Савет Рэспублікі адобрыў праект Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У прыватнасці, удакладнены тэрмін “пікетаванне”, да якога прыраўноўваецца сумесная масавая прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадскім месцы...
У пункт правілаў пажарнай бяспекі для жылых пабудоў, інтэрнатаў, індывідуальных гаражоў і садоўніцкіх таварыстваў унесены змяненні.
На тэрыторыі, прылягаючай да пералічаных пабудоў, а таксама адкрытых стаянак, гаспадарчых збудаванняў, нельга выпальваць сухую расліннасць, раскладваць вогнішчы, паліць смецце, адыходы, прымяняць факелы, іншыя крыніцы адкрытага агню.
У суботу, 8 кастрычніка, у ФСК “Атлант” праводзіўся турнір па валейболу сярод каманд дзяўчат па месцы жыхарства. Ва ўпартай барацьбе перамаглі валейбалісткі СШ №1. Яны ўзнагароджаны граматай і салодкім прызам.
Хуткасць руху цэніцца ў спорце, а пры яздзе па дарогах яна нярэдка прыводзіць да трагедый, у выніку якіх адны трапляюць у інваліднае крэсла, другія — у вечнасць. Чым вышэйшая хуткасць, тым больш цяжкія наступствы пры дарожна-транспартных здарэннях. Калі на спідометры стрэлка адхіляецца да 100 кіламетраў, то пры сутыкненні ў кіроўцы зусім няма шанцаў выжыць: такі ўдар раўназначны падзенню з 21 паверха.
12 кастрычніка ноччу ўзнікла загаранне ў жылым доме вёскі Хоцькава. 47-гадовая гаспадыня адпачывала пасля напружанага працоўнага дня. Скрозь сон пачула яна трывожны сігнал апавяшчальніка. Ускочыла. У суседнім пакоі ўжо палаў агонь.
13-14 кастрычніка на базе Даўгаўпілскага ўпраўлення дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі праходзіла двухбаковая рабочая сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і кіраўніка Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі генерала Нармундса Гарбарса.
Першымі зайшлі юнакі-старшакласнікі з вясковай школы. Характарыстыкі на іх станоўчыя, праблем не ствараюць хлопцы нідзе, вучацца добра. У чым жа справа? А яна, як ні дзіўна, банальная—без флікераў ішлі на школьны вечар і трапілі ў поле зроку адпаведных служб. Спісаны стос папер, папсавана нямала нерваў. Здавалася б, выпадак не варты такой гучнай увагі.
Маладыя механізатары Віктар Машара з ААТ «Чэрасы» і Іван Талапіла з ААТ «Папшулі» прынялі ўдзел у абласным маладзёжным конкурсе «Лепшы па прафесіі». Выпрабаванні для трактарыстаў праводзіліся ў Аршанскім раёне на базе УА «Высокскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці». Маладыя земляробы на працягу двух дзён дэманстравалі сваё прафмайстэрства.