Дабрачынны фонд “Ад сэрца да сэрца” 18 кастрычніка даў старт новаму праекту “10х15”. Яго мэта — стварэнне асабістага фотаальбома для кожнага выхаванца сіроцкіх устаноў, у тым ліку электроннага. Прадугледжаны фатаграфаванні дзяцей, майстар-класы, акцыі па збору ўсяго неабходнага: альбомаў, рамак, фотаапаратаў, дыскаў, расходных матэрыялаў...
Хочаце прыняць удзел? Звяртайцесяwww.dobrotvori.ru; ruslan@alta.by, тэл. 8(025)615-42-85.
Ужыванне тытуню пагаршае здароўе насельніцтва, павялічвае інваліднасць і смяротнасць, зніжае прадукцыйнасць працы. Вось таму 17 лістапада праводзіцца рэспубліканская інфармацыйная антытытунёвая акцыя.
У адпаведнасці з указам ад 4.08.2009 г. №407 “Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, пацвярджаючых права грамадзян на льготы” са студзеня да 31 снежня 2012 года будзе весціся абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС і пацярпелых ад катастрофы на аўтастанцыі на пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый. Тлумачэнні па гэтых пытаннях будуць пададзены на сайце ў бліжэйшы час.
З 1 чэрвеня сектар “адно акно” райвыканкама пераўтвораны ў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. У ім па-ранейшаму працуюць два спецыялісты.
10 лістапада на базе ААТ “Узмёнскі край” адбыўся раённы семінар галоўных аграномаў. Па сутнасці, пад кіраўніцтвам начальніка райсельгасхарчу В. А. Бялько і яго першага намесніка В. У. Гагалінскага падведзены сёлетнія вынікі раслінаводчай галіны.
У апошнюю суботу кастрычніка ў Язне адбыўся фестываль праваслаўных нядзельных школ. Яго мэта — паглыбленне духоўнага выхавання і збліжэнне дзяцей з аднолькавымі інтарэсамі.
Закончылася першая вучэбная чвэрць, якая была напоўнена не толькі ўрокамі, але і карыснымі справамі, мерапрыемствамі, многія з іх пакінулі самыя прыемныя ўражанні.
У Верхнядзвінску праходзіў турнір па валейболу сярод жаночых каманд з Віцебска, Шуміліна, Міёраў і мясцовых. Ва ўпартай барацьбе міёрская зборная заняла другое месца.
Выказваю падзяку А. А. Чарняўскаму за падтрымку ў арганізацыі спаборніцтваў.
У Віцебску праходзіла першынство вобласці па валейболу сярод дзевяці каманд дзяўчат ДЮСШ 1997-1998 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы доўжыліся чатыры дні. Выхаванцы У. В. Вішнякова і В. К. Булаўскага абаранялі годнасць нашай спартшколы.