За 9 месяцаў у раёне нарадзілася 168 дзяцей, што на 26,3% больш, чым за адпаведны перыяд летась. Аднак шчыра парадавацца такім лічбам не атрымліваецца, бо за студзень-верасень адыйшлі ў іншы свет аж 472 чалавекі (рост 21,9%). Смерць часцей падпільноўвала мужчын, вяскоўцаў, асабліва калі яны злоўжывалі спіртным (сярод памерлых 124 алкаголікі, кожны чацвёрты!).
Парушэнні правілаў мантажу, устаноўкі і эксплуатацыі электрасетак і абсталявання нярэдка прыводзяць не толькі да вялікіх матэрыяльных страт, але і трагедый. За 9 месяцаў сёлета ў краіне па гэтай прычыне адбылося 1037 пажараў, загінула 40 чалавек (5,2% ад агульнай колькасці). І ў нашым раёне такіх здарэнняў шмат: пятая частка ад усіх пажараў узнікла з-за няспраўнасці ці няправільнай эксплуатацыі электраправодак і электраабсталявання.
Аграрна-прамысловы комплекс раёна сёлета папоўніўся вялікім гуртам выпускнікоў ПТВ, каледжаў і ВНУ. У таварыствы і прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі, працаўладкаваны 30 маладых спецыялістаў. Найбольш іх трапіла ў ААТ «Узмёнскі край» — 6.
Калі з парога жывёлагадоўчага памяшкання “вітаюць” чысціня і парадак, адразу ж складваецца прыемнае ўражанне пра людзей, якія тут працуюць. Вось і ў цялятніку “Баслакі” ААТ “Мікалаёўскі”, дзе размешчаны маладняк БРЖ на адкорме, беспарадку не бывае, бо аператар Валянціна Мікалаеўна Ляўковіч з адказнасцю выконвае свае рабочыя абавязкі, хвалюецца, калі ўзнікаюць якія-небудзь праблемы.
Механізатар ААТ «Туркова» Пётр Аляксандравіч Заяц працуе на пагрузчыку «Амкадор». Сёлетняй восенню ён пагрузіў на прычэпы «Беларусоў» для транспарціроўкі на палеткі каля 40 тысяч тон арганікі.
Цяпер на большасці ферм ўстаноўлены малакаправоды. А ў асобных гаспадарках узвялі МТФ з даільнымі заламі, аснашчанымі камп’ютарызаванай робататэхнікай.
— Вось і ў нас будуецца такі жывёлагадоўчы аб’ект, — зазначае галоўны заатэхнік ААТ «Пад’ельцы» Вера Рыгораўна Жойдзік. — Але не пра гэта размову хачу весці, а пра даярку Алву Аляксандраўну Сінкевіч...
Аграном ААТ «Гвардзейскі” Міхаіл Вікенцьевіч Іваноў не збіраўся працаваць у сельскай мясцовасці. Аднак так склаліся абставіны, што застаўся ў вёсцы. Выпадкова стаў аграномам і пры гэтым, як кажуць, трапіў у дзесятку — прафесія падабаецца.
Пачатак кастрычніка — гэта незвычайны час, калі чарадзейка-зіма яшчэ не засыпала ўсё бялюткім снегам, а лета ўжо здаецца чымсьці далёкім. Для вяскоўцаў настаў час, калі ўся агародніна і садавіна сабрана, улічана, размешчана на захоўванне.