Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 02.07.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-07-2011, 16:04 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Вызваленне: першыя крокі

Вызваленне: першыя крокі
Гартаю старонкі кнігі “Віцебшчына вызваленая: кастрычнік 1943-снежань 1945. Дакументы  і матэрыялы”. Яна ўтрымлівае дзесяткі архіўных дакументаў, асноўная частка якіх надрукавана ўпершыню. У першую чаргу цікаўлюся звесткамі пра нашу Міёршчыну. Іх няшмат, і ўсё ж дастаткова, каб было ўяўленне пра той нялёгкі і няпросты час.

 

Лета 1944-га. Толькі што адгрымеў фронт. Ды стрэлы яшчэ чутны. Гэта вайскоўцы, партызаны, знішчальныя батальёны і групы садзеяння вылоўліваюць у лясах рэшткі адстаўшых немцаў і не паспеўшых уцячы паліцаяў.

2-07-2011, 15:39 Грамадства  ] • Жыве апітымізмам эканаміст

Антаніна Канстанцінаўна Сіповіч 34 гады працуе ў ДКУБП “Міёрская ПМК-55”. У 1977-ым з дыпломам кваліфікаванага спецыяліста прыехала сюды па размеркаванню навучальнай установы і засталася назаўсёды. Хаця давялося змяніць месца жыхарства (родам з Шумілінскага раёна), не шкадуе аб гэтым. Напачатку працавала інжынерам па працы і нарміраванню, а з 1991 года ўзначальвае эканамічную службу.

 

— Вельмі рада, што накіравалі мяне на працу ў Міёрскую ПМК, дзе добразычліва сустрэлі калегі, а таму лягчэй прайшло станаўленне, дзе зладжаны, вялікі калектыў — на розных участках задзейнічана 206 чалавек, — і якому па сілах выканаць маштабныя аб’ёмы работ. Канешне, напачатку, як і ў кожнага маладога спецыяліста, былі цяжкасці.
2-07-2011, 15:35 Вясковае жыццё  ] • Ганаровы меліяратар

Ганаровы меліяратар
Пётр Баляслававіч Радзюк нарадзіўся ў Шаркаўшчынскім раёне. Напэўна, блізасць да хлебаробскай справы паспрыяла таму, што ён паступіў у Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, які паспяхова закончыў. Працаваў на розных пасадах у Язненскім ПМС. Узначаліў калектыў летам 1989 года. Атрымліваецца, што сёлета споўнілася 22 гады, як Пётр Баляслававіч на дырэктарскай пасадзе. І яшчэ адна прыемная навіна сёлетняга года. За шматгадовую і сумленную працу ў меліярацыйнай галіне, унясенне значнага ўкладу ў развіццё меліярацыі дырэктар унітарнага прадпрыемства “Язненскае ПМС” Пётр Баляслававіч Радзюк узнагароджаны нагрудным знакам “Ганаровы меліяратар”.

 

2-07-2011, 15:30 Эканоміка і права  ] • Подсобное хозяйство граждан

Начиная с 1 июля органы государственной статистики будут ежемесячно проводить выборочное обследование личных подсобных хозяйств (ЛПХ) граждан, постоянно проживающих в сельской местности. Об этом рассказывает заместитель начальника районного отдела статистики С. Н. Вишневская.

 

С какой целью проводится обследование?

— Его цель — изучение уровня развития личных подсобных хозяйств сельского населения, совершенствование порядка сбора информации об объёмах произведённой в них продукции растениеводства и животноводства. До сего времени единственным источником таких сведений являлся похозяйственный учёт. Однако практика показала, что сплошной учёт является трудоёмким и нерациональным.

2-07-2011, 15:17 Грамадства  ] • Напішыце ветэрану

У  “Міёрскіх навін” некалькі месяцаў таму была расказана гісторыя жыцця Івана Васільевіча Рудзёнка.

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны многія міярчане ведаюць. Яго сын жыве ў Смаленску. 9 лістапада 2009 года — самы чорны дзень у жыцці ветэрана: не стала дарагога чалавека — жонка Ганна Сямёнаўна трапіла пад машыну.

Сёння ў Івана Васільевіча адзіная просьба — апублікаваць яго віцебскі адрас. Мабыць, хтосьці з суседзяў ці знаёмых, родзічаў прачытаюць і захочуць наведаць яго ці напісаць.

Выконваем просьбу: 210033, г. Віцебск, праспект Фрунзе, 92, корп. 2, пакой 166, Віцебскі абласны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання ветэранаў і інвалідаў. Рудзёнку Івану Васільевічу.

Л. КАСАТЫ.

2-07-2011, 15:08 Вясковае жыццё  ] • На п’едэстале — прыгажосць

Сям’я Сцепулёнкаў з Чэрасаў справіла наваселле ў новым доме ў 2007 годзе. Звычайнае жыллё, так званы “прэзідэнцкі” дамок. Таццяна Аркадзьеўна з мужам Сяргеем Мікалаевічам працуюць на жывёлагадоўчым комплексе, даглядаюць дзве групы цялятак на дарошчванні.

— 204 галавы на дваіх, — удакладняе гаспадыня.

З пераездам на новае месца адразу паўстала пытанне добраўпарадкавання тэрыторыі. Мясціна нізкаватая, патрэбна было падсыпаць.

— Завезлі МАЗаў шэсць гравію, потым зямлі, — дзеліцца вопытам Таццяна Аркадзьеўна. — Гаспадарка дапамагала. Разраўнялі. Сама зрабіла планіроўку, дзе і што будзе. Атрымалася прыгожая клумба. Тут дачка Іра пастаралася. Яна студэнтка 4 курса ўніверсітэта імя Машэрава. Бачылі ля дома пальму? Стваралі яе талакой: я — архітэктар, муж — рэзаў пластыкавыя бутэлькі, каркас зварыць дапамаглі работнікі комплексу. Лічу, нядрэнна атрымалася.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar