
На пасяджэнні райвыканкама 27 мая падведзены вынікі ацяпляльнага перыяду мінулага года, вызначаны задачы па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі да работы ў наступаючы асенне-зімовы перыяд.
Галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ райвыканкама Ц. П. Самуль адзначыў, што летась забеспячэнне цяплом спажыўцоў было надзейным, без істотных збояў і аварый. Заменена 2500 м цепласетак, праведзены неабходны рамонт абсталявання. На кацельні “Паўночная” адзін з катлоў пераведзены на мясцовыя віды паліва. У цэлым за 2010 год у раёне выкарыстанне такога паліва ў агульным балансе склала 61,7%. Аднак паліўнай шчапы пастаўлялася недастаткова.
3-06-2011, 09:55 Афіцыйна  ] • Патрэбны дачны ўчастак?
Задумайцеся над гэтым пытаннем, бо да 1 студзеня 2012 года трэба зрабіць усё для яго захавання. У адпаведнасці з указам №50 ад 28.01.2008 года ўгоддзі, права на якія не зарэгістравана належным чынам, могуць быць адабраны. Пакуль што гэта зрабіла менш палавіны дачнікаў. Не выпадкова ўказам №350 ад 26 чэрвеня 2009 года тэрмін рэгістрацыі быў падоўжаны. Але і ён заканчваецца.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar