Крысціна Царова цяжка захварэла, у яе рак. Пухліна паразіла два аддзелы пазваночніка. Дзяўчына ўжо перанесла тры аперацыі і курс хіміятэрапіі. Крысціне патрэбна вельмі дарагая аперацыя, якую выконваюць толькі за мяжой. Ёй павінны выдаліць тры пазванкі і паставіць тытанавыя пратэзы.
Цяпер звычайнымі становяцца на нашых палях яшчэ нядаўна крыху дзіўныя пнеўматычныя ўсюдыходы “Раса” і “Дзвіна”. Шлях у “вялікае жыццё” гэтых машын, якія стварыў мінскі канструктар Віктар Радкевіч, пракладваў і наш зямляк Уладзімір Нікандравіч Драба. Пра гэта, а яшчэ больш пра нашых падарожнікаў-экстрэмалаў, расказвае вялікі фотаальбом “АнтАрктыка.
Эма Антонаўна Сцепулёнак — жанчына з вялікай літары. Шмат хто ведае яе як выдатнага педагога, які прысвяціў усе сваё жыццё працы ў школе. Кожны новы дзень гэтага чалавека напоўнены разнастайнымі праблемамі і цяжкасцямі, чаго не скажаш па знешнім выглядзе. Заўсёды з усмешкай на твары сустракае гасцей у сябе дома. Толькі трохі стомленыя вочы і ледзь заўважныя маршчынкі гавораць пра жаданне адпачыць ад звар’яцелага тэмпу жыцця.
Камітэт дзяржкантролю пастаянна кантралюе рэагаванне адказных асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных СМІ. Толькі сёлета за першае паўгоддзе па фактах несвоечасовага накіравання звестак аб выніках разгляду крытычных матэрыялаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 12 кіраўнікоў арганізацый Глыбоцкага, Гарадоцкага, Міёрскага, Сенненскага і Талачынскага раёнаў, а таксама Віцебска. Гэта тычылася, у прыватнасці, філіяла “Павяцце” камбікормавага завода, ААТ “Узмёнскі край” і “Мерыца”.
У раённай газеце за 2 чэрвеня быў змешчаны артыкул С. Панізьніка "На Волце, на Дзвіне!" Некаторыя ўзнятыя ў ім пытанні патрабавалі асаблівай увагі і разгляду. У прыватнасці, перадача ў дар Міёрскаму раёну музея "Хаткі бабулі Ядзвінні", які знаходзіцца ў Лявонпалі і быў створаны ў 1999 годзе аўтарам публікацыі і жыхарамі тутэйшых вёсак. Як адзначаў наш вядомы зямляк, у красавіку мінулага года ён пераслаў дакументы па прыватызаванай зямлі і будынку з экспанатамі ў аддзел культуры, але адказу і афіцыйнага пацвярджэння аб прынятых мерах не атрымаў. Не было прысвоена і званне "народнага", пра што ішла размова на святкаванні юбілея музея тры гады таму.
Аргкамітэт аддзела адукацыі падвёў вынікі раённага конкурсу па зборы макулатуры, які праводзіўся на працягу 2011-2012 навучальнага года. Школы сабралі і здалі яе 12349 кілаграмаў ці ў сярэднім па 4,9 кг на вучня, выручка ад рэалізацыі склала 3850000 рублёў.
У. Сухамлінскі пісаў: “Добры настаўнік — гэта, у першую чаргу, чалавек, які любіць дзяцей, знаходзіць радасць у зносінах з імі, верыць у тое, што кожнае дзіця можа стаць добрым чалавекам, умее сябраваць з імі, бярэ да галавы дзіцячыя радасці і гаротнасці, ведае іх душы, ніколі не забывае, што і сам калісьці быў дзіцём”.
З 11 жніўня адкрываецца паляванне на вадаплаўную і балотную дзікую птушку, вальдшнэпа, вяхіра, голуба шызага, перапёлку, з 1 верасня — на рабчыка і шэрую курапатку, з 15 верасня — на пралятаючых гусей. Летне-асенні сезон здабычы гэтай дзічыны завяршаецца 9 снежня.
Сёлета за паўгоддзе Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету правяла 97 прыродаахоўных рэйдаў. Выяўлена 116 парушэнняў заканадаўства.
Устаноўлена 47 парушэнняў Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Адабрана 60 сетак агульнай даўжынёй 3 км 270 м, 80 іншых прылад. Здалі 51,7 кг незаконна вылаўленай рыбы.