Каманда фізкультурнікаў санаторыя “Расінка” заняла агульнакаманднае першае месца ў рамках ХІХ летняй спартакіяды адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграздраўніца”. Ёй уручаны кубак, Ганаровая грамата і грашовы бонус у 5 мільёнаў рублёў.
— У нас была бясспрэчная перавага, — адзначыла капітан каманды Жанна Уладзіміраўна Акачонак. — Мы першынствавалі па гіраваму спорту, другое месца занялі па настольнаму тэнісу, валейболу, мнагабор’ю. Калі коратка, то па кожнаму віду праграмы ўваходзілі ў лідзіруючую групу.
Не так даўно ў Міёрах з’явіўся супермаркет “Ніка”, у астатніх памяшканнях ТАА “НікаПрэстыж” яшчэ вялося будаўніцтва і аддзелачныя работы. І вось, нарэшце, у пачатку чэрвеня адчынілі дзверы гасцініца і кафэ “GoldCafe”. Добразычлівы і таварыскі адміністратар гасцініцы — Т. П. Пушкель паведаміла, што пра ўстанову ўжо даведаліся многія, гасцям падабаецца, тут заўсёды людна. Былі наведвальнікі з Мінска і нават з некаторых куточкаў Расіі. У гасцініцы чатыры нумары на дзесяць месцаў. Дарэчы, адно з іх каштуе 125 тысяч рублёў на суткі. Не танна, аднак трэба пабачыць надзвычайны інтэр’ер, адчуць цудоўную дамашнюю атмасферу.
Рэдакцыя раённай газеты заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе па асвятленню ў СМІ ходу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў намінацыі “Лепшая тэматычная маладзёжная старонка”. Першае і другое занялі абласныя выданні “Віцьбічы” і “Народнае слова”. “Міёрскія навіны” адзначана граматай упраўлення ідэалагічнай работы і аддзела па справах моладзі аблвыканкама і каштоўным падарункам.
У фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску прымалі ўдзел і міярчане. Сваю прадукцыю прапаноўваў мясакамбінат, у палатцы райпа рэалізоўваліся прамысловыя тавары. Вырабы ўмельцаў дэманстравалі Дзісенскі Дом рамёстваў і клуб народных майстроў “Святліца”, які ў гэтым годзе прадстаўлялі Надзея Атопкіна, Эвяліна Валянцінаўна Грэцкая і Галіна Іосіфаўна Чарняўская, а таксама ў конкурсе па лозапляценню ўдзельнічаў Баляслаў Часлававіч Чарняўскі. З канцэртнай і гульнёва-забаўляльнай праграмай выступаў народны фальклорны калектыў Язненскага СДК “Язынка”.
14 ліпеня дэлегацыя нашага раёна вярнулася дадому.
Васіль Пятровіч Дармаковіч шмат гадоў працуе ў ААТ “Дрыгучы”.
— Ён адзіны штатны будаўнік у гаспадарцы. На пенсіі, але яшчэ, як кажуць, у рабочым страі, — паведаміла галоўны заатэхнік Валянціна Васільеўна Кураш. — У яго найбольш клопатаў летам, калі трэба рамантаваць жывёлагадоўчыя памяшканні. Нядаўна, напрыклад, разам з падсобнымі работнікамі пераабсталёўваў цялятнік “Навінцы”.
У рэдакцыю паскардзілася грамадзянка Рачыцкая, што на новых могілках у райцэнтры ўкралі чорныя ланцугі, якімі было абгароджана месца пахавання. Крадзёж учынены тыдні тры таму. Магчыма, камусьці давялося сутыкнуцца з гэтым фактам, ці бачыў падобныя ланцугі — патэлефануйце, калі ласка, ў рэдакцыю.
У невялікую вёсачку Гізуны з Перабродскага сельсавета 9 ліпеня прыйшла бяда — на адным з тутэйшых падвор’яў загарэўся хлеў, у якім стаяў конь, захоўвалася назапашанае на зіму сена. Полымя ўспыхнула з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Гаспадар, убачыўшы агонь, па “мабільніку” выклікаў пажарных. На месца здарэння выехалі выратавальнікі з Міёраў і Чэрасаў.
Ці трэба наймальніку ліцэнзія на тое, каб прыняць на працу замежнага грамадзяніна? Адказ дае старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Міёрскага РАУС Алена Юр’еўна Ракшня.
— З 1 студзеня 2011 года правілы прыцягнення ў Беларусь замежнай рабочай сілы істотна змяніліся. Цяпер наймальніку, каб прыняць на працу замежнага грамадзяніна, не трэба звяртацца ва ўпраўленне па грамадзянству і міграцыі для атрымання ліцэнзіі. Арганізацыя па-вінна толькі аформіць яму ў гэтай установе спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў рэспубліцы. Тэрмін выканання — на працягу 15 дзён, дзяржаўная пошліна — 5 базавых велічынь.
Сведения по исполнительному производству в отношении должника в порядке, предусмотренном ст. 407 ХПК, предоставляется сторонам (взыскателю и должнику), государственным органам, иным лицам. Основанием для этого является письменное заявление индивидуального предпринимателя или юридического лица и оригинал документа, подтверждающего оплату государственной пошлины. Заявление подаётся в хозяйственный суд по месту нахождения(месту жительства) должника.