Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-08-2011, 10:17 Навіны  ] • Школа перад стартам

22 жніўня начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба правёў “прамую лінію” з жыхарамі Міёршчыны. Пытанняў набралася не дужа багата, але яны датычаць важных момантаў развіцця школы і выхавання падрастаючага пакалення.

26-08-2011, 10:15 Навіны  ] • Летнік «Жывое цяпло»

Летнік «Жывое цяпло» 22  жніўня ў “Мацейкавай сядзібе” ў Пераброддзі, дзе гаспадыняй з’яўляецца Галіна Уладзіміраўна Паўлоўская, было шматлюдна. Распачынаў працу летнік пад цудоўнай гаворачай назвай “Жывое цяпло”. Дарэчы, асобы, зацікаўленыя нацыянальнымі традыцыямі і іх працягам, збіраліся тут ужо ў другі раз.

26-08-2011, 10:12 Навіны  ] • Заплаціць падаткі

У нядзелю, 29 жніўня, у кабінеце дырэктара гарадскога рынка ў Міёрах (вул. Леніна) будзе праводзіцца з 8 да 11 гадзін прыём падаткаў на зямлю і нерухомасць. Скарыстайцеся магчымасцю. Калі будзе шмат жадаючых разлічыцца па плацяжах, то такая практыка іх збору прадоўжыцца.

Ж. ПЕТРАКЕВІЧ.

 

26-08-2011, 10:10 Моладзь / Год моладзі  ] • “Без турбот і жыццё не цікавае”

 “Без турбот і жыццё не цікавае” Аляксандр Федарэнка з 1 жніўня прызначаны галоўным заатэхнікам КУП “Язна”. Некалькі гадоў назад ён, атрымаўшы школьны атэстат аб сярэдняй адукацыі, паступіў у Лужаснянскі сельгаскаледж. Сёлета закончыў яго і па размеркаванню прыехаў працаваць на Міёршчыну. Сцвярджае, што не збіраецца пасаваць перад цяжкасцямі.

26-08-2011, 10:08 Грамадства  ] • Партрэт галоўнага інжынера

Партрэт галоўнага інжынера Леанід Пятровіч Яроменак працуе галоўным інжынерам ААТ “Мерыца”. Гэта сціплы чалавек, але добры спецыяліст, разбіраецца ў людзях і тэхніцы. Імкнецца своечасова падрыхтаваць сваю службу да правядзення напружаных сельскагаспадарчых кампаній. Вось і сёлета камбайны своечасова пачалі жніво, не было вялікіх паломак у час жніва. Цяпер спецыяліст прымае меры, каб арганізавана закончыць усе ўборачныя работы, правесці сяўбу азімых.

26-08-2011, 10:07 Навіны  ] • Сродкаў не хапае

У Міёрскім раённым аддзеле фонду сацыяльнай аховы насельніцтва (ФСАН) на ўліку 626 плацельшчыкаў страхавых узносаў (з іх 261 — індывідуальны прадпрымальнік), якія сёлета за 7 месяцаў пералічылі на наш рахунак 19 мільярдаў 185 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, самі плацельшчыкі зрабілі выплаты  ў лік узносаў у ФСАН на 2 мільярды 580 млн. руб. За гэты ж перыяд расходы на выплату пенсій, дапамог і іх дастаўку склалі 33 мільярды 468 мільёнаў рублёў. Патрэбу ў гэтых сродках удаецца забяспечыць за кошт мясцовых паступленняў толькі на 57,3%, а астатняя частка прафінансавана з бюджэту абласнога фонду.

26-08-2011, 10:06 Навіны  ] • Участкі для будоўлі

Землеўпарадкавальная служба паведамляе, што на  1 жніўня ў раёне налічвалася 85 зямельных участкаў, якія могуць быць прадастаўлены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных ці блакіраваных жылых дамоў. З іх у Міёрах—10 у асноўным па 9 сотак на вуліцах Цвятаевай, Міру, Будаўнічай і завулку Ціхі. Заяўкі пададзены толькі на два.

26-08-2011, 10:04 Навіны  ] • Чакаюць усходаў
Чакаюць усходаў — Летась мы пасеялі 255 гектараў рапсу, але ён увесь загінуў, таму вясной больш чым планавалі занялі яравым — ажно 355 га. Біялагічная ўраджайнасць —звыш 30 ц з гектара. Галоўнае, каб надвор’е паспрыяла ўборцы, важна не дапусціць страт, — зазначыла галоўны аграном ААТ «Туркова» С. Г. Сосік. — Сёлета плошчу пад азімым рапсам зменшылі да 130 га.  Выдзеленыя для сяўбы ўчасткі задыскавалі. За 2-3 тыдні перад ворывам апрацавалі іх гліфасатамі.
23-08-2011, 15:08 Моладзь / Год моладзі  ] • Размеркаваны ў вёску
Размеркаваны ў вёску 21 малады спецыяліст накіраваны на працу ў наш раён пасля заканчэння навучальных устаноў, з іх з дыпломамі аб вышэйшай адукацыі — 5. У гэтым ліку Юлія Тамашэвіч і Юлія Рымчонак, якія размеркаваны ў філіял “Павяцце” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”. Адна з іх закончыла  Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны і стала кваліфікаваным ветурачом, родам з Любінова.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar