Зменена плата для арандатараў паляўнічых угоддзяў. Цяпер за арэнду 1000 га паляўнічых угоддзяў трэба плаціць наступныя сумы: за лясныя—127800; за палявыя — 4968; і за водна-балотныя — 17928 рублёў.
У рамках месячніка “Белы кій” 20 кастрычніка ў Віцебску адбыўся абласны конкурс па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку. Міёрскую пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання таварыства прадстаўляла Сафія Гуз з Узмён. Яна з’яўляецца інвалідам І групы.
Фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці нерухомасць і зямельныя ўчасткі, з’яўляюцца плацельшчыкамі адпаведных падаткаў.
Зямельны падатак разлічваецца зыходзячы з яго стаўкі і велічыні ўчастка, а на нерухомасць — залежыць ад кошту будынка (пабудовы), каафіцыента якасці асяроддзя і стаўкі.
Віктар Генадзьевіч Шыман у ААТ «Язна» шмат гадоў адпрацаваў на «МТЗ-1221», а сёлета вясной сеў за руль новага больш магутнага трактара — «Беларус-3022», вёў ворыва. Летам шчыраваў на кормавытворчасці.
Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў засведчыла, што Язненскі сельвыканкам многае робіць па стварэнню ўмоў для жыццядзейнасці насельніцтва. Прыемна, што самі жыхары населенага пункта станоўча ацэньваюць перамены.
Уладзімір Сяргеевіч Бяспальчанка нарадзіўся ў Харкаўскай вобласці на Украіне. Для яго гэты куточак добра знаёмы, родны. Там прайшлі дзіцячыя гады. У юначым узросце працаваў на заводзе токарам. З лёгкасцю асвоіў гэтую спецыяльнасць, павышаў майстэрства. Яму прысвоілі чацвёрты разрад, а гэта значыць, юнак мог выконваць складаныя заданні.
23 кастрычніка жыхары Чэрасаў сабраліся ў Доме культуры на свята аграгарадка. Цікавасць да мерапрыемства была вялікая, для яго культработнікі распрацавалі праграму ў два дзесяткі этапаў, кожнаму з якіх прысвяцілі адпаведную зорачку.
Можна падабраць для свайго харчавання самую карысную агародніну, але ў выніку няправільнага захоўвання ці прыгатавання атрымаць страву, практычна пазбаўленую вітамінаў.
Масаж—гэта не толькі карысная, але і неабходная працэдура для кожнага. Заняткі ў трэнажорнай зале або плаванне ў басейне не змогуць поўнасцю замяніць яе. Зусім не абавязкова кожны дзень звяртацца да спецыяліста, масаж вы можаце зрабіць і дома, выкарыстоўваючы спецыяльныя прыборы.