Начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзейнасці дзяржаўных органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа Аляксандр Міхайлавіч 2 верасня будзе праводзіць “прамую тэлефонную лінію” — 4-28-41 — з жыхарамі раёна з 11 да 12 гадзін, а з 12.00 да 13.00 адбудзецца прыём грамадзян. Папярэдні запіс па тэл. 4-97-72.
У педагогаў добрая традыцыя — жнівеньская канферэнцыя. Сустракаючыся пасля летніх адпачынкаў, ёсць магчымасць падвесці вынікі, абмеркаваць праблемы, вызначыць прыярытэты. Такое ўступнае слова на пленарнай нарадзе педагогаў раёна, якая адбылася 25 жніўня, зрабіў начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба.
Нядаўна старшыня Дзісенскага гарсавета Аляксандр Аляксандравіч Качан арганізаваў паездку ў Полацк да нашага земляка Мікалая Глебавіча Панкрата. Гэты чалавек збірае бюсты Леніна, а таксама іншыя экспанаты, якія, на маю думку, маюць гістарычную каштоўнасць. Пакуль ён выступае ў ролі калекцыянера, але мае намер адкрыць музей.
26 жніўня на чарговым пасяджэнні райвыканкам засяродзіў увагу на выкананні прадпрыемствамі будаўнічага комплексу раёна сваіх вытворчых праграм, якасці будаўніча-мантажных работ.
13 жніўня ў Полацку на плошчы Свабоды адбыўся рытуал прыняцця ваеннай прысягі 120-ццю курсантамі пазаштатнага вучэбнага пункта пагранатрада. А потым для іх былі праведзены паказальныя выступленні байцоў-рукапашнікаў, прадэманстраваны прыёмы валодання табельнай зброяй, элементы затрымання парушальнікаў граніцы з выкарыстаннем службовага сабакі. А ў заключэнне канцэрт даў аркестр пагранатрада.
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі, прадстаўнікі аблвыканкама, кіраўніцтва Полацка і ўзаемадзеючых структур.
Аднойчы карэспандэнт нашай газеты прапанаваў паразважаць, чаму я, камуніст у мінулым, пішу пра гісторыю Язненскай царквы. Дадам, былы камсамольскі і партыйны работнік. Але быць членам партыі і займаць розныя пасады мне давялося ў 80-х гадах, а гэта быў ужо іншы час і зусім іншае стаўленне да рэлігіі.
Па пытаннях нездавальняючага гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва аўтамагазінамі (парушэнне графікаў, адсутнасць тавараў і іх якасць, выкананне заявак) звяртайцеся ў дзяржкантроль вобласці ў рабочыя дні з 10 да 12 гадзін, тэлефон “гарачай лініі” 36-29-52.
З 20 жніўня да 30 верасня на працягу сутак дазволена паляванне на лася, аленя высакароднага і плямістага, лань еўрапейскую ва ўгоддзях, якія прадастаўлены ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўным прыродаахоўным установам, лесагаспадарчым арганізацыям Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Родина томатной моли Южная Америка, но её уже выявили в Украине и России, а в мае этого года—в Гомельской области. Она развивается на всех надземных частях растения. Личинки питаются внутри листовой пластинки, что приводит к увяданию листьев, повреждают плоды, и они загниваются.