Шаноўныя вернікі! Наблізіўся час святкавання Велікоднай таямніцы. Крыж Хрыста, які Ён нёс за нашы грахі—найвялікшае праяўленне Божай любові да чалавека, а ўваскрэсенне Езуса—асноватворчая падзея ў гісторыі чалавецтва, якая адкрыла людзям магчымасць жыцця ў Божай ласцы.
З надыходам вясны актыўным удзельнікам дарожнага руху становіцца гужавы транспарт. Адсутнасць на ім святлоадбівальных элементаў павялічвае рызыку ДТЗ у цёмны час сутак. Звычайна такія здарэнні маюць цяжкія наступствы.
У раённую газету 26 сакавіка патэлефанавала жанчына з просьбай часцей на старонках раённай газеты друкаваць крытычныя матэрыялы і дапамагаць насельніцтву ў вырашэнні розных праблем, адна з іх — слізкія тратуары.
Летась на Віцебшчыне ўтапіліся 128 чалавек, з іх 66 гарадскіх жыхароў і 62 вясковыя (у папярэднім годзе на 13 ахвяр было больш). Вада "забрала" жыццё 99 мужчын, 23 жанчын і 6 дзяцей (пяці хлопчыкаў і адной дзяўчынкі). Большасць загінуўшых былі ў працаздольным узросце (97 чалавек).
"Пакарміце птушак зімой!" — на гэты заклік адгукнуліся вучні Мілашоўскай базавай школы. Спачатку змайстравалі 16 кармушак. Старэйшыя дзеці зрабілі іх у школьнай майстэрні, малодшым дапамаглі бацькі. Выдатна са справай справіліся Максім Цярэшка, Руслан Марцілёнак, Паша Сінкевіч, Юра Пахірка, Наташа Дзяменцьева, Віка і Жэня Самуль. Крысціна Рынкевіч, Антон Рубанік і Насця Сцяпанава змайстравалі кармушкі з другаснай сыравіны.
Нядаўна загадчыца Мікалаёўскага ФАПа Соф'я Пятроўна Кабяк адзначыла 45-годдзе працоўнай дзейнасці. Такім багатым стажам і ўсім зробленым за гэты вялікі прамежак часу, сапраўды, можна хваліцца і ганарыцца. Так лічыць і кіраўніцтва УАЗ "Міёрская ЦРБ", якое выказвае жанчыне падзяку за сумленнае выкананне абавязкаў, і многія вяскоўцы, якім яна дапамагае, і яе дзеці — яны і накіравалі ў рэдакцыю газеты ліст з цёплымі радкамі пра сваю матулю.
Чалавек губляе кантроль над сабой, калі яго розум затуманьвае спіртное. Вельмі часта за ўчынкі, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап'янення, даводзіцца дорага плаціць. Пакутамі сумлення, уласнай свабодай, сваім ці чужым жыццём.
Чалавек губляе кантроль над сабой, калі яго розум затуманьвае спіртное. Вельмі часта за ўчынкі, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап'янення, даводзіцца дорага плаціць. Пакутамі сумлення, уласнай свабодай, сваім ці чужым жыццём.