Ужо год, як існуе ў райцэнтры магазін пад такой назвай. Знаходзіцца ён на другім паверсе адміністрацыйнага будынка КБА (вул. Камуністычная, 12). Зразумела, многія там пабывалі ўжо не раз. Набывалі неабходнае, рабілі заказы на новыя тавары. Праз пэўны час патрэбнае завозілася, заяўкі задавальняліся, пакупнікі заставаліся задаволеныя. Тым больш, яны пераконваліся, што зусім няма неабходнасці самім ехаць, напрыклад, у сталіцу. Практычна, кошт тавара атрымліваецца аднолькавы. А калі ўлічыць, што не губляецца час ды не ўзнікае дадатковых транспартных расходаў — то нават выгадна.
Маніторынг у чэрвені-ліпені гандлёвых аб’ектаў Віцебска і раёнаў сведчыць пра наяўнасць на складах і ў рознічнай сетцы запасаў харчовых тавараў на 20-60 дзён. Аднак выяўлены нярэдкія выпадкі адсутнасці ў продажу неабходнага з-за абыякавасці кіраўнікоў і іншых адказных работнікаў, недастатковага кантролю мясцовых органаў за іх работай. Вось таму ў адным з магазінаў Шумілінскага райпа не было цыбулі, часнаку, яблыкаў, закатачных крышак, зубной пасты, сшыткаў, мачалак і іншага, на прылаўках недастаткова знаходзілася пральных парашкоў і тытунёвых вырабаў. У магазіне “Скарб” у Шуміліне не было круп пярловых і пшана.
ЮБІЛЕЙ Здараецца ж такое: кіраўніку будаўнічай арганізацыі ПМК-55 Валерыю Мікалаевічу Брылю 21 ліпеня споўнілася 55 гадоў. Спалучэнне аднолькавых лічбаў звярнула на сябе ўвагу і дало падставу расказаць пра гэтага чалавека больш падрабязна.
В пятницу, 15 июля, престольный праздник торжественно переживали православные верующие Миор. Местная церковь названа в честь Положения ризы Пресвятой Богородицы во Влахерне. Именно это событие и вспоминали в тот день.
Ужо трэці тыдзень механізатары ААТ “Міёрскі льнозавод” шчыруюць на палетках — цярэбяць “даўгунец”. Для вырошчвання гэтай важнай тэхнічнай культуры прадпрыемству выдзелена 850 гектараў угоддзяў у ААТ “Любінова”, “Наўгароды”, “Узмёнскі край” і шэрагу іншых гаспадарак раёна.
ПРАБЛЕМА Жыхар вёскі Бандарцы Д. І Пузыроў патэлефанаваў у рэдакцыю: чатыры месяцы доўжыцца рамонт магазіна райпа ў вёсцы Сіцькова. Увесь гэты час прадаўцы адпускаюць тавары праз дзверы «чорнага хода». Нязручнасці і для работнікаў прылаўка, і для пакупнікаў. Колькі ж яны будуць доўжыцца? Пытанне да праўлення райпа.
У час паездак па Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ствараць вытворчасці з высокай доляй дабаўленай вартасці. Ён даў Віцебшчыне год для выхаду сельскай гаспадаркі на рэнтабельную работу. Новае патрабаванне аб забеспячэнні ў 2012 г. 100%-най глыбіні перапрацоўкі мяса-малочнай прадукцыі агучана ў час паездкі 21 ліпеня ў Верхнядзвінскі раён, дзе кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”.
Прыгранічная тэрыторыя — гэта адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (сельсаветы, гарады), якія знаходзяцца не далей чым за 30 кіламетраў ад граніцы, а калі частка такога ўтварэння размешчана ў зоне ад 30 да 50 км ад мяжы, то і яна таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі. Напомню, што ў адпаведнасці з пагадненнем з Латвійскай Рэспублікай сумежнымі з гэтай дзяржавай лічацца Павяцкі, Перабродскі, Узмёнскі (Даўгінаўскі), Міёрскі, Новапагосцкі сельсаветы і райцэнтр.