Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Ліпень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-07-2011, 16:05 Вясковае жыццё  ] • Камбайны выехалі

Камбайны выехалі
Першымі выехалі на палеткі зернеўборачныя камбайны ААТ “Туркова”, “Папшулі”, “Узмёнскі край”, “Дрыгучы” — вядуць абмалот насеннікаў траў. Сухое чэрвеньскае надвор’е і апошнія інтэнсіўныя дажджы паскорылі іх выспяванне.

 

У ААТ “Дрыгучы”  на полі шчыруе Вадзім Генадзьевіч Лаўрыновіч, які з 96 гектараў намалаціў 15,3 тоны аўсяніцы лугавой і купкоўкі. Гэта пакуль найвышэйшы паказчык у раёне. Працуе механізатар на КЗС-1218, які атрымаў летась.
19-07-2011, 16:02 Афіцыйна  ] • Стаўка мяняецца

Праўленне ААТ “ААБ Беларусбанк” прыняло рашэнне (пратакол №64.1 ад 10. 06.2011 г.) “Аб устанаўленні памеру працэнтнай стаўкі па крэдытнаму дагавору, які заключаны (заключаемы) у адпаведнасці з палажэннем аб сістэме будаўнічых зберажэнняў”. Цяпер удзельнікі сістэмы будаўнічых зберажэнняў, якія не заключылі крэдытныя дагаворы, маюць таксама магчымасць атрымаць крэдыт на новых умовах, для гэтага ім неабходна заключыць дадатковае пагадненне.

19-07-2011, 16:00 Грамадства  ] • “Запалі сваю зорку”

Страта зроку страшэнны ўдар для чалавека. Здаецца, што разам з пагаслым у вачах святлом незваротна адыходзяць і ўсе радасці жыцця. Але гэта не так. Інваліды па зроку мужныя людзі, яны пераадольваюць цяжкасці, што спасылае ім лёс, імкнуцца да перамогі, маюць волю і жаданне выстаяць. Яны вучацца наноў жыць, працаваць, радавацца і верыць у свой лёс, спадзявацца на лепшае.

16-07-2011, 14:12 Спорт і турызм  ] • “Расінка”—VIVAT!

“Расінка”—VIVAT!
Каманда фізкультурнікаў санаторыя “Расінка” заняла агульнакаманднае першае месца ў рамках ХІХ летняй спартакіяды адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграздраўніца”. Ёй уручаны кубак, Ганаровая грамата і грашовы бонус у 5 мільёнаў рублёў.

— У нас была бясспрэчная перавага, — адзначыла капітан каманды Жанна Уладзіміраўна Акачонак. — Мы першынствавалі па гіраваму спорту, другое месца занялі па настольнаму тэнісу, валейболу, мнагабор’ю. Калі коратка, то па кожнаму віду праграмы ўваходзілі ў лідзіруючую групу.

16-07-2011, 14:06 Навіны  ] • Нікафудаўскі сэрвіс

Нікафудаўскі сэрвіс
Не так даўно ў Міёрах з’явіўся супермаркет “Ніка”, у астатніх памяшканнях ТАА “НікаПрэстыж” яшчэ вялося будаўніцтва і аддзелачныя работы.
 І вось, нарэшце, у пачатку чэрвеня адчынілі дзверы гасцініца і кафэ “GoldCafe”. Добразычлівы і таварыскі адміністратар гасцініцы — Т. П. Пушкель паведаміла, што пра ўстанову ўжо даведаліся многія, гасцям падабаецца, тут заўсёды людна.  Былі наведвальнікі з Мінска і нават з некаторых куточкаў Расіі. У гасцініцы чатыры нумары на дзесяць месцаў. Дарэчы, адно з іх каштуе 125 тысяч рублёў на суткі. Не танна, аднак трэба пабачыць надзвычайны інтэр’ер, адчуць цудоўную дамашнюю атмасферу.

16-07-2011, 14:04 Навіны  ] • Занялі трэцяе месца

Рэдакцыя раённай газеты заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе па асвятленню ў СМІ ходу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў намінацыі “Лепшая тэматычная маладзёжная старонка”. Першае і другое занялі абласныя выданні “Віцьбічы” і “Народнае слова”. “Міёрскія навіны” адзначана граматай упраўлення ідэалагічнай работы і аддзела па справах моладзі аблвыканкама і каштоўным падарункам.

 

16-07-2011, 14:03 Навіны  ] • На “Славянскім базары”

У фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску прымалі ўдзел і міярчане. Сваю прадукцыю прапаноўваў мясакамбінат, у палатцы райпа рэалізоўваліся прамысловыя тавары. Вырабы ўмельцаў дэманстравалі Дзісенскі Дом рамёстваў і клуб народных майстроў “Святліца”, які ў гэтым годзе прадстаўлялі Надзея Атопкіна, Эвяліна Валянцінаўна Грэцкая і Галіна Іосіфаўна Чарняўская, а таксама ў конкурсе па лозапляценню ўдзельнічаў Баляслаў Часлававіч Чарняўскі.  З канцэртнай і гульнёва-забаўляльнай праграмай выступаў народны фальклорны калектыў Язненскага СДК “Язынка”.

14 ліпеня дэлегацыя нашага раёна вярнулася дадому.

 

Аляксандр ТРОНЬКІН. 

16-07-2011, 14:01 Вясковае жыццё  ] • І на пенсіі ў страі

І на пенсіі ў страі
Васіль Пятровіч Дармаковіч шмат гадоў працуе ў ААТ “Дрыгучы”.

— Ён адзіны штатны будаўнік у гаспадарцы. На пенсіі, але яшчэ, як кажуць, у рабочым страі, — паведаміла галоўны заатэхнік Валянціна Васільеўна Кураш. —  У яго найбольш клопатаў летам, калі трэба рамантаваць жывёлагадоўчыя памяшканні. Нядаўна, напрыклад, разам з падсобнымі работнікамі пераабсталёўваў цялятнік “Навінцы”.
16-07-2011, 13:58 Здарэнні  ] • Крадзёж на могілках

У рэдакцыю паскардзілася грамадзянка Рачыцкая, што на новых могілках у райцэнтры ўкралі чорныя ланцугі, якімі было абгароджана месца пахавання. Крадзёж учынены тыдні тры таму. Магчыма, камусьці давялося сутыкнуцца з гэтым фактам, ці бачыў падобныя ланцугі — патэлефануйце, калі ласка,  ў рэдакцыю.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar