4 красавіка на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне "Аб ходзе выканання пастановы прэзідыума Міёрскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 красавіка 2012 г. №13 "Аб рабоце па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх, дзейнасці пазаштатных пажарных інспектараў і аглядавых камісій, правядзенні агляду супрацьпажарнага стану населеных пунктаў".
17 сакавіка калектыў Язненскага СДК "Язынка" з начальнікам аддзела культуры райвыканкама А. С. Тронькіным наведаў латвійскі горад Рэзэкне. Нас запрасілі прыняць удзел у святкаванні праводзін зімы. А 17 сакавіка менавіта прыпала на апошні день Масленіцы—даравальную нядзелю.
Па падліках спецыялістаў на "Ельні" і "Балоце Мох" гняздуецца каля 14 пар жураўлёў, і вось першую такую птушку заўважыў гаспадар аграэкасядзібы Уладзімір Жабёнак 2 красавіка. Ён радасна паведаміў: "Калі вяртаўся дадому з райцэнтра, то ўбачыў жураўля ў палёце непадалёку ад Лінкаўшчыны. На сваёй "Сядзібе аратага" пасыпаў зерне прама на снег, думаю, хутка птушка ў мяне з'явіцца".
Якраз на час канікул прыпала правядзенне тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі для чытачоў раённай дзіцячай бібліятэкі пад гучнай назвай "Яе вялікасць — кніга". У мерапрыемствах удзельнічалі вучні не толькі гарадскіх школ, але і раёна.
Пры павелічэнні колькасці эксплуатуемых аўтатранспартных сродкаў расце попыт на паслугі па іх тэхнічным абслугоўванні і рамонце, а таму более сэрвісаў і арганізацый, прыватных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія бяруцца за даходную справу. Цяпер у кожным горадзе і нават у некаторых сельскіх населеных пунктах можна давесці да ладу сапсаванае "аўто".
Пра перспектывы для вырошчвання лёну, вынікі работы за мінулы год, праблемы і недахопы ў гэтай галіне ішла размова на акцыянерным сходзе, які прайшоў 26 сакавіка на льнозаводзе.
Дырэктар таварыства Мікалай Міхайлавіч Клімянкоў адзначыў, што ў вобласці ліквідуюцца чатыры льнозаводы. Яны далучаюцца да аграсэрвісаў. Яшчэ 6 — Паставы, Верхнядзвінск, Арэхава, Каханава, Ліёзна і Міёры — будуць дзейнічаць самастойна. Многія падпадаюць пад мадэрнізацыю. На жаль, Міёры на бліжэйшы час у гэты спіс не трапілі. Наш ільнозавод будзе працаваць на старой расійскай лініі. Але аб усім па парадку.
Согласно статьи 22 Налогового кодекса плательщики (юридические лица и индивидуальные предприниматели) обязаны уплачивать налоги и сборы не позднее 22 числа месяца (квартала), следующего за отчётным.
Парушэнні ў сферы дзяржаўных закупак выяўляюцца не толькі ў час праверак, але і дзякуючы паведамленням "пакрыўджаных" канкурэнтаў. Так, у Камітэт дзяржкантролю вобласці паступіла скарга, што адна з устаноў аховы здароўя ў час працэдуры запыту цэнавых прапаноў неаб'ектыўна выбрала пастаўшчыка тавару. Факт пацвердзіўся. Аказалася, што пры закупцы рэактываў для лабараторыі быў выбраны пастаўшчык, які прапанаваў вышэйшую цану.
За здароўем і пазітывам 15 міярчанак-пенсіянерак спяшаюцца ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. У некаторых заняткі аздараўленчай гімнастыкай не так даўно з'явіліся ў распарадку дня, а хтосьці такім чынам атрымлівае зарад бадзёрасці ўжо не адзін год. Два разы на тыдзень па паўтары гадзіны займаюцца ў зале, яшчэ адзін — аквааэробіка ў басейне. Пра тое, што аднойчы вырашылі пасябраваць са спортам, ніколькі не шкадуюць.