У нашых населеных пунктах усё яшчэ нямала пустуючага жылля, будынкаў былых вытворчых і сацыяльна-бытавых аб’ектаў. Не выпадкова на пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 23 сакавіка, якое праходзіла з удзелам старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова, было вынесена пытанне “Аб стане работы па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці і эфектыўнасці выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна”.
Цікавы падарунак для нас падрыхтавала Наталля Мікалаеўна Жойдзік, якая кіруе гуртком “Юны краязнавец”. Мы наведалі Язненскую сельскую бібліятэку, дзе загадчыцай Ларыса Эдуардаўна Карпава.
Мікалай Генадзьевіч Хаткевіч узначальвае раённы аддзел упраўлення Следчага камітэта, які пачаў дзейнічаць сёлета. Нягледзячы на малады ўзрост, гэты кіраўнік мае ўжо дастаткова багаты вопыт следчай работы. Пачаў займацца практычнай дзейнасцю адразу пасля заканчэння Акадэміі МУС. Працаваў следчым пракуратуры на працягу 16 гадоў.
Цяпер кіраўніцкая пасада дабавіла клопатаў, хаця фактычна спецыфіка работы засталася ранейшай.
Збіраючыся ў водпуск, хочацца, каб ён прайшоў на высокім узроўні. Дэталёвае планаванне адпачынку дае неабходныя гарантыі, пазбаўляе ад лішняга стрэсу, а таксама дазваляе істотна зэканоміць.
У сферу дзейнасці турыстычнага агенцтва “Паласаты рэйс” уваходзіць ранняе браніраванне тураў, а таксама “гарачых пуцёвак” у многія краіны свету. Якасць паслуг забяспечана доўгатэрміновымі кантактамі з вядучымі тураператарамі, дзякуючы чаму і ёсць магчымасць прапанаваць розныя ўмовы брані.
ААТ “ААБ Беларусбанк” прапануе сваім кліентам больш 100 паслуг і прадуктаў. Сярод іх карыстаюцца асаблівай папулярнасцю дэпазітныя аперацыі, аперацыі з пластыкавымі карткамі і крэдытаванне насельніцтва.
Пры абмеркаванні пытання “Аб стане і перспектывах развіцця сістэмы дадатковай адукацыі ў раёне” адзначана, што гэтай дзейнасцю займаюцца 127 педагогаў, 97 настаўнікаў арганізуюць заняткі па інтарэсах, 21—кіруе спартыўнымі фарміраваннямі, яшчэ 9—аматарскімі клубамі. Дзейнічае 160 фарміраванняў для школьнікаў, гэта аб’яднанні, секцыі, клубы, у якіх занята 93,4% вучняў.
Сёлета ў студзені-лютым дзяржкантроль вобласці праверыў Дубровенскае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання, дзе выяўлена мноства парушэнняў пры аказанні бытавых паслуг, выкарыстанні бюджэтных сродкаў, вядзенні бухгалтарскага ўліку, скажэнне статыстычнай справаздачнасці. Адзначана скарачэнне колькасці відаў аказваемых паслуг і зніжэнне аб’ёмаў. Парушаліся тэрміны выплаты заробку.
Руслан Д.—20-гадовы юнак. Майскім вечарам паехаў на мапедзе на дыскатэку ў Чэрасы. Танцаваў, весяліўся разам з моладдзю, не абышлося без ужывання спіртнога. Вяртаўся адтуль ноччу ў прыўзнятым настроі. Работнікі ДАІ спынілі яго ў Міёрах, насупраць бальніцы. Іх увагу прыцягнула тое, што мапед не меў рэгістрацыйнага нумара.
Метадыст РАА С. В. Качан па рабоце ўстаноў адукацыі ў мэтах прафілактыкі правапарушэнняў лічыць прыярытэтным накірункам выхаваўчай дзейнасці педагогаў раёна недапушчэнне супрацьпраўных паводзін. Акцэнтуйце ўвагу на фарміраванні ў вучняў грамадзянскасці, якая заключаецца ва ўсведамленні і актыўным выкананні абавязкаў перад дзяржавай і грамадствам.