На восень і зіму прыпадае пік захворванняў вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі (ВРІ) і грыпам. З мэтай папярэджання праводзіцца вакцынацыя. Толькі ампула каштуе 31800, а са шпрыцом працэдура абыдзецца ў 39000. Бясплатна прадугледжана вакцынацыя для дзяцей з 6 месяцаў і да 18 гадоў, людзей старэй 65, цяжарных, дыспансерных хворых.
У свеце больш 33 мільёнаў чалавек жыве з ВІЧ (вірусам імунадэфіцыту) і 6800 заражаецца штодзень. А можа прайсці да 15 гадоў, перш чым з’явяцца бачныя фізічныя сімптомы. Калі не лячыцца, вірус няўхільна разбурае імунную сістэму і прыводзіць да СНІДу.
Цяперашні рытм жыцця немагчымы без стрэсавых нагрузак і ператамлення. На жаль, гэта становіцца нормай. Мала хто можа пахваліцца ўстойлівасцю псіхікі, адсутнасцю адмоўных эмоцый і стабільным самавалоданнем. Страта душэўнай раўнавагі, пачуццё трывогі, суму, незадавальненне сабой і сваім жыццём, зніжэнне працаздольнасці добра вядомы многім. Стрэсавыя сітуацыі прыводзяць да развіцця псіхозаў і неўрозаў.
80-90% выпадкаў анкалагічных захворванняў выклікана дзеяннем канцэрагенных фактараў навакольнага асяроддзя і асаблівасцямі ладу жыцця. Найбольшую шкоду арганізму прыносіць тытунекурэнне. Даказана яго сувязь з 12 формамі раку, найперш раку лёгкага.
Хачу прапанаваць простыя парады, што дапамогуць кінуць курыць. Разлічаны яны на людзей з недастаткова моцнай воляй, якім падыходзіць методыка паступовага адвыкання ад шкоднай звычкі.
Толькі што мінулі Дзяды, час памінання продкаў. І я перабірала ў гэты дзень здымкі з сямейнага архіва, розныя дакументы, успамінала блізкіх. У руках затрымалася газета “Днястроўская праўда” — орган Ціраспальскага гаркама Камуністычнай партыі Малдавіі і гарадскога Савета за 8 жніўня 1985 года. Гэтыя пажаўцелыя лісты не выпадкова захоўваюцца такі час. У газеце змешчаны некралог Пятра Давыдавіча Юхно — чалавека цікавага лёсу.
Сёлета ў кастрычніку абласное ўпраўленне ААТ “ААБ Беларусбанк” сумесна з Віцебскім філіялам РУП “Белпошта” правялі конкурс на “Лепшае аддзяленне паштовай сувязі, якое ажыццяўляе прыцягненне грашовых сродкаў насельніцтва ва ўклады”.
Кацярына Мечыславаўна Лапкоўская закончыла Віцебскі каледж сувязі ў 2009 годзе, атрымала спецыяльнасць аператара. Па размеркаванню трапіла ў Міёрскі раённы вузел паштовай сувязі.
— Сама я з Міёршчыны, — гаворыць малады спецыяліст, — і такое размеркаванне мяне задаволіла.
18 лістапада на базе СШ №3 адбыўся занальны метадычны семінар па ўвекавечанню памяці абаронцаў Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прынялі ўдзел дэлегацыі з Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Міёрскага, Пастаўскага, Расонскага і Шаркаўшчынскага раёнаў...