Шырока расчыненыя дзверы залы тэрытарыяльнага цэнтра з нецярпеннем чакалі запрошаных гасцей. Пяць сем’яў з раёна прыбылі на сустрэчу клуба маладой сям’і, што праходзіла пад дэвізам “Молада, але не зелена”.
Для кожнага банка самае галоўнае — зацікавіць сваіх кліентаў выгаднымі прапановамі і стварыць камфортныя ўмовы для іх абслугоўвання. Гэтым кіруюцца і супрацоўнікі ЦБП №213 філіяла №214 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Міёры.
Асноўныя кліенты міёрскага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк”— гэта прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Таксама тут аказваецца падтрымка ў вядзенні малога і сярэдняга бізнесу, абслугоўваюцца фізічныя асобы.
Для апошніх ёсць выгадныя прапановы па зберажэннях: грашовыя ўклады, сертыфікаты, аблігацыі.
Маладой дзяўчынай прыйшла ў страхавую службу Ганна Ільінічна Урублеўская.
— Было мне тады 24 гады, — успамінае яна. — Неяк звярнуўся старшыня Туркоўскага сельскага Савета з прапановай стаць страхавым агентам. Доўга думала што і адказаць. Сама я з Гарадка, людзей мясцовых не ведала.
У зале Павяцкага Савета 21 снежня адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Ігара Валер’евіча Кузняцова з грамадскасцю. Кіраўнік раёна адзначыў, што год завяршаецца нядрэнна: працуюць прадпрыемствы, магазіны, своечасова дастаўляюцца пенсіі. Канешне, людзей хвалююць высокія цэны.
Падзякі райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву, прапаганду здаровага ладу жыцця і дасягненне высокіх вынікаў у вучэбна-трэніровачным працэсе аб’яўлены Гіржда Святлане Іосіпаўне і Богушу Вячаславу Васільевічу — трэнерам-выкладчыкам спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы фізічнай культуры і спорту “Міёрская дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”.