На пачатак красавіка патэнцыяльным забудоўшчыкам у раёне прапаноўвалі 81 зямельны ўчастак для ўзвядзення і абслугоўвання жылля. Зразумела, што большая іх частка знаходзіцца ў буйных населеных пунктах. У Міёрах, напрыклад, навасёлам прапануецца ўзвесці сядзібы па вуліцы Дружбы.
Навучэнцы Язненскай СШ Максім Бондал, Уладзімір Ледаховіч і Дзяніс Шабуцкі разам з настаўнікам працоўнага навучання Мікалаем Мікалаевічам Кадушкам старанна рыхтавалі для пярнатых сяброў новыя шпакоўні ў школьнай майстэрні. Птушкі паступова вяртаюцца з выраю і, напэўна, ім па-свойму будзе прыемна засяліцца ў новыя домікі.
Як правесці вясенне-палявыя работы, каб атрымаць 70 тысяч тон збожжа, не менш 8000 т рапсу, сабраць добры ўраджай іншых сельгаскультур — пра гэта гаварылі прадстаўнікі райсельгасхарчу, інструктары-выкладчыкі вучэбнага цэнтра, аграномы і механізатары гаспадарак раёна на чарговым семінары, які прайшоў 12 красавіка на базе ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс".
10 красавіка на базе КУП "Язна" і ВУПКУ "Юбілейны" адбыўся семінар кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў зоаветслужбы гаспадарак.
Начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарчу П. В. Пятроў падвёў вынікі работы галіны за І квартал. У вырошчванні статка яны здавальняючыя. Валавыя прывагі крыху павялічыліся, а рэалізацыя жывёлы сёлета вырасла на 10%.
З 13 да 20 красавіка ў Беларусі праводзіцца тыдзень лесу. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе жадаючыя. Прадастаўлена мачымасць кожнаму далучыцца да пасадкі лясных ці ландшафтных культур, закладкі міні-дэндрапаркаў, заняцца добраўпарадкаваннем месцаў адпачынку і навядзеннем чысціні ў лясах, іншымі карыснымі справамі. З пералікам аб'ектаў, на якіх арганізаваны мерапрыемствы і акцыі, можна пазнаёміцца на інтэрнет-сайтах Мінлясгасу і ўсіх лесагаспадарчых аб'яднанняў.
У Віцебскім прытулку для бяздомнай жывёлы шмат сабак. Ёсць маленькія і імклівыя, дарослыя і сур'ёзныя. Усе яны здаровыя, з прышчэпкамі і стэрылізаваныя, умеюць цаніць клопат і пяшчоту. Пазнаёмцеся з імі! Сяброў ніколі не бывае шмат, а сабака—заўсёды больш, чым проста сябра. Пераканайцеся ў гэтым.
12 марта от дневного солнца уже стали оттаивать дороги. Не обойти порой лужи с ломкою кромкою льда. Иду через сквер. И что же это такое? На всей площадке под туей, да вон ещё и на дорожке разместилась стая каких-то гомонливых птах. Перекликаются своим похожим на воробьиное "чирв". Подхожу ближе, и вдруг с дерева короткое и резкое "чиу"—команда на взлёт. Стая сорвалась с места, разместилась на высоких ветвях. И всё же кое-кто из пернатых остался.
Як толькі адступаюць маразы і знікаюць гурбы, у дрэў пачынаецца перыяд руху соку. Яго можна нарыхтоўваць толькі на спецыяльна адведзеных для гэтага ўчастках ляснога фонду з захаваннем тэхналогіі і ўстаноўленых правіл. Бярозавік таксама рэалізуюць насельніцтву арганізацыі лясной гаспадаркі.
Жыве ў нашай мясцовасці чалавек, у якога асаблівыя пачуцці да прыроды. Гэта ляснічы Новапагосцкага лясніцтва Аляксандр Міхайлавіч Яфімаў. Нарадзіўся ён у маляўнічых мясцінах Старога Пагоста. З дзіцячых гадоў яго вабіў лес, непадалёку знаходзілася возера, у якім летам на світанні мылася сонейка, а потым песціла сваімі промнямі ўсіх жыхароў. Шмат цікавага назіраў маленькі Саша, гуляючы з сябрамі на беразе, у палях, на ўзлеску. А таму пасля службы ў арміі не стала для яго пастаяннай работа вадзіцелем у калгасе, бо клікала да сябе прырода.