У лістападзе-снежні на тэрыторыі раёна будзе праходзіць вакцынацыя дзікіх драпежных жывёл супраць шаленства. Для гэтай мэты прымяняецца прынада з вакцынай, якую раскідаюць з дапамогай авіяцыі.
У Пераброддзі ініцыятыўныя людзі займаюцца папулярызацыяй народных рамёстваў.
Навыкі набываюць і імі дзеляцца мясцовыя жыхары і іншагароднія майстры сваёй справы падчас традыцыйнага летніка “Цяпло душы”. Гэтая адметнасць надае мястэчку значэнне невялікага культурнага цэнтра.
ААТ “ААБ Беларусбанк” прадастаўляе магчымасць атрымальнікам крэдытаў у замежнай валюце падоўжыць тэрміны іх вяртання адпаведна на 5 гадоў (калі яны ўзяты на фінансаванне нерухомасці) і 3 гады (на спажывецкія патрэбы). Гэта дазволіць істотна паменшыць штомесячныя плацяжы.
Арганізацыі і прадпрымальнікі пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг без выкарыстання касавага абсталявання сёлета да 1 кастрычніка афармлялі прыём наяўных грошай талонамі 20-ФС і квітамі КВ-1. З 1 кастрычніка ў такой сітуацыі прымяняюцца квіты, форма якіх зацверджана пастановай Мінгандлю ад 23.08.2011 г. №34.
З 10 па 20 лістапада праходзіць дэкада тэхагляду аўтатранспарту. Кіраўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, індывідуальныя ўладальнікі тэхнічных сродкаў на колах павінны паспяшацца прайсці тэхнічны агляд ва ўстаноўленыя тэрміны. За ігнараванне патрабаванняў будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Некалькі пытанняў хвалююць чытачоў. На іх адказвае загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Жанна Аляксандраўна Сушко.
Куды можна звярнуцца ў Міёрах за даведкай аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям’і?
— Даведкі, якія датычаць месца жыхарства і складу сям’і, для ўладальнікаў прыватных дамоў і пражываючых у шматкватэрных дамах г. Міёры (акрамя ведамаснага жылля) выдаюцца ў разлікова-даведачным цэнтры УП ЖКГ па адрасу: вул. Дзяржынскага, д. 20а.
Некалькі гадоў таму пісаў пра сям’ю Арцімовічаў з Канцэрава. А тут у Язненскім Савеце кажуць, у іх юбілей, брыльянтава-плацінавае вяселле. Нагода расказаць пра гэта.
Пётр Рыгоравіч і Ніна Васільеўна Арцімовічы тутэйшыя: ён нарадзіўся ў Варонках, а спадарожніца жыцця — ў Заазерцах...
Галоўным сцэнарыстам усіх важных мерапрыемстваў у СШ №3 па сумяшчальніцтву з’яўляецца намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В. М. Федуковіч. Гэта па яе прапанове ўрачыстасць з нагоды 30-годдзя навучальнай установы на сцэне РДК пачалася нестандартна—з танца дзяўчат і песні пра школу. У перапрацаванага на мясцовую тэматыку мультыка “Ну, пачакай!”, які атрымаў назву “Ну, прыходзь!”, стала больш серый.
Нядаўна СШ №3 адзначыла 30-годдзе. На ўрачыстасцях з гэтай нагоды найбольш часта, як мне здалося, успаміналі настаўніка гісторыі Вітольда Антонавіча Ермалёнка. Падстаў для таго дастаткова: створаны ім гісторыка-краязнаўчы музей — лепшы ў рэспубліцы; нідзе больш няма музея кнігі і друку на мясцовым матэрыяле, ідзе афармленне музея адукацыі раёна. Усе яны — справа рук Вітольда Антонавіча.