З 19 красавіка па 14 мая ў раёне праводзяцца мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку ДТЗ з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў.
У мінулым годзе ў вобласці здарылася 49 такіх ДТЗ. 7 чалавек загінула, 46 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. На момант аварыі 16 вадзіцеляў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Пагаршае сітуацыю і тое, што многія з іх, а таксама і пасажыры, не надзяваюць моташлем. Між тым гэтая норма ўведзена з пачатку 2009 года указам Прэзідэнта РБ.