Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Ліпень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-07-2011, 09:12 Здарэнні  ] • Рака забрала

14 ліпеня каля 19 гадзін 16-гадовая дзяўчына са Слабады (вучаніца Даўгінаўскай СШ), накіравалася з сяброўкамі на другі бераг Дзвіны. Па мелкаводдзі яны ішлі амаль праз усю раку. Толькі ля другога берага, дзе вельмі глыбока, паплылі. Дзве дзяўчынкі завяршылі пераправу, азірнуліся і ўбачылі, што іх спадарожніцы нідзе няма.  Пачалі клікаць на дапамогу. Да іх падплыў рыбак на лодцы, але пошукі былі безвыніковымі. Пазней на месцы здарэння працавалі наваполацкія вадалазы. Толькі 16 ліпеня  цела дзяўчынкі прыкмецілі ля рыбалавецкіх сетак.

26-07-2011, 09:11 Здарэнні  ] • П’янства давяло

Сёлета за паўгоддзе аддзяленне дазнання РАУС расследавала 10 крымінальных спраў па пагрозе забойствам і адно па катаваннях. Усе яны здарыліся ў сферы сямейна-бытавых адносін на глебе п’янства. Так, да года папраўчых работ з утрыманнем грашовых сродкаў у даход дзяржавы асуджаны жыхар Даўгінава Андрэй Вячаслававіч Рубанік. Яшчэ ў студзені ў нецвярозым стане на ферме ён распачаў спрэчку з жонкай, потым ударыў яе ў твар і пачаў душыць.

 

26-07-2011, 09:09 Навіны  ] • Дамаўляйцеся правільна

ІНСПЕКЦЫЯ ПРАЦЫ

Пачасціліся выпадкі зваротаў грамадзян у Полацкую міжраённую інспекцыю працы па пытаннях заключэння і скасавання тэрміновых працоўных дагавароў. Некаторыя наймальнікі прапануюць работнікам заключаць іх незалежна ад характару работы. Гэта нельга прызнаць правамерным.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 17 працоўнага кодэкса (далей — ПК) тэрміновы працоўны дагавор можа заключацца ў выпадках, калі працоўныя адносіны не могуць быць устаноўлены на нявызначаны тэрмін з улікам характару будучай работы ці ўмоў яе выканання, а таксама ў выпадках, прадугледжаных ПК. Максімальная працягласць тэрміновага працоўнага дагавора абмежавана пяццю гадамі.

26-07-2011, 09:07 Культура  ] • На сцэне “Брэменскія музыкі”

На сцэне “Брэменскія музыкі”
Чарговы спектакль для дзяцей прапанавалі ўвазе маленькіх гледачоў дарослыя і  юныя артысты РДК. “Брэменскіх музыкаў” ставілі па п’есе Юрыя Энціна “Трубадур і яго сябры”. Сучасная аранжыроўка і касцюмы, пышныя і яркія, стваралі эфект прысутнасці ў казцы, дзеі якой адбываліся на сцэне.

26-07-2011, 09:05 Навіны  ] • Справаздачная дысцыпліна

У адпаведнасці з загадам Нацыянальнага статыстычнага камітэта №144 ад 28 чэрвеня гэтага года з 1 ліпеня тэрытарыяльныя органы дзяржстатыстыкі да 25 чысла месяца, які ідзе за месяцам збору і апрацоўкі пярвічных звестак па канкрэтнай форме, размяшчаюць на інфармацыйных стэндах у холах аддзелаў статыстыкі ці іншых даступных месцах спісы рэспандэнтаў, якія дапусцілі парушэнні справаздачнай дысцыпліны, што з’яўляецца падставай для ўключэння іх у зводны план праверак.

 

26-07-2011, 09:00 Навіны  ] • Акцыя

З 25 ліпеня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць пазапланавую прафілактычную акцыю “Бяспечнае лета” па зніжэнню дзіцячага траўматызму на дарогах. Прадугледжаны заняткі  і гутаркі са школьнікамі і дарослымі, наведванне прыватных дамоў, дзе ёсць мапеды і жывуць непаўналетнія.

Прычына большасці здарэнняў з дзецьмі на дарогах — абыякавыя паводзіны дарослых. Бацькам і ўсім дарослым трэба ўважліва сачыць за тым, дзе знаходзяцца дзеці, як яны сябе паводзяць.

 

Г. БАНАДЫК.

23-07-2011, 15:45 Навіны  ] • Перамагчы агонь

25 ЛІПЕНЯ — ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

Перамагчы агонь

 Першая штатная прафесійная пажарная каманда створана ў Мінску 25 ліпеня 1853 года. З таго часу пройдзены складаны шлях станаўлення і развіцця. Дзейсная аператыўная служба забяспечвае папярэджанне надзвычайных сітуацый і іх ліквідацыю,  выконвае высотныя, інжынерна-выратавальныя, вадалазныя, хімічныя і радыяцыйныя работы, аказвае экстраную медыцынскую дапамогу і з кожным годам пашырае круг задач...

23-07-2011, 15:37 Навіны  ] • Спаборніцтва моладзі і пачатак

Спаборніцтва моладзі і пачатак
Стартавала абласное спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў і маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня. Для іх прадугледжаны прэміі за рэкордныя дасягненні. Першы намалот у 1000 тон “ацэнены” для экіпажа ў 13 базавых. Арыенціры вызначаны і па астатніх “круглых” паказчыках.

 

19 ліпеня на камбікормавы завод пачало паступаць зерне  новага ўраджаю. 4680 кілаграмаў ячменю даставіў з ААТ «Пад”ельцы» вадзіцель М. Скавародка. Другі рэйс зрабіў М. Карзянок з ААТ «Чэрасы» — 10,9 т пшаніцы. Паступала збожжа з райаграсервісу і ААТ «Любінова».  На здымках: зерне  з ААТ «Папшулі» прывёз  П. Пухальскі; тэхнік-хімік Г. Шыдлоўская  правярае якасць збожжа.

 

23-07-2011, 13:39 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Іосіфавіч Баданін дзяжурыць ля тэл. 4-14-02 у сераду, 27 ліпеня з 9 да 11 гадзін. Ён адкажа на ўсе пытанні развіцця прамысловасці.

 

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Мікалаевіч Барадулін адкажа на пытанні жыхароў раёна адносна работы міліцыі, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў па тэл. 4-13-62 у панядзелак, 25 ліпеня, з 15 да 17 гадзін.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar