Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Ліпень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-07-2011, 16:31 Навіны  ] • Летні прызыў

Летні прызыў
Сёлета ў ліпені з раёна на службу ў войска будуць прызваны 19 юнакоў. Ва ўсіх за плячыма вучылішча, каледж ці ВНУ, усе маюць добрае здароўе і станоўчыя характарыстыкі, а таму трапяць у падраздзяленні МУС, пагранічных войск і спецназ. Менавіта яны прынялі ўдзел у Дні прызыўніка, які прайшоў 12 ліпеня ў РДК. Для іх дзяўчаты падрыхтавалі “ўсходні” і іншыя танцы, лірычныя песні. Невыпадковым быў фільм пра спецназ.

19-07-2011, 16:28 Грамадства  ] • “Канікулы не ў дзіцячым доме”

Дабрачынны праект “Канікулы не ў дзіцячым доме” праводзяць Беларускі добраахвотны рух “Валанцёр”, Дабрачынны фонд дапамогі дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў “Ад сэрца да сэрца”. Яго мэта — прадаставіць магчымасць выхаванцам сіроцкіх устаноў пабачыць тое, што яны яшчэ ніколі не бачылі, атрымаць новы здзіўляючы вопыт, здзейсніць падарожжа і адчуць незабываемую прыгоду. Гэта ім да 15 жніўня могуць дапамагчы атрымаць усе жадаючыя — фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і арганізацыі. Рэквізіты для ахвяраванняў: р/р 3013204190011 у аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк” 220036, г. Мінск, пр-кт Жукава, 3. УПП 391191389. Усе сродкі будуць накіраваны на палатачны лагер і арганізацыю паездак у Хатынь, Мірскі замак, экскурсіі па Мінску. Афіцыйны сайт фонду www.pomogi.okis.ru.

 

19-07-2011, 16:26 Навіны  ] • Візіт міністра

Візіт міністра
14 ліпеня наш раён наведаў міністр лясной гаспадаркі рэспублікі Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч. У грамадскай прыёмнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” ён сустракаўся з жыхарамі райцэнтра і раёна, якія мелі пытанні ў асноўным па забеспячэнню палівам. Міярчане звярталіся і па тэлефону.

Міністр наведаў на Міёршчыне некаторыя аб’екты лясной гаспадаркі. У паездцы яго суправаджаў кіраўнік дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзісенскі лясгас” Я. І. Баран.

19-07-2011, 16:22 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”

21 ліпеня, у чацвер, з 9 да 12 гадзін па тэл. 4-12-54 вас выслухае намеснік дырэктара — начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №213 філіяла №214 ААТ “ААБ Беларусбанк” Сяргей Аляксандравіч Ерафееў і адкажа на пытанні па аказанню банкаўскіх паслуг насельніцтву.

19-07-2011, 16:21 Спорт і турызм  ] • Зоркавы шлях

Зоркавы шлях
На стадыёне ў Міёрах 2 ліпеня прайшоў чарговы чарговы тур чэмпіянату вобласці па футболу (першая ліга). І зноў ФК "Міёры" прадэманстраваў высокапрафесіянальную гульню, атрымаўшы перамогу над камандай "Энергетык" з Новалукомля з лікам 4:1. У першым тайме галы ў вароты сапернікаў забілі Аляксандр Юдзіцкі і Дзмітрый Гаўрыловіч. І госці мелі ўдачу пры выкананні штрафнога,  але гэта быў іх адзіны трапны ўдар за ўвесь матч.

19-07-2011, 16:18 Грамадства  ] • Для душы — асалода, для здароўя — карысць

Для душы — асалода, для здароўя — карысць
Сёлетняй вясной у цэнтры Міёр паблізу тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вырасла новая прасторная цяпліца.
Зроблена яна з полікарбанату трывалага празрыстага матэрыялу. Каркас металічны. На працягу трох дзён выконваліся зварачныя работы. Затое цяпер надзейна, трывала, прыгожа.

19-07-2011, 16:13 Спорт і турызм  ] • Ёсць спрыт і запал

Ёсць спрыт і запал
Аляксандр Жук з ФСК “Атлант” на першынстве раёна па міні-футболу сярод ветэранаў забіў у вароты сапернікаў тры галы. Ніводнаму іншаму футбалісту з каманд суседніх раёнаў не ўдалося зрабіць столькі  трапных удараў. Па выніках турніру ён прызнаны лепшым бамбардзірам. Нагадаю, што і падчас такога ж мінулагодняга турніру яго выніковы віртуозны кідок праз галаву пры падзенні ўразіў усіх.

19-07-2011, 16:10 Здарэнні  ] • У агонь
29 чэрвеня  начальнік пажарна-аварыйна-выратавальнай часці №3 РАНС С. В. Шастакоў раніцай ехаў на работу. У вёсцы Горкі-1 у 5.15 ён заўважыў дом, у якога гарэў дах. Выклікаў пажарных, а сам кінуўся ратаваць людзей. Давялося выламаць уваходныя дзверы. Зайшоў  без спецыяльных сродкаў абароны. На кухні выявіў гаспадара і дапамог яму выйсці. Той  паведаміў, што ў будынку жонка. У памяшканне вярнуцца не дазволіла полымя.
19-07-2011, 16:07 Спорт і турызм  ] • Сапернічалі на пляжы

Гуляць у валейбол нават на спартыўнай пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём нялёгка, патрэбна добрая спартыўная падрыхтоўка, а на пляжы забяспечыць пераможную гульню яшчэ больш складана.

 

— Калі пад нагамі сыпучы пясок, то далёка не заўсёды ўдаецца зрабіць кожны рух дакладным і выніковым, — заўважае выпускніца СШ №2 г. Міёры Ксенія Алісеенка, юная ўдзельніца спаборніцтваў па пляжнаму валейболу, якія праводзіліся на паўвостраве ў райцэнтры падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. — Больш складана, больш экстрыму — пад босымі нагамі вострыя каменьчыкі  добра адчуваюцца.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar