ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе насельніцтву крэдыты на спажывецкія патрэбы на тэрмін да 5 гадоў з уплатай 38% гадавых, на тэрмін да года з уплатай 35% гадавых за фактычны час карыстання гэтымі крэдытамі.
Руслан Карпуць вось ужо два гады працуе ўпраўляючым справамі Узмёнскага сельвыканкама і з’яўляецца адказным за выкананне адміністрацыйных працэдур. Адзначае, што працы хапае: “работа з людзьмі патрабуе пільнасці і ўвагі”. Звароты паступаюць у пісьмовай форме і персанальна, грамадзян хвалюе пераважна зямельнае пытанне: як правільна аформіць спадчынны надзел, дакументацыю пры пакупцы і продажы. Усім трэба даць грунтоўныя тлумачэнні і адказы.
Пад такім дэвізам у Крукаўскай базавай школе праведзена спартландыя, у якой удзельнічалі з аднаго боку вучні, а з другога — настаўнікі і тэхработнікі. Такое спартыўнае свята ў школьных сценах адбылося ў трэці раз, арганізаваў яго настаўнік фізкультуры Андрэй Анатольевіч Пракоф’еў.
Своеасаблівае свята-конкурс сем’яў “Гаспадар зямлі” сабраў шэсць каманд-удзельніц з розных куточкаў раёна. Мамы і таты, а некоторыя і з дзецьмі — найлепшай групай падтрымкі, завіталі ў Павяцце на мерапрыемства, якое праходзіла на прасторным двары СДК.
З 1 па 30 лістапада ў вобласці праводзіцца месячнік бяспекі дарожнага руху. Зразумела, з памяншэннем светлавога дня ўвага будзе звернута на пешаходаў, іх паводзіны на вуліцах і дарогах. У цёмны час сутак кожны пешы ўдзельнік руху павінен карыстацца флікерамі.
Валанцёры “Аховы птушак Бацькаўшчыны” і прадстаўнікі тэрыторый, важных для птушак, у жніўні гэтага года аб’ядналіся для абследавання і рамонту плацін на балоце “Ельня”. Прыродаахоўны праект “Выратуем Ельню разам!” арганізаваны АПБ сумесна з адміністрацыяй ДПУ “Ельня” ў 2007 годзе пры фінансаванні ЗП “Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь”.
У апошнія гады папуляцыя баброў павялічылася. Чаму так адбылося? Усё проста: у прыродзе ворагаў у іх амаль няма, і здабываюць іх лічаныя паляўнічыя. Страляць гэтых звяркоў можна толькі ў светлы час сутак, прытым што грызун вядзе пераважна начное жыццё.
За 9 месяцаў бягучага года Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету правяла 160 рэйдаў, у тым ліку 60 сумесна з прыродаахоўнымі, праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі.