Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-08-2011, 15:05 Моладзь / Год моладзі  ] • Лагер “Дружба”

Лагер “Дружба” З 12 да 20 жніўня адпачывалі хлопцы і дзяўчаты са школ раёна ў Мілашове — маляўнічым куточку роднай Міёршчыны. Тут на базе школы размяшчаўся кругласутачны лагер працы і адпачынку “Дружба”, арганізаваны РК ГА БРСМ. Начальнікам яго з’яўлялася выконваючая абавязкі першага сакратара Марына Паўлаўна Кашкур, выхавальніцамі працавалі Надзея Казіміраўна Якубёнак і Надзея Уладзіміраўна Закрэўская.

23-08-2011, 15:03 Грамадства  ] • “Бажэна” адпачывала
Хто сказаў, што адпачынак — гэта занятак толькі маладых! Людзі ва ўзросце таксама хочуць паўнацэнна правесці час і з карысцю. Вось таму чарговае пасяджэнне клуба “Бажэна” адбылося на прыродзе. Жанчыны ўзялі з сабой усё патрэбнае для шашлыкоў, рэквізіты для конкурсаў і добры настрой, скіраваліся да лесу і возера. Размовы між сабой вялі пра жаночую прыгажосць, касметыку і парфуму. Абмяркоўвалі розныя інгрыдыенты для гэтай мэты з дароў прыроды.
23-08-2011, 14:58 Навіны  ] • А мне трэба…

А мне трэба… Чарговы рэйд па вуліцах райцэнтра. Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Валерый Анатольевіч Ярахновіч прапануе наведаць некалькі адрасоў з мінулай паездкі. Завярнулі за кафэ “Архідэя”, за будынкам у атачэнні вялізных дрэў знаходзілася цэлая горка попелу. Абяцалі, што ў бліжэйшыя дні адходы будуць вывезены. Спатрэбіўся на гэта тыдзень.

23-08-2011, 14:54 Пытайцеся—адказваем  ] • Звароты прыняты да ўвагі

Нядаўна на сайце быў змешчаны фотаздымак недарамантаванага магазіна ў Сіцькове. Жыхар в. Бандарцы Д. І. Пузыроў паведаміў, што рамонт доўжыцца чатыры месяцы. Нязручнасць пры адпусканні тавараў праз “чорны ход” перажываюць і прадаўцы, і пакупнікі.

23-08-2011, 14:47 Навіны  ] • Задачы дня

18 жніўня адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, які ўзняў некалькі важных пытанняў. Цяпер заканчваецца жніво. Яго неабходна паскорыць у сувязі з надыходам неспрыяльнага надвор’я. А яшчэ абмалоту патрабуюць агароды вяскоўцаў. І гэтую работу нельга адкладваць.

 

23-08-2011, 14:45 Спорт і турызм  ] • Аўтарытэт лідарства

13 жніўня ў Віцебску адбыўся першы чэмпіянат вобласці па пляжнаму футболу. У ім прынялі ўдзел каманды з Рубы, Гарадка, Шуміліна і дзве з Міёраў, у якія ўвайшлі ігракі ФК “Міёры-2”. Наша першая каманда абыграла ўсіх і стала чэмпіёнам вобласці.

23-08-2011, 14:43 Спорт і турызм  ] • Турнір двух дзён

На новай пляцоўцы для пляжнага валейбола, што размясцілася ля ДЮСШ, два дні доўжыўся раённы турнір асобна сярод адзінаццаці мужчынскіх і шасці дзяўчацкіх каманд. Праходзіла адно з самых маштабных і масавых спаборніцтваў па пляжнаму валейболу на Міёршчыне. Спартсмены з Язна, Чэрасаў, Міёраў і Дзісны адклалі свае штодзённыя справы, каб памерацца сіламі ў любімым відзе спорту.

23-08-2011, 14:40 Пытайцеся—адказваем  ] • За адказам — у ЗАГС

Падчас “прамой лініі” начальнік аддзела загс Ірына Леанідаўна Гушча адказвала на пытанні, якія хвалююць жыхароў раёна. Вось некаторыя з іх.

Ірына Леанідаўна, як атрымаць паўторны дакумент?

— Для гэтага трэба з пашпартам звярнуцца ў аддзел, напісаць пісьмовую заяву, заплаціць дзяржпошліну. Калі жанчына змяніла прозвішча пры заключэнні шлюбу, то ёй неабходна прадаставіць пасведчанне аб яго рэгістрацыі.Штогод наш аддзел па заяве грамадзян выдае да 250-300 паўторных дакументаў, найбольш — пасведчанняў аб нараджэнні.

23-08-2011, 14:39 Навіны  ] • Зваротаў паменела

У гаспадарчы суд вобласці  за паўгоддзе сёлета паступіла 6576 зваротаў, што на 16% менш у параўнанні з мінулагоднім. Пры тым іскавых заяў стала менш на 57%.

Па 882 справах іскавай вытворчасці (83%) паміж бакамі дасягнуты дамоўленасці і падпісаны пагадненні аб прымірэнні. Гэта не толькі сэканоміла грашовыя сродкі, але і дапамагло пераадолець канфлікты.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar