Першая штатная прафесійная пажарная каманда створана ў Мінску 25 ліпеня 1853 года. З таго часу пройдзены складаны шлях станаўлення і развіцця. Дзейсная аператыўная служба забяспечвае папярэджанне надзвычайных сітуацый і іх ліквідацыю, выконвае высотныя, інжынерна-выратавальныя, вадалазныя, хімічныя і радыяцыйныя работы, аказвае экстраную медыцынскую дапамогу і з кожным годам пашырае круг задач...
Стартавала абласное спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў і маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня. Для іх прадугледжаны прэміі за рэкордныя дасягненні. Першы намалот у 1000 тон “ацэнены” для экіпажа ў 13 базавых. Арыенціры вызначаны і па астатніх “круглых” паказчыках.
19 ліпеня на камбікормавы завод пачало паступаць зерне новага ўраджаю. 4680 кілаграмаў ячменю даставіў з ААТ «Пад”ельцы» вадзіцель М. Скавародка. Другі рэйс зрабіў М. Карзянок з ААТ «Чэрасы» — 10,9 т пшаніцы. Паступала збожжа з райаграсервісу і ААТ «Любінова». На здымках: зерне з ААТ «Папшулі» прывёз П. Пухальскі; тэхнік-хімік Г. Шыдлоўская правярае якасць збожжа.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Іосіфавіч Баданін дзяжурыць ля тэл. 4-14-02 у сераду, 27 ліпеня з 9 да 11 гадзін. Ён адкажа на ўсе пытанні развіцця прамысловасці.
Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Мікалаевіч Барадулін адкажа на пытанні жыхароў раёна адносна работы міліцыі, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў па тэл. 4-13-62 у панядзелак, 25 ліпеня, з 15 да 17 гадзін.
Прыгожая група веласіпедыстаў са сцягамі пад’ехала 8 ліпеня да будынка райвыканкама. Узначальваў яе начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Чашніцкага райвыканкама Аляксандр Раманавіч Грунда. Госці прыпынілі свой двухколавы транспарт, збочылі ў скверык, дзе і адбылося знаёмства з прадстаўнікамі Міёршчыны. Цёплая гутарка, абмен сувенірамі... А сустракалі веласіпедыстаў намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Т. А. Стальмачонак, начальнік аддзела па справах моладзі Д. У. Радзіхоўскі, галоўны спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Л. А. Вішнеўская.
Чым больш жыву, тым больш здзіўляюся наконт зманаў ў адносінах «бацькі і дзеці». Часта адукаваныя, дарослыя ўжо людзі, якія займаюць адказныя пасады, у душы — пустыя, жорсткія, хамаватыя, раўнадушныя нават да самых блізкіх людзей. На прыкладзе нашай Дзісны гэта выразна бачна. Колькі пакінутых бабуляў і дзядуль ужо назаўсёды пасялілася ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання на сацложках. Абурае, што практычна ва ўсіх ёсць дзеці. Колькі ім, пажылым і хворым, трэба мужнасці, цярпення, сілы волі, каб вытрымаць тую здраду і крыўду. У іх вачах і сэрцах — пастаянныя боль, сум, цярпенне…
На базе Полацкага пагранатрада адбыўся ваенна-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі, у якім прымалі ўдзел юнакі з усіх епархій, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, мясцовых органаў улады і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У яго праграме былі малебны, спартыўныя спаборніцтвы, страявая падрыхтоўка, наведванне музея прадметаў ваеннага рыштунку і абмундзіравання, гістарычных і культурных месц старажытнага Полацка, адным словам, патрыятычнае выхаванне моладзі на базе праваслаўя, азнаямленне яе са службай пагранічнікаў. Найбольш актыўных удзельнікаў узнагароджваў Вадзім Дзевятоўскі — прызёр алімпійскіх гульняў у Пекіне.
У Пад'ельцах жыве Ала Аляксандраўна Сінкевіч. Нарадзілася яна ў 1943-ім, праз год яе бацьку забралі на фронт, які загінуў дзесьці ў Прыбалтыцы. Маці адной давялося падымаць на ногі дзвюх дачушак. Старэйшай Ніне тады споўнілася тры гадкі. Аралі зямлю, трымалі гаспадарку, а дапамагаў іх маці яе брат Аляксандр з Новых Крукоў. Бавіліся некаторы час у дзядзькі і дзяўчаткі. Ужо пасля вайны пайшлі ў школу. Малодшая Ала вучылася добра, але не было за што асвойваць навуку. Ніна скончыла 7 класаў, паехала ў Рыгу. Ала пайшла працаваць на ферму. Даглядала спачатку цялят, а калі выраслі яны, то даглядала цялушак.
З 18 па 30 ліпеня ў раёне праводзіцца другі этап спецыяльнага мерапрыемства па папярэджанню ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў, а 29 ліпеня пройдзе ў рэспубліцы адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху “Ніжэй хуткасць — менш праблем!”
Нядзельным восеньскім дзяньком на дварэ імжэў дробны дожджык. Праходжыя спяшаліся, старанна аббягалі лужыны. Удачна манеўраваць і не запэцкаць абутак удалося не кожнаму. У мокрых чаравіках людзі ўваходзілі ў грамадскі транспарт. Сярод іх два хлопцы і маладая асоба з дзіцём. Выпадковыя спадарожнікі прыселі насупраць.