У сераду, 30 лістапада, з 11 да 12 гадзін ля тэл. 4-28-41 дзяжурыць намеснік пракурора Віцебскай вобласці Сідаровіч Аляксандр Васільевіч. З 12 да 13 гадзін ён будзе весці асабісты прыём грамадзян у кабінеце №2 будынка райвыканкама, на яго можна папярэдне запісацца па тэл. 4-97-72.
Не так даўно Алена Басікірская, найлепш вядомая па публікацыях у газеце і на літаратурнай старонцы, выказала жаданне стварыць клуб маладых паэтаў. Калегі па метадычнаму цэнтру народнай творчасці і культурна-асветніцкай рабоце падтрымалі паэтку. І вось 6 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы Міёр прайшла другая сустрэча пачынаючых “піітаў”. Хаця да гэтай катэгорыі адносяцца і не ўсе.
У СШ №2 15 лістапада прайшло спартыўнае свята клуба “Алімпіец”, якім кіруе настаўнік фізкультуры Васіль Яўгенавіч Паўлоўскі. Распачалося мерапрыемства па ўсіх канонах алім-пійскіх гульняў: урачысты ўваход каманд, рапарт капітанаў, пад’ём сцяга і запальванне алімпійскага агню, клятва алімпійца.
На абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод ДЮСШ выступала каманда і ад нашага раёна. У склад яе ўваходзілі спартсмены з Дзісны, Павяцця і Язна. З дыпломам за трэцяе месца па штурханню ядра (яго рэкорд штурхання—10 м 42 см) вярнуўся дадому Раман Валынец.
Сярод хлопчыкаў 2001 года нараджэння і маладзей прайшоў міжраённы турнір па міні-футболу. Удзел ў ім прынялі каманды з Гарадоцкага, Верхнядзвінскага і Міёрскага раёнаў, ПМЦ ФК “Паставы”.
Старанна трэніруюцца малодшыя спартсмены 2001-2002 гадоў нараджэння на секцыі па футболу ў Валянціна Уладзіміравіча Шумілава ў ДЮСШ (на здымку). Тэарэтычныя веды ўвасабляюць на практыцы. На турнірах па месцы жыхарства, якія рэгулярна праводзяцца на стадыёне, ад кожнай школы райцэнтра выступае каманда, прычым хлопчыкі, якія займаюцца ў спартшколе.
Падведзены вынікі раённай круглагадавой спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў і асобна сельгасарганізацый. Яна ўключала сем відаў: лыжныя гонкі, міні-футбол, валейбол, настольны тэніс, армрэстлінг, мнагабор’е і гіравы спорт.
Створанае ў нашым дзіцячым садзе прадметна-развіваючае, ландшафтнае акружэнне стымулюе творчасць выхаванцаў, стварае для іх псіхалагічны камфорт. Такія ж адносіны да афармлення групавых памяшканняў. Так, у малодшай групе ёсць гульневыя матэрыялы і цацкі для сюжэтных гульняў, створаны тэатральны куток і многае іншае.
У Міёрскім яслях-садзе №3 дзейнічаюць чатыры ўзроставыя групы, у тым ліку адна санаторная, у якіх утрымліваецца 75 выхаванцаў. З імі працуюць 10 улюбёных у сваю справу педагогаў. Выхавальнікаў і ўвесь абслугоўваючы персанал аб’ядноўвае жаданне зразумець кожнае дзіця і стварыць умовы для яго ўсебаковага развіцця.