На абласным свяце-конкурсе выканаўцаў беларускай песні "На зямлі святой Сафіі", які прайшоў у Полацку 21 красавіка, Міёршчыну прадстаўляў Ігар Мятла. Саліст паспяхова выступіў з песняй "Касавіца" на словы беларускага паэта Уладзіміра Пецюкевіча. Музыку напісаў выкладчык дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнік эстраднай студыі РДК Сяргей Аляксееў.
Дыпломамі ўзнагароджаны і выканаўца, і кампазітар.
Інавацыйны праект "NEXTGOLD", які ўжо трэці год дзейнічае пры раённым метадычным цэнтры, стаў пераможцам у намінацыі "Маладзёжныя аматарскія аб'яднанні" ў вобласці. Узнагароджаны дыпломам, плюс каштоўны падарунак — мікрахвалевая печ.
Атрымаць ад спецыялістаў ДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання кансультацыю па рэгуліроўках і настройках сельгастэхнікі, навясных і прычапных агрэгатаў — карысная справа для механізатараў, якія вось-вось выедуць на палеткі, распачнуць сяўбу, догляд пасеваў. Якасць выканання імі кожнай работы будзе залежыць не толькі ад руплівасці трактарыстаў, але і іх прафесійнай падрыхтоўкі. Для майстроў і метадыстаў вучэбнага Цэнтра райсельгасхарчу ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць практычныя заняткі з вяскоўцамі на раённых семінарах па раслінаводстве, якія арганізуюцца перад пачаткам важных палявых кампаній.
У час "прамой лініі" з дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг №213 філіяла №214 ААТ "ААБ Беларусбанк" Алене Мікалаеўне Юшкевіч былі зададзены наступныя пытанні:
— Ці можна ў вас аформіць міжнародную пластыкавую картку бясплатна?
— Так. Узнагароджанне не спаганяецца пры наяўнасці ў кліента карт-рахунка ў "Беларусбанку" і пры ўмове паступлення на яго ў безнаяўным парадку сум заработнай платы, іншых выплат ад наймальніка, а таксама пенсій, стыпендый, дапамог, аліментаў, дывідэндаў і асабістага даходу прадпрымальніка на працягу трох апошніх месяцаў. Пры тым доля безнаяўных аперацый па карт-рахунках за кожны месяц за гэты перыяд павінна складаць не менш за 30% агульнага аб'ёму расходных аперацый з выкарыстаннем карткі.
Мінула 27 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС. За гэты час зона адчужэння і адсялення скарацілася на 15,6%, у гаспадарчы абарот вернута каля 17 тыс. гектараў зямель.
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным рэалізаваць тры нацыянальныя праекты для абнаўлення беларускай дзяржавы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 19 красавіка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу пад назвай "Абнаўленне краіны — шлях да поспеху і росквіту".
Менавіта такімі словамі можна ахарактарызаваць сутнасць размовы, якая адбылася 24 красавіка ў час "прамой лініі" старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігара Валер'евіча Кузняцова з насельніцтвам Міёршчыны. Першая група пытанняў тычылася падсыпкі і грэйдзіравання вуліц і дарог. Да гэтай справы дарожная і камунальная службы прыступяць літаральна ў бліжэйшыя дні. Ужо закуплены два вагоны даламітавага шчэбеня, назапашана 500 кубаметраў гравію.
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровай граматай Жабёнка Сяргея Іванавіча — ваеннага камісара Міёрскага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўніка.