Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 19.04.2013
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2013    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-04-2013, 11:59 Здарэнні  ] • Прокатился на льдине

17 красавіка на Заходняй Дзвіне людзі прыкмецілі на падтопленым дрэве прыкладна за 10 метраў ад берага юнака і патэлефанавалі ў службу МНС. Выратавальнікі на лодцы накіраваліся да месца здарэння і хутка даставілі на сушу 13-гадовага "шукальніка прыгод". Ён расказаў, што катаўся на крызе і трапіў у ваду. Яму пашчасціла, што побач было дрэва, на якое і ўзабраўся. З дыягназам пераахаладжэнне арганізма падлетка накіравалі ў бальніцу. І гэта вельмі добры зыход, бо такая рачная "вандроўка" магла закончыцца трагічна.

19-04-2013, 11:57 Літаратурная старонка  ] • Книга земляка

Книга земляка
Рэспубліканскія газеты нядаўна шмат пісалі пра Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш.
Здавалася, што гэтае мерапрыемства хаця і важнае, але сталічнае, далёкае. Ды не, закранула яно і нашу Міёршчыну, бо на ёй сярод мноства айчынных выданняў прадстаўлялі кнігу "казак гаспадара Пятра з-пад Полацка" "Зачараваная гаспадарка". Аўтар Пётр Сіняўскі. Увазе дзяцей і дарослых ён прапануе 13 твораў, яны раней паасобку друкаваліся ў розных выданнях, а вось разам ніколі. Анатацыя сцвярджае, што творы нашага земляка ўражваюць трапнай самабытнай мовай, а казачныя падзеі адмыслова знітаваныя з сучаснасцю. Але пра ўсё гэта так ярка ў "Слоўку пра аўтара" піша яшчэ адна зямлячка-казачніца Алена Масла, што паўтараць яе зусім непатрэбна.

19-04-2013, 11:40 Вясковае жыццё  ] • Работать старательно — иметь привесы

Работать старательно — иметь привесы
У вёску Ідолта сям'я Каваленкаў прыехала ў 1999 годзе з Казахстана. Пасля распаду СССР у гэтай рэспубліцы была складаная эканамічная сітуацыя і многія выязджалі ў пошуках працы і заробку за мяжу. Вось і Гульнар Базарбекаўна, карэнная жыхарка паўднёвай рэспублікі, падалася разам з сям'ёй з тых мясцін у Беларусь, да родных мужа.

19-04-2013, 11:37 Вясковае жыццё  ] • Им есть чем похвалиться

Им есть чем похвалиться
Алену Вайцехаўну Крук, Ірыну Іванаўну Анашка і Алену Мікалаеўну Найдзёнак  аб'ядноўвае прафесія і жаданне працаваць сумленна.
Яны аператары машыннага даення ў ААТ "Пад'ельцы". Дзве першыя абслугоўваюць дойны статак на МТФ "Матулева", а трэцяя на ферме ў Пад'ельцах.

19-04-2013, 11:35 Вясковае жыццё  ] • Лучшая доярка

Лучшая доярка
Аператара МТФ "Рыкуны" ААТ "Дрыгучы" Святлану Іванаўну Кашыра па праву можна лічыць лепшай даяркай Міёршчыны, бо штогод дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў.
Прадукцыйнасць кароў у яе групе самая высокая ў раёне. Летась жанчына надаіла 229,3 тоны малака, што склала ў разліку на карову 6433 кілаграмы. Адметна, што аб`ёмы вытворчасці  прадукцыі павялічваюцца.

19-04-2013, 11:33 Вясковае жыццё  ] • Фермы обновляются

У раёне летась завершаны капітальны рамонт і мадэрнізацыя 18 малочнатаварных ферм. Ва ўсіх сельгасарганізацыях, за выключэннем ААТ "Туркова", сёлета вядуць рэканструкцыю даільна-малочных блокаў.

19-04-2013, 11:31 Здароўе  ] • "Защитите свой мир — вакцинируйтесь"

Сёлета з 22 да 27 красавіка па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў краінах еўрапейскага рэгіёна пройдзе тыдзень імунізацыі пад лозунгам "Абараніце свой свет — вакцыніруйцеся". У Беларусі праводзімыя мерапрыемствы будуць накіраваны на павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб неабходнасці абароны супраць інфекцыйных захворванняў з дапамогай вакцынацыі.

19-04-2013, 11:29 Эканоміка і права  ] • Завод работает и модернизируется

Завод работает и модернизируется
Сярэдняспіскавая колькасць працуючых у ААТ "Міёрскі камбікормавы завод" — 498 чалавек.
Аднак непасрэдна на ККЗ заняты толькі 128 работнікаў, а ўсе астатнія у сельгасфіліялах "Павяцце" і "Цітова". Як працаваў вялікі калектыў у мінулым годзе, гаварылі акцыянеры таварыства на галоўным гадавым сходзе.

19-04-2013, 11:25 Навіны  ] • Выскажите ваши мнения

Пачынаюцца работы па рэканструкцыі рынку ў райцэнтры. У сувязі з тым у скверы ля кафэ "Маладзёжнае" плануецца высекчы каля 20 дрэўцаў. Жыхары навакольных вуліц могуць выказаць меркаванні па гэтым пытанні на сходзе, які адбудзецца ў панядзелак, 22 красавіка, ля кафэ "Маладзёжнае". Пачатак у 18.00.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar