Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 09.07.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-07-2011, 16:09 Вясковае жыццё  ] • Госці шаноўныя — з круглымі датамі

На свята вёскі Паташня запрасілі мясцовых юбіляраў розных узростаў. А ўвогуле на ўрачыстаць, якая праходзіла на летняй танцпляцоўцы, прыйшлі і прыехалі многія. Было як на вялікім фэсце. Вясёламу настрою спрыяла створаная арганізатарамі мерапрыемства святочная атмасфера, добрая музыка і цёплае сонечнае надвор’е. Вядучыя не скупіліся на рыфмаваныя радкі.

Маме на радость,

                         папе в награду

Ты появилась,

                     дочурка-отрада.

Радуй здоровьем отменным,

А всё остальное

      придёт непременно…» —

гучалі іх узнёслыя словы, адрасаваныя малышкам, чый жыццёвы шлях яшчэ толькі пачынаецца — Маргарыце Класкоўскай і Алесі Аніська.

9-07-2011, 16:06 Прырода і экалогія  ] • Пра рыбалоўства

Пачасціліся звароты арандатараў рыбных угоддзяў, якія вядуць прамысловую лоўлю рыбы, па фактах забрання грамадзянамі з вадаёмаў прылад прамысловай лоўлі ці ўлову.

Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету тлумачыць, што ў адпаведнасці з п. 140.5 правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства рыбаловам забараняецца забіраць выяўленыя імі ў рыбалоўных угоддзях прамысловыя прылады рыбалоўства, у тым ліку забароненыя для выкарыстання пры аматарскай лоўлі, і рыбу, якая вылаўлена гэтымі прыладамі. У той жа час у адпаведнасці з п. 119 правілаў арандатары (карыстальнікі) рыбалоўных угоддзяў пры прамысловай лоўлі рыбы абавязаны абазначаць аранжавымі буйкамі ўстаноўленыя прамысловыя прылады праз кожныя 100 метраў, а таксама ў пачатку і ў канцы пастаноўкі ў арандаваных і прадастаўленых у карыстанне рыбалоўных угоддзях.
9-07-2011, 15:55 Грамадства  ] • Па законах дабрыні

1 чэрвеня ў Дзісенскім дзіцячым доме адбылося мерапрыемства, якое запомніцца яго ўдзельнікам надоўга. Справа ў тым, што гэта ўстанова зачыняецца, калектыў працуе да 1 верасня. На сустрэчу з дзецьмі і педагогамі прыехаў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Адбылася выніковая размова, якая падвяла рысу дасягненням, бо многія пакаленні выхаванцаў лічаць дзіцячы дом сваім. Галоўная місія педагога — атаграваць дзіцячыя душы, ахінаць маленькіх насельнікаў клопатам і ўвагай.

9-07-2011, 15:52 Эканоміка і права  ] • Адходы — у вытворчасць

У дбайнага гаспадара канчаткова знішчаецца толькі тое, што ўжо не можа прынесці ніякай карысці. Не выпадкова дзяржава даводзіць заданні па збору другаснай сыравіны.

Наколькі маштабна вядзецца закуп другаснай сыравіны ў нашым раёне?

 Пра гэта расказвае намеснік старшыні па нарыхтоўчай дзейнасці райпа І. І. Федуковіч.

— Ірына Іосіфаўна, якія заданні даведзены вам сёлета?

— Трэба закупіць 720 тон чорнага металу, 5 тон — каляровага і 140 тон макулатуры.

— Колькі паспелі нарыхтаваць?

— За пяць месяцаў — 328 тон чорнага металу, 3,2 тоны каляровага і 54 тоны макулатуры.

9-07-2011, 15:39 Прырода і экалогія  ] • Па азеляненню

Арганізацыйны камітэт падвёў вынікі раённага конкурсу “На лепшую кампазіцыю па азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторый”.

Першае месца прысуджана Новапагосцкай СШ за работу “Добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі”. Кіравала праектам Людвіга Мікалаеўна Марат. Кампазіцыя Жанны Мікалаеўны Сушко з Дварнасельскай школы-сада “Лавіся, рыбка” на другой пазіцыі. Трэцяе месца таксама за кампазіцыяй з гэтай жа навучальнай установы, аўтар Таццяна Віктараўна Дубніцкая.

Работы пераможцаў раённага этапа накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе.

 

Н. ЛАЎРЫНОВІЧ.

9-07-2011, 15:34 Прырода і экалогія  ] • Лепшыя фотаработы

З 15 мая і па 15 чэрвеня праводзіўся фотаконкурс “Гэта твая зямля”. Намінацыі “Прыгажосць роднай прыроды” і “Экалогія і чалавек”.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы школ Міёршчыны, а таксама аматары. На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню раённага этапа рэспубліканскага экалагічнага форуму вызначаны пераможцы. Першае месца прысуджана вучаніцы Перабродскай СШ Ані Жукоўскай за фотаздымак “Цурчыць рэчка”. Другое і трэцяе месцы за работамі аднаго аўтара — Іллі Пашковіча з Язна. Іх ён назваў “Прыгажосць роднага краю”, “Мы ўжо дарослыя”.

9-07-2011, 15:32 Прырода і экалогія  ] • Конкурс лесарубаў

На Ушаччыне праведзены абласны конкурс пад назвай “Лесаруб-2011”.

Дзісенскі лясгас на спаборніцтвах прадстаўлялі Аляксандр Фадзеевіч Абрамчык, Аляксандр Дзмітрыевіч Грыдзюшка, Юрый Яўгенавіч Ляонаў. У якасці суддзі быў запрошаны старшыня прафкамітэта Аркадзь Аркадзьевіч Ставінскі. Ён падкрэсліў, што такія мерапрыемствы дазваляюць рэгулярна шліфаваць навыкі, падтрымліваць дух спаборніцтва. Для ўдзельнікаў было падрыхтавана 5 заданняў. Сваё майстэрства дэманстравалі ў спілоўванні дрэў, мантажы ланцуга пілы, абразанні сукоў, камбініраванай рэзцы і дакладнай. У пачатку верасня лепшыя з лепшых сабяруцца на адкрытым чэмпіянаце Беларусі ў Раўбічах.

9-07-2011, 09:03 Прырода і экалогія  ] • Наведайце заапарк у Віцебску

У абласным цэнтры ёсць мілы куточак, дзе жадаючыя могуць сустрэцца з прадстаўнікамі дзікай прыроды. Узначальвае яго дырэктар А. А. Андрэйкаў. Размаўляю з ім:

 

Аляксей Аляксандравіч, калі ласка, некалькі слоў пра ўзнікненне заапарка.

— Заснаваны ён у 1997 годзе, аднак я працую нядаўна — з 2007-га. У нас 65 відаў жывёл. Да таго ж, мы расшырылі платныя паслугі, таму наведвальнікі заапарка могуць купіць у нас марскіх свінак, трусоў. Акрамя таго, рэалізуем “братоў нашых малодшых” заалагічным магазінам Віцебска, хаця попыт ёсць і ў Брэсцкай вобласці.

Практыкуем наведванне заапарка дзецьмі-сіротамі, цяжкімі падлеткамі на дабрачыннай аснове. Такім чынам сумесна з Першамайскім цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання праводзім унікальны праект заатэрапіі.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar