У калектыве аўтапарка №15 шмат спрактыкаваных вадзіцеляў. Кіраўніцтва параіла сустрэцца з Мікалаем Фёдаравічам Кукуцём і Францам Браніслававічам Богушам.
— Абодва вопытныя, працуюць дзесяткі гадоў, класныя спецыялісты, — так характарызавалі гэтых працаўнікоў.
У панядзелак, 31 кастрычніка, у рэспубліцы праводзіцца акцыя “Дзень 7 мільярдаў”. Яе ініцыятары — прадстаўніцтва ААН і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Іх мэта — падкрэсліць важнасць дэмаграфічных праблем і значымасць кожнага чалавека. Адбудзецца ўшанаванне немаўлятак, якія нарадзіліся ў гэты дзень.
18 ліпеня 2011 года дэпутаты прынялі Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, які ўступае ў сілу з 22 студзеня наступнага года і накіраваны на комплекснае і сістэмнае рэгуляванне парадку рэалізацыі грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі права на звароты ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі.
На чэмпіянаце вобласці па футболу каманд першай лігі нашы футбалісты датэрмінова сталі пераможцамі. Атрымалі 11 выйграшаў. Вырашыла лёс сустрэча з віцебскай камандай “СДЮШАР-Дзвіна”, якая адбылася 22 кастрычніка на адным са стадыёнаў абласнога цэнтра. Ва ўпартай барацьбе ФК “Міёры” з лікам 2:1 перамог саперніка.
Восем гадоў назад паступіла прапанова ад аддзела ЗАГС 14 кастрычніка — у Дзень маці — наведваць раддом. З той пары гэта стала добрай традыцыяй. Нядаўна на свята сюды завіталі начальнік аддзела ЗАГС Ірына Леанідаўна Гушча, маладзёжны лідар Марына Кашкур і галоўны спецыяліст РА ГА “Белая Русь” Анастасія Бунта.
На фізкультурна-аздараўленчым комплексе трэніроўкі па аэробіцы праводзяць тры інструктары-метадысты Віктар Уладзіміравіч Маскалёў, Вольга Фёдараўна Савейка і Дзмітрый Уладзіміравіч Федарэнка. Дарэчы, першыя два яшчэ раз на тыдзень праводзяць заняткі і па аквааэробіцы.
Уладзіслаў Кліпацкі да 9-га класа вучыўся ў СШ №3, а сёння — навучэнец Віцебскага кадэцкага вучылішча, якое знаходзіцца ў Лужасна (з гэтага года Лужаснянская гімназія атрымала новы статус). Уладзіслаў, як і большасць хлопчыкаў, з малых гадоў захапляўся футболам: бегаў на стадыён глядзець як гуляюць старэйшыя, сачыў за спартыўнымі падзеямі па тэлебачанні, з аднагодкамі бавіў час вечарамі на полі з мячом.
Пра сям’ю Шаўчонкаў з Пад’ельцаў гавораць з падкрэсленай павагай. Не кожны пахваліцца такой пазітыўнай рэпутацыяй, не выпадковай, а заслужанай, тым больш на вёсцы, калі кожны чалавек навідавоку. Хоць аграгарадок Пад’ельцы і далучаецца да райцэнтра, аднак уклад жыцця тут вясковы. Апрацоўваюцца прысядзібныя ўчасткі, на падвор’і — жыўнасць розная.
Паняцце здаровага ладу жыцця не новае. Шмат пра гэта чуем і разумеем карысць парадаў, але толькі ці заўсёды мы захоўваем простыя правілы. Для гэтага неабходна трэніраваць сілу волі—і ўсё тады атрымаецца. Не лішні раз будзе нагадаць пра важнасць заняткаў фізкультурай і правільны рэжым.