Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Ліпень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2011, 13:57 Здарэнні  ] • Закурыў у хляве
У невялікую вёсачку Гізуны з Перабродскага сельсавета 9 ліпеня прыйшла бяда — на адным з тутэйшых падвор’яў загарэўся хлеў, у якім стаяў конь, захоўвалася назапашанае на зіму сена. Полымя ўспыхнула з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Гаспадар, убачыўшы агонь, па “мабільніку” выклікаў пажарных. На месца здарэння выехалі выратавальнікі з Міёраў  і  Чэрасаў.
16-07-2011, 13:53 Афіцыйна  ] • Рабочыя з-за мяжы

Ці трэба наймальніку ліцэнзія на тое, каб прыняць на працу замежнага грамадзяніна? Адказ дае старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Міёрскага РАУС Алена Юр’еўна Ракшня.

 

— З 1 студзеня 2011 года правілы прыцягнення ў Беларусь замежнай рабочай сілы істотна змяніліся. Цяпер наймальніку, каб прыняць на працу замежнага грамадзяніна, не трэба звяртацца ва ўпраўленне па грамадзянству і міграцыі для атрымання ліцэнзіі. Арганізацыя па-вінна толькі аформіць яму ў гэтай установе спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў рэспубліцы. Тэрмін выканання — на працягу 15 дзён, дзяржаўная пошліна — 5 базавых велічынь.

16-07-2011, 13:52 Афіцыйна  ] • Информация по исполнительным производствам

ХОЗЯЙСТВЕННЫЙ СУД

Сведения по исполнительному производству в отношении должника в порядке, предусмотренном ст. 407 ХПК, предоставляется сторонам (взыскателю и должнику), государственным органам, иным лицам. Основанием для этого является письменное заявление индивидуального предпринимателя или юридического лица и оригинал документа, подтверждающего оплату государственной пошлины. Заявление подаётся в хозяйственный суд по месту нахождения(месту жительства) должника.

16-07-2011, 13:50 Грамадства  ] • Дараваць нельга караць, або Дзе паставіць коску?

Пад такім загалоўкам прачытаў праблемны артыкул Э. Багдановіч. Не змог не ўзяцца за пяро, бо ўзнята актуальная праблема. Матэрыял пададзены ў даступнай форме, праўдзіва  адлюстроўваецца рэальнае становішча. Сапраўды, алкагалізацыя насельніцтва і асабліва вясковага набывае ў нас шырокія маштабы. Статыстыка вымушана была прызнаць, што за студзень сёлетняга года куплена спіртных напояў на 2,6 % працэнта больш у параўнанні з леташнім. І гэта пры тым, што насельніцтва ў раёне паменела амаль на 800 чалавек.

16-07-2011, 13:45 Культура  ] • Песня свята аздабляе

Песня свята аздабляе
Пасля афіцыйных прамоў, віншаванняў з узнагародамі ды падарункамі наступае, як правіла, этап артыстычнага мастацтва.
Так было і на гэты раз.

Загучалі песні, заваражылі, прыцягнулі бліжэй да сцэны ўсіх, хто не раўнадушны да прыгожых гукаў музыкі.

Здавалася, яшчэ больш зелянейшымі станавіліся дрэвы, ад песень святлелі твары людзей, крадком усміхалася з неба скупаватае на цяпло ў гэты дзень сонца.

А выступоўцы, зразумела, з нагоды дзяржаўнага свята, былі лепшыя з лепшых.

Песня “Белавежская пушча” ў выкананні Каці Чарвінскай прагучала перад афіцыйнай часткай  урачыста і ўзнёсла.

16-07-2011, 13:40 Вясковае жыццё  ] • Улічыце асаблівасці

Улічыце асаблівасці
На базе КУП “Язна” і УП “Юбілейны” 8 ліпеня адбыўся раённы семінар кіраўнікоў сельскагаспадарчых і абслугоўваючых арганізацый. Яго работай кіравалі старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў і начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько.

 

Намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі падвёў вынікі корманарыхтоўкі, догляду пасеваў і падрыхтоўкі да жніва. Ён адзначыў, што заданне па назапашванню травяністых кармоў выканалі толькі ААТ “Цітова” і “Гвардзейскі”, падсобная гаспадарка камбікормавага завода “Павяцце”.
12-07-2011, 10:32 Рэлігія  ] • Ля крынічкі на Яна

Ля крынічкі на Яна
Па традыцыі 7 ліпеня ля крынічкі, якая размешчана на тэрыторыі УП «Юбілейны», ладзіцца фэст у гонар Яна  Хрысціцеля. Людзі прыязджаюць з наваколляў, каб набраць гаючай вады, апаласнуцца ў купелі. Прыходзяць цяжка хворыя, спадзеючыся на паратунак. 19 студзеня і 11 верасня ля крынічкі таксама людна.

12-07-2011, 10:27 Здарэнні  ] • Утапіліся дзеці

У Друі абарвалася жыццё трох маленькіх дзяцей ад 4 да 8 гадоў. 28 чэрвеня іх знайшлі ў стаўку глыбінёй у 1,5 м. Вадаём, які не быў агароджаны,  штучна створаны для ўпрыгожвання тэрыторыі ля мясцовага касцёла. Ёсць меркаванне, што самая маленькая дзяўчынка спрабавала сарваць кветку і звалілася ў ваду, а старэйшыя сястрычка з братам  кінуліся ратаваць, але з-за вялікай глыбіні стаўка і слізкіх берагоў (высланы воданепранікальнай плёнкай) не змаглі ні яе выцягнуць, ні самі выбрацца. Хаця магчымы і іншыя версіі. Праваахоўчыя органы ўстанаўліваюць прычыны смерці.

12-07-2011, 10:03 Культура  ] • Традыцыі працягваюцца
Традыцыі працягваюцца
На семінары-практыкуме па фальклору, які праводзіўся 23 чэрвеня на базе Цвецінскага ДФ для работнікаў клубных устаноў раёна, мясцовы творчы калектыў прадстаўляў абрад веснавога цыкла земляробчага календара — Юр’е. У адпаведнасці з хрысціянскімі традыцыямі Святы Юрый лічыцца ахоўнікам хатняй жывёлы і дзікіх звяроў і з’яўляецца адным з найбольш ушаноўваемых. У некаторых народаў, напрыклад у балгараў, Юр’е пераважала нават над Вялікднём. Прымаўка сцвярджае, што Святы Юрый зямлю адмыкае, расу пускае, і таму ўсе земляробчыя работы даўней пачыналі толькі калі надыходзіў дзень яго ўшанавання.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar