Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 13.08.2011
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-08-2011, 10:16 Грамадства  ] • Ветэраны газеты
Ветэраны газеты Калектыў рэдакцыі адзначыў юбілей газеты. Гэтай падзеі быў прысвечаны спецыяльны нумар, у якім журналісты расказалі самі пра сябе. Толькі няправільна гаварыць пра сённяшні дзень, бо падмурак мясцовага друкаванага органа закладвалі прадстаўнікі не аднаго пакалення. Яны быццам руплівыя пчолкі збіралі факты, групавалі іх, пісалі летапіс Міёршчыны.
13-08-2011, 10:04 Культура  ] • Ззяла “Перабродская зорка”
Ззяла “Перабродская зорка” У мінулую нядзелю Пераброддзе ў пяты раз прымала свята народнай творчасці “Перабродская зорка”. Старэйшына Георгій Феафанавіч Іваноў нагадаў, што яму папярэднічала вялікая работа, якую правёў аргкамітэт пад кіраўніцтвам старшыні сельскага Савета Віктара Мікалаевіча Дзеравянчыка. У цэнтры населенага пункта ставілі новыя агароджы і фарбавалі іх, займаліся добраўпарадкаваннем, абкошвалі сядзібы. А яшчэ трэба было запрасіць гасцей-артыстаў, народных майстроў з райцэнтра і наваколля, “адмабілізаваць” мясцовых гаспадынь, падрыхтаваць сцэну...
13-08-2011, 09:56 Навіны  ] • Падзякі, кветкі і прэміі

Падзякі, кветкі і прэміі 8 жніўня ў другой палове дня задажджыла. Раённае кіраўніцтва і выкарыстала гэты фактар, каб наведаць ААТ “Гвардзейскі”, павіншаваць лідараў жніва бацьку і сына Івана Іосіфавіча і Дзмітрыя Іванавіча Лакоткаў.

13-08-2011, 09:53 Грамадства  ] • Душа баліць

Маё дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Каменполлі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку радавога маёнтка Святаполк-Мірскіх размяшчалася раённая бальніца, а пазней там былі васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, магазін, медпункт. А што я ўбачыла цяпер? Расчыненыя і разламаныя вокны і дзверы, побач валяецца цэгла. Беспарадак.

13-08-2011, 09:51 Прырода і экалогія  ] • Аналіз работы
  На калегіі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прааналізаваны вынікі работы за першае паўгоддзе, вызначаны задачы на наступнае. Увага будзе звяртацца на выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, тэрыторый майстэрняў, жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў і інш. Адзначаны нізкі кантроль за выяўленнем несанкцыянаваных звалак у шэрагу раёнаў, не праведзена інвентарызацыя пестыцыдаў у Міёрскім. Увага на выкананне заданняў па рэкультывацыі кар’ераў, ачыстцы тэрыторый ад баршчэўніку, збору палімерных адходаў і металалому.

 

 

13-08-2011, 09:50 Прырода і экалогія  ] • Стаўка на парадак

Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правялі комплексную праверку выканання прыродаахоўнага заканадаўства Дзісенскім лясгасам. Адзначаны як станоўчыя моманты, так і недахопы.

13-08-2011, 09:46 Прырода і экалогія  ] • Абыходзьце за вярсту
Баршчавік за свой непамерны рост атрымаў назву травы Геракла. Яна цвіце з чэрвеня да жніўня, пладаносіць з ліпеня да верасня. На адным месцы жыве 15 гадоў. Незвычайна агрэсіўная, не церпіць суседзяў, разрастаецца хутка, утвараючы цэлыя плантацыі. Вельмі часта сустракаецца і ў нашым раёне. Людзі, якія не ведаюць пра гэтую ядавітую расліну, прымаюць яе за лопух. Хтосьці імкнецца зрэзаць.
13-08-2011, 09:45 Навіны  ] • “Велікан на градцы”

Штогод “Народная газета” праводзіць конкурс “Велікан на градцы”. Удзельнічаюць у ім гаспадары прысядзібных участкаў і дачнікі, школьнікі і фермеры, якім удалося вырасціць вялікую ці незвычайную агародніну і садавіну. Рэдакцыя гэтай газеты просіць дасылаць здымкі і допісы пра свае дасягненні, даваць цікавыя рэцэпты нарыхтовак і страў.

13-08-2011, 09:41 Эканоміка і права  ] • Патрэбен дазвол

У сувязі са зваротамі суб’ектаў гаспадарання ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуем усіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць гандлёвыя і іншыя вытворчыя плошчы, аб неабходнасці атрымання дазволаў на захаванне адходаў вытворчасці ў тэрытарыяльных органах Мінпрыроды. Прыходзьце ў райінспекцыю для вырашэння гэтага пытання. Абавязкова трэба весці журналы пярвічнага ўліку адходаў і мець ўзгодненыя інструкцыі па абыходжанню з імі.

 

А. ВАЯВОДАЎ.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar