Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 05.07.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-07-2011, 13:16 Навіны  ] • Газета для Вас і пра Вас

Газета для Вас і пра Вас
Мы заўсёды рэкламуем “Міёрскія навіны” як газету для вас і пра вас, нашы паважаныя чытачы. Пра гэта сведчыць уся 70-гадовая гісторыя выдання. Не буду яе пераказваць. Галоўная сутнасць, галоўны змест раёнкі захаваецца і ў далейшым: мы заўсёды будзем пісаць пра дасягненні, справы, праблемы нашай роднай Міёршчыны, пра яе людзей. Будзем імкнуцца крочыць у нагу з часам, асвятляць тыя праблемы, якія ў першую чаргу хвалююць усіх нас.

 

Абяцаю новыя тэмы і рубрыкі. Не так даўно з’явілася тэматычная старонка па жывёлагадоўлі. Праблемы здароўя будзем абмяркоўваць з “Вашым доктарам”. “Жаночая альтанка” з рубрыкі ператворыцца ў тэматычную старонку. Чытачы падказваюць новыя тэмы для “Маладзёжнага весніка”, прапануюць “Суботні калейдаскоп”.

Разлічваем, што сёлета павялічыцца аб’ём раёнкі па аўторках, з’явіцца магчымасць друкаваць усе старонкі ў колеры.

Творчае супрацоўніцтва з чытачамі — гэта наша пастаяннае імкненне, якое надае сіл, жадання працаваць лепш. Разлічваем на бясконцыя сустрэчы два разы кожны тыдзень.

Мы — з вамі!

На здымку: рэдактар радыё  Казімір  Альбертавіч  Блажэвіч, карэспандэнт Людвіг Канстанцінавіч  Касаты, галоўны рэдактар Леанід  Аляксандравіч Матэленак.

Галоўны рэдактар

Леанід МАТЭЛЕНАК.

5-07-2011, 08:39 Навіны  ] • Жыве наш край

Раніца выдалася не самая сонечная, але паступова надвор’е пачало набываць святочны настрой, бо, напэўна, яно зразумела, што 3 ліпеня не звычайная нядзеля, а адметны дзень для кожнага беларуса.

 

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь святкавалі ў кожным кутку краіны, не стаў выключэннем і самы маленькі горад — Дзісна. У 10 гадзін ля абеліска адбыўся святочны мітынг. З віншаваннямі выступілі старшыня Дзісенскага гарадскога Савета Аляксандр Аляксандравіч Качан, загадчыца дзіцячага сада Святлана Іванаўна Протас, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Генадзь Паўлавіч Дзямешка. Памяць загінуўшых абаронцаў роднай зямлі ўшанавалі хвілінай маўчання і кветкамі, якія жыхары горада ўсклалі да помніка.

5-07-2011, 08:37 Навіны  ] • Святочны марафон

Святочны марафон
Сёлетняя святочная праграма да Дня горада і Дня Незалежнасці ў райцэнтры была вельмі насычаная. Да гэтых знамянальных падзей пісьмо ў рэдакцыю даслала былая выхаванка Александроўскага дзіцячага дома Таіса Шкварцава. Яна віншуе міярчан з 67-ай гадавінай вызвалення Беларусі ад фашызму. Дзякуе за клопаты мясцовых улад і насельніцтва, намаганнямі якіх у Александрове з’явіўся сапраўдны астравок выратавання дзяцей, што сталі ахвярамі вайны.

 

У святочныя дні раён наведаў Барыс Міхайлавіч Берднік — пляменнік начальніка аэрадрома 4-ай партызанскай брыгады Б. Р. Макавейчука, які за ўласныя сродкі выдаў дзённік свайго дзядзі. Кнігу ў новым афармленні ён падарыў нашым ветэранам. А ў час сустрэчы ў райвыканкаме падзяліўся марай аднавіць народную гісторыю мінулай вайны па ўспамінах непасрэдных яе ўдзельнікаў.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar