Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Ліпень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-07-2011, 10:02 Культура  ] • Купалле

Купалле
Купальская ноч. Колькі чароўнага і незвычайнага тоіць яна ў сабе! Невыпадкова 6 ліпеня на паўвостраве райцэнтра было вельмі мнагалюдна. Зіхацелі ў цемры рознакаляровыя агеньчыкі, гучала музыка, чуліся песні. Міярчане прыходзілі сем’ямі, дарослыя нароўні з дзецьмі радаваліся купальскаму кастру, спявалі, танцавалі...

Працавалі гандлёвыя палаткі, дзе можна было падсілкавацца.

А на сцэне выступалі самадзейныя артысты. Было шумна і весела. Свята гуло, абуджаючы наваколле купальскімі воклічамі.

12-07-2011, 09:59 Спорт і турызм  ] • Велавандроўка

Велавандроўка
Займальна і цікава праходзіла велавандроўка ў вучняў 8 класаў і настаўнікаў СШ №1 па маршруце малого Сярэбранага кальца, распрацаванага вядомым гісторыкам В. А. Ермалёнкам і яго падапечнымі. Знаёмства з аддаленымі ад райцэнтра таямнічымі куточкамі і гісторыяй роднай старонкі… Што можа быць цікавей у цёплыя летнія дзянькі?

12-07-2011, 09:55 Здароўе  ] • Каб загар не нашкодзіў

Калі вы паставілі перад сабой мэту загарэць, памятайце, што пры доўгім знаходжанні на сонцы скура можа згарэць, пакрыцца пухірамі і злезці. Шкодна загараць людзям са светлымі скурай і валасамі, у каго на целе шмат вялікіх радзімак (больш 1,5 см) і пігментных плям.

У першыя некалькі дзён знаходжання на сонцы неабходна карыстацца сонцаахоўным крэмам. Найчасцей церпяць ад апёкаў нос, грудзі і плечы. Іх неабходна змазваць крэмам кожныя паўгадзіны. Нельга выходзіць на пляж без сонцаахоўных акуляраў і панамы. Яркае сонца можа выклікаць з’яўленне маршчынак, а валасы без галаўнога ўбора стануць цьмянымі і крохкімі. Кожныя 5-10 хвілін мяняйце становішча. Калі знаходзіцеся на пляжы больш гадзіны, неабходна схавацца ад прамых сонечных промняў пад павеццю або парасонам.
12-07-2011, 09:52 Грамадства  ] • Пажылым — увага!

Людзі ва ўзросце не заўсёды правільна ўспрымаюць дарожную сітуацыю, адсюль і здарэнні: за 5 месяцаў сёлета па вобласці зарэгістравана больш 2 тысяч парушэнняў правілаў дарожнага руху асобамі старэй 60 гадоў.

На першым месцы, як ні дзіўна, парушэнні хуткаснага рэжыму — 409. 386 парушэнняў зрабілі пенсіянеры-пешаходы. А яшчэ вадзіцелі-пенсіянеры не спяшаюцца праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд свайго аўтамабіля — 22 парушальнікі.

Выяўлена 36 вадзіцеляў старэй 60 год, якія знаходзіліся за рулём пасля спажывання алкаголю.

12-07-2011, 09:49 Эканоміка і права  ] • Кто хороший репетитор

Неизменным спросом у населения пользуются услуги репетиторов. Многие преподаватели, учителя и студенты охотно их оказывают, естественно, за определённую плату. Однако кто-то из них по незнанию, а многие сознательно, попадают в разряд нарушителей налогового законодательства.

В настоящее время для осуществления репетиторской деятельности не требуется регистрация в качестве индивидуального предпринимателя. Физические лица до начала осуществления деятельности подают в налоговый орган по месту жительства заявление о постановке на учёт, и после этого в налоговой инспекции репетитору необходимо один раз в месяц, накануне осуществления деятельности, уплатить в бюджет ставку единого. Уплата производится только за тот месяц, в котором оказываются услуги.

12-07-2011, 09:45 Навіны  ] • Вучэнні на вадзе

Вучэнні на вадзе
На Міёрскім возеры 29 чэрвеня прайшлі сумесныя вучэнні супрацоўнікаў Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і работнікаў мясцовай выратавальнай станцыі. Адпрацоўваліся ўзаемадзеянні па аказанню дапамогі церпячым бедства на вадзе: выхад на вёславых і маторных лодках да месца здарэння; выратаванне чалавека (манікена) — падплыццё, падача выратавальных кругоў, падняцце з паверхні вады і са дна; буксіроўка да берага; аказанне першай медыцынскай дапамогі.

 

А. РУБАНІК,

начальнік выратавальнай станцыі.

 

12-07-2011, 09:43 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Дзяржкантроль

Спажывецкі рынак

Камітэт дзяржкантролю вобласці ў чэрвені пракантраляваў насычэнне спажывецкага рынку таварамі, у першую чаргу айчынных вытворцаў, не толькі ў буйных гарадах і раённых цэнтрах, Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы, а таксама ў Талочынскім, Сенненскім, Ліёзненскім, Гарадоцкім і Чашніцкім раёнах. Абследавана больш 80 гандлёвых аб’ектаў. У цэлым сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная. Забеспячэнне харчовымі таварамі, складана-бытавой тэхнікай і іншым бесперабойнае. Аднак павышаны попыт адзначаны на сінтэтычныя мыючыя сродкі, хаця іх пастаўлена больш задання. Аналагічная сітуацыя з макароннымі вырабамі, хаця іх толькі за май паступіла на 24% больш плана.

Па віне асобных адказных асоб гандлёвых арганізацый здараліся перабоі з таварамі, якіх дастаткова на складах.

12-07-2011, 09:40 Эканоміка і права  ] • Для будаўніцтва

Землеўпарадкавальная служба райвыканкама падрыхтавала спіс свабодных (не занятых) зямельных участкаў у населеных пунктах раёна, якія могуць быць прадастаўлены грамадзянам для ўзвядзення і абслугоўвання жылля, па стану на 1 ліпеня. У ім 90 пазіцый, увогуле пад забудову выдзелена 16,64 гектара.

 

У Міёрах можна атрымаць 10 участкаў, з іх 7 на вуліцы Цвятаевай, па аднаму — на вул. Міру, 30 і Будаўнічай, 39 — усе яны па 9 сотак. 7 сотак адведзена пад дом на завулку Ціхі, 5.

У Дзісне 4 участкі па 15 і 11 сотак на вуліцах Зарэчнай, Калініна і Кузьміна, на два з іх ужо ёсць прэтэндэнты.

9-07-2011, 16:09 Вясковае жыццё  ] • Госці шаноўныя — з круглымі датамі

На свята вёскі Паташня запрасілі мясцовых юбіляраў розных узростаў. А ўвогуле на ўрачыстаць, якая праходзіла на летняй танцпляцоўцы, прыйшлі і прыехалі многія. Было як на вялікім фэсце. Вясёламу настрою спрыяла створаная арганізатарамі мерапрыемства святочная атмасфера, добрая музыка і цёплае сонечнае надвор’е. Вядучыя не скупіліся на рыфмаваныя радкі.

Маме на радость,

                         папе в награду

Ты появилась,

                     дочурка-отрада.

Радуй здоровьем отменным,

А всё остальное

      придёт непременно…» —

гучалі іх узнёслыя словы, адрасаваныя малышкам, чый жыццёвы шлях яшчэ толькі пачынаецца — Маргарыце Класкоўскай і Алесі Аніська.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar