У ФСК "Атлант" 7 красавіка прайшоў чарговы міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. У ім удзельнічалі зборныя Верхнядзвінска, Шуміліна, Віцебска, Міёр і на гэты раз завіталі дзве каманды з расійскага Себежа.
На ўрачыстым адкрыцці ўдзельнікаў турніру вітаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жук. Ён уручыў камандам хлеб-соль. Узняла сцяг спаборніцтваў капітан зборнай Міёр Ганна Пірог. Энергічны танец прысутным падарыла харэаграфічная група СШ №3 пад кіраўніцтвам Н. Г. Варанько.
12 немаўлятак нарадзілася ў нашым раёне ў сакавіку — 4 дзяўчынкі і 8 хлопчыкаў. Дзяўчынкі атрымалі імёны Нікаліна, Ксенія, Валерыя, Анастасія, а хлопчыкаў назвалі Арцём (2), Цімур, Максім, Захар, Ягор, Уладзіслаў, Арсеній. Дзяцей, народжаных у няпоўных сем`ях, не зарэгістравана.
У шлюб уступілі 10 пар, прычым адна з іх пенсійнага ўзросту. Зарэгістраваны 3 выпадкі сямейных адносін.
9 красавіка ў прамысловых прадпрыемствах і арганізацыях раёна пачаўся тэхнічны агляд трактароў, прычэпаў да іх і іншай самаходнай тэхнікі. Хаця першым па графіку аказалася Міёрскае ПМС, яно да гэтага адказнага мерапрыемства падрыхтавалася нядрэнна. 17 трактароў і пагрузчыкаў былі прызнаны годнымі да эксплуатацыі, чатыры знаходзіліся ў рамонце ці па іншых прычынах не выстаўлены на лінейку гатоўнасці.
Впервые в Декрете ВЦИК от 7 марта 1918 г. №2 "О суде" устанавливалось, что надписи о принудительном исполнении по векселям, закладным и нотариальным заёмным письмам делаются нотариусами. Именно с этой даты берёт своё начало история белорусского нотариата, работники которого на протяжении почти века с честью выполняют возложенные на них обязанности. Это учреждение как одно из правоприменительных институтов прошло сложный и длительный путь развития. Каждая веха в его истории—фрагмент истории страны, формирования государственности и укрепления правовой Беларуси.
У маёй выбарчай акрузе 20 населеных пунктаў, дзе жыве 780 чалавек. Сярод тых, хто патрабуе асаблівай увагі, 269 пенсіянераў, два ўдзельнікі вайны, 21 інвалід, 11 адзінокіх састарэлых і столькі ж мнагадзетных, а яшчэ 14 нядобранадзейных сем'яў.
З людзьмі сустракаюся не толькі ў кожны другі аўторак, калі вяду прыём выбаршчыкаў у будынку Завуццеўскага сельскага Савета. А ў час асабістага прыёму да мяне звярнулася 37 чалавек, у асноўным іх патрэбы задаволены. Наведвала аддаленыя вёскі Маназыль, Крупенішча, Казлоўцы, Галомысла, каб бліжэй пазнаёміцца з праблемамі вяскоўцаў у час асабістага прыёму. Ва ўсіх населеных пунктах прайшлі сходы, на якіх вырашалі надзённыя пытанні. Перад імі ці пасля праводзіліся гутаркі, улік індывідуальных патрэб, ішла размова аб развіцці падсобных гаспадарак, добраўпарадкаванні і іншым. Па гэтых і іншых пытаннях размовы працягваліся ў час падворных абходаў, некаторым сяльчанам даводзілася ўручаць прадпісанні. Пры падтрымцы дэпутатаў сельскага Савета і старэйшын арганізоўвалі насельніцтва на рамонт дамоў,афарбоўку фасадаў і агародж, уборку смецця, абкошванне сядзіб, добраўпарадкаванне могілкаў.
Якая жанчына адмовіцца ад увагі мужчыны? Напэўна, ніводная. Але ж дачакайся ты той увагі, калі нашы мужчыны такія занятыя то на працы, то ля тэлевізара ці камп'ютара. Язненскія жанчыны дачакаліся такой ўвагі на святочным канцэрце, прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню. Узнікла вялікая інтрыга, калі даведаліся, што мужчыны вырашылі прыняць непасрэдны ўдзел у канцэрце і першую частку правесці без жанчын. Таму і сабралася столькі гледачоў, што іх ледзь змясціла зала СДК. Канцэрт пачалі прыгажуны-вядучыя А. М. Дубоўскі, В. П. Пашковіч, М. П. Карпаў, А. У. Бурштэйн. Яны прысвяцілі прыгожай палове чалавецтва песню аб сэрцы, якому не хочацца спакою, і выказалі чулыя словы аб жанчынах.
Па выніках работы за 2012 год Міёрскае аддзяленне аховы Дэпартамента МУС РБ заняло трэцяе месца сярод сельскіх аддзяленняў Віцебскай вобласці, а начальнік гэтай установы маёр міліцыі Ігар Іванавіч Войтаў адзначаны Дыпломам трэцяй ступені за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, асабістую прафесійную ініцыятыву і ўмелае кіраўніцтва падначаленымі.
Супрацоўнікі Міёрскага РАУС сёлета выявілі 17 правапарушэнняў, якія звязаны з незаконным абаротам спіртаўтрымліваючай прадукцыі, адабрана 58,7 літра такой вадкасці, 792,7 л напояў дамашняга вырабу і 3 самагонныя апараты. Такі вынік забяспечаны дзякуючы інфармацыі з розных крыніц. 14 звестак было ад насельніцтва, усе яны пацвердзіліся. Наша кругласутачная "гарачая лінія" дзейнічае па нумарах 4-12-02, 597-00-66 (МТС), 312-18-02 (Велком); у Віцебску-8-0212-21-08-63, 8-029-511-22-16 (МТС), 8-029-314-08-63 (Велком).
"Усё ў вашых руках", — на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх гэтую фразу паўтаралі не раз. Для юнакоў, якія сваімі неабдуманымі ўчынкамі прыносяць боль бацькам і ствараюць праблемы сабе, для дарослых, якія забываюцца пра свае бацькоўскія абавязкі. Для тых, хто сур'ёзна памыляецца, але можа выправіць уласныя памылкі. Усё ў руках чалавека, і таму не трэба іх апускаць.