Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2011 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2011    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-08-2011, 14:38 Навіны  ] • Пагранзона

Вучоба

У Полацкім пагранатрадзе ўпершыню ўтвораны пазаштатны вучэбны пункт. На базе вайсковай часці 129 хлопцаў, прызваных з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, вывучалі азы страявой падрыхтоўкі, статуты, матэрыяльную частку стралковай зброі, курс разведчыка. Заняткі з маладым папаўненнем праводзілі лепшыя афіцэры, прапаршчыкі і ваеннаслужачыя кантрактнай службы. А 29 ліпеня на пляцу адбыўся ўрачысты рытуал уручэння зброі маладым воінам. Часова выконваючы абавязкі камандзіра часці палкоўнік Аляксандр Маркевіч на мітынгу пажадаў поспехаў пачынаючым пагранічнікам.

19-08-2011, 11:06 Навіны  ] • Лідар жніва

Лідар жніва Штогод вадзіцель ААТ «Гвардзейскі» Сяргей Уладзіміравіч Дубейка сярод лідараў на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Вось і сёлета ён другім у раёне (першым быў Уладзімір Вітальевіч Сахонька з ААТ «Узмёнскі край») дасягнуў 1000-тоннага рубяжа. Такі рэкордны паказчык забяспечыў 1 жніўня,  а да 15 жніўня аб’ём перавозак  зерня павялічыў да 1325 тон.

19-08-2011, 11:04 Афіцыйна  ] • “Прамая лінія”

Начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба

адкажа на цікавячыя вас пытанні 22 жніўня, у панядзелак.

Звяртайцеся па тэл. 4-21-70 з 9 да 11 гадзін.

19-08-2011, 11:02 Вясковае жыццё  ] • На раённай дошцы гонару

На раённай дошцы гонару Малочнатаварная ферма “Супорніца” лічыцца адной з лепшых не толькі ў ААТ “Туркова”, але і ў раёне. Тут выкарыстоўваюцца навейшыя тэхналогіі, устаноўлена сучаснае камп’ютарызаванае абсталяванне. Пры падборы кадраў на гэты вытворчы аб’ект да работнікаў асаблівыя патрабаванні: павінны быць адказнымі, дысцыплінаванымі, сумленнымі.

Як было прыемна трапіць у лік аператараў, якім кіраўніцтва  гаспадаркі даверыла важны ўчастак работы, і працаваць побач з такімі вопытнымі даяркамі як Вера Паўлаўна Галавач, Наталля Пятроўна Кожух — шчыруюць у жывёлагадоўлі шмат гадоў і даўно станоўча зарэкамендавалі сябе. Яна ж была “навічком” не толькі сярод даярак, але і ў вёсцы — нядаўна прыехала з Казахстана.

19-08-2011, 10:56 Грамадства  ] • Падарунак да юбілею
Падарунак да юбілею Неяк па тэлевізары пачула запрашэнне прыняць удзел у фотаконкурсе праграмы “Наша раніца” (канал АНТ). Зацікавілася. А чаму б не паўдзельнічаць? Фатаграфаваць люблю. Калі працавала ў школе, арганізоўвала фотавыставы сваіх і дзіцячых работ. Некалі адзін з маіх здымкаў заняў трэцяе месца ў абласным конкурсе.

 

 

19-08-2011, 10:44 Навіны  ] • Па выніках перапісу

Колькасць і нацыянальны склад

На 14 снежня 2009 года ў Міёрскім раёне жылі 24364 чалавекі.

Насельніцтва Міёршчыны прадстаўляюць больш 20 нацыянальнасцяў. 93% ці 22660 чалавек — гэта беларусы. З іх 85,9% у якасці роднай мовы назвалі беларускую і 13,6 — рускую.

Рускія — 970 чалавек — складаюць каля 4% жыхароў раёна. 90% з іх лічаць роднай рускую мову і 9% — беларускую.

19-08-2011, 10:40 Навіны » У рэспубліцы  ] • «Школьны» крэдыт

Савет Міністраў прыняў рашэнне аб выдачы грамадзянам для набыцця тавараў школьнага асартыменту льготных крэдытаў у шэрагу банкаў.

Спецыялісты крэдытнага аддзела ЦБУ №213 філіяла  №214 ААТ АЗБ «Беларусбанк» патлумачылі, што скарыстацца крэдытам можна да 1 кастрычніка. Максімальная сумма — 300 базавых велічынь (10,5 мільёна рублёў). Зразумела, як і пры выдачы любога іншага крэдыту, будзе ўлічвацца плацёжаздольнасць крэдытаатрымальніка. Крэдытную лінію можна адкрыць і на значна меншую суму.  У выпадку няпоўнага расходвання рэштак спісваецца і на гэтую суму працэнты за карыстанне не налічваюцца.

19-08-2011, 10:38 Эканоміка і права  ] • Паразіты
Гадоў 10 таму на сваім агародзе пасадзіў цыбулю, а ноччу злодзей выбраў яе да адзінага каліва. У міліцыі мне паабяцалі правесці расследаванне, у той жа час намякнулі, што і самому не трэба спаць. У сэрцах я сказаў, што злавіўшы злодзея, задаў бы яму добрую прачуханку. Мне растлумачылі, што такое самаўпраўства можа прывесці да крымінальнай справы. Атрымлівалася, што я нейкім чынам нахлебніка павінен даставіць у міліцыю, а яны ўжо будуць разбірацца. Вельмі цікавая складваецца прававая сітуацыя.
19-08-2011, 10:36 Здарэнні  ] • Няшчасце

1 жніўня на збожжатаку ў Добрушскім раёне смяртэльную траўму атрымаў 9-класнік. Ён выпадкова знаходзіўся там і босай нагой датыкнуўся да металічнага корпуса перасоўнага пагрузчыка, у якога быў няправільна падключаны кабель.

Праверкі сведчаць, што не ўсё добра і ў нашых сельгаспрадпрыемствах. Не ўсюды праведзены электрафізічныя вымярэнні, выкарыстоўваюцца пашкоджаныя кабелі, разбітыя сілавыя рэзеткі і вілкі ўключэння.

Не грэбуйце пытаннямі электрабяспекі.

 

В. СЯЛІЦКІ,

інспектар энергаінспекцыі.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar