Падведзены вынікі раённай круглагадавой спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў і асобна сельгасарганізацый. Яна ўключала сем відаў: лыжныя гонкі, міні-футбол, валейбол, настольны тэніс, армрэстлінг, мнагабор’е і гіравы спорт.
Створанае ў нашым дзіцячым садзе прадметна-развіваючае, ландшафтнае акружэнне стымулюе творчасць выхаванцаў, стварае для іх псіхалагічны камфорт. Такія ж адносіны да афармлення групавых памяшканняў. Так, у малодшай групе ёсць гульневыя матэрыялы і цацкі для сюжэтных гульняў, створаны тэатральны куток і многае іншае.
У Міёрскім яслях-садзе №3 дзейнічаюць чатыры ўзроставыя групы, у тым ліку адна санаторная, у якіх утрымліваецца 75 выхаванцаў. З імі працуюць 10 улюбёных у сваю справу педагогаў. Выхавальнікаў і ўвесь абслугоўваючы персанал аб’ядноўвае жаданне зразумець кожнае дзіця і стварыць умовы для яго ўсебаковага развіцця.
Сетка дашкольных устаноў раёна паступова мяняецца. У 2009 годзе была адкрыта дзетсадаўская група на 20 месц на базе Дварнасельскай СШ, нешматлікія выхаванцы ясляў-сада ЛПДС “Дзісна” пераведзены ў аналагічную ўстанову Дзісны.
Для жыхароў раёна, якія жадаюць узвесці ўласнае жыллё, па стану на 1 лістапада выдзелены 91 зямельны ўчастак. Заяў на іх пададзена 22, канчаткова аформлена 19.
23 лістапада адбылася 13-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. На ёй разгледжаны пытанні “Аб стаўках зямельнага падатку і падатку на нерухомасць у 2012 годзе”, “Аб зацвярджэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна на 2011-2015 гады”.
З 15 лістапада і да 31 снежня гэтага года ўсе нашы новыя абаненты, якія падключаюцца да тарыфных планаў byfly, атрымаюць доступ да сеткі інтэрнэт са скідкай у 50% на працягу наступнага месяца.
Сфера паслуг у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі — пакуль невядомая галіна для прыватнікаў і прадпрымальных людзей. А для гэтага ўжо ёсць нарматыўная база. Ёй служыць пастанова Савета Міністраў ад 30.03.2005 г. №342 “Аб зацвярджэнні палажэнняў аб упаўнаважанай асобе па кіраванню нерухомай маёмасцю сумеснага домаўладання і аб конкурсе на права заключэння дагавароў на тэхнічнае абслугоўванне і (ці) рамонт жыллёвага фонду”...