Па дадзеных РАНС на раніцу ў панядзелак Дзвіна паднялася да ўзроўню 1003 см, Дзісёнка — 815 см. Затоплена 35 дамоў, 79 гаспадарчых пабудоў. Адселены 3 хаты, у якіх жыве 7 чалавек. На 3 вуліцах — Полацкай, Калініна, Смірнова — на ўчастках па 100 м глыбіня вады 20-50 см, а на Юбілейнай затоплены ўчастак яшчэ большы. Толькі за мінулыя суткі ўзровень рэк падняўся на 10 см.