Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 08.05.2013
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2013    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-05-2013, 16:18 Навіны  ] • С Днём Победы!

С Днём Победы! Паважаныя ветэраны, удзельнікі баявых дзеянняў,

працаўнікі тылу!

Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём Перамогі 9 Мая. Гэта не проста вялікае свята, гэта дзень памяці пра тых, хто ўсё зрабіў для таго, каб неба над намі было мірным. Год ад году ўсё менш застаецца ўдзельнікаў той страшэннай вайны. Подзвіг ваш не забыты. Зямны паклон вам за наша шчасце. Усім вам, жывым і мёртвым, — гонар і слава.

 

8-05-2013, 16:12 Юбілей  ] • Две даты в один день

Две даты в один день Канстанцін Мацвеевіч Лукашэвіч нарадзіўся ў Завуцці ў 1923 годзе, дзе і цяпер жыве разам з жонкай Клеапатрай Аляксееўнай, якая родам з суседніх Кісялёў. Пагодным красавіцкім днём завітала на іх падвор'е і застала гаспадара за штодзённымі клопатамі — наводзіў парадак у хлевушку.

Важную дату адзначае сёлета Канстанцін Мацвеевіч, яму спаўняецца 90 год якраз на Дзень Перамогі. За свой век шмат давялося перажыць. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, тры гады знаходзіўся пад акупацыяй.

 

8-05-2013, 16:09 Навіны  ] • Добровольный партизан

Добровольный партизан Дзявяты дзясятак размяняў Рыгор Іосіфавіч Дворнікаў 1 мая. На жаль, Дзень Перамогі на гэты раз застае яго ў ложку. Перажытае на вайне і ўзрост пакідаюць свой адбітак…

З пачаткам вайны сэрца не засталося раўнадушным да бяды. У партызанскі атрад імя А. Неўскага брыгады імя В. Чапаева ў няпоўныя дваццаць год Рыгор Іосіфавіч прыйшоў добраахвотна 25 жніўня 1942 года і змагаўся з ворагам да 10 ліпеня 1944-га.

8-05-2013, 16:03 Грамадства  ] • Мы должны помнить прошлое!

Прачытаў у раёнцы, што да 2014 года выйдзе ў свет другая частка кнігі "Памяць. Міёрскі раён". Адчуваеш маральнае задавальненне ад таго, што будуць асветлены тыя бакі жыцця раёна, якія прапусцілі ў першай. А з другога боку, неяк не па сабе ад таго, што ці ўсё мы зрабілі, каб гэтыя прабелы былі поўнасцю запоўнены і ўвайшлі ў другую кнігу? Калі потым нехта раптам захоча больш падрабязна нешта расказаць пра раён і яго людзей, гэта будзе вельмі складана. Пойдуць з жыцця жывыя сведкі, згубяцца дакументы. Няўжо сёння мы не сустракаемся паўсюдна з падобнымі цяжкасцямі?

8-05-2013, 16:01 Навіны  ] • Кулинарная наследие интересно всем

Паважаныя прадпрыемствы сферы харчавання Міёрскага раёна (кафэ, сельскія сядзібы, гасцявыя дамы)!

Запрашаем вас прыняць актыўны ўдзел у праекце "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны" трансгранічнай праграмы супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі. Гэтая канцэпцыя дзякуючы шведскай ініцыятыве развіваецца ў 25 рэгіёнах Еўропы і робіць упор на мясцовыя традыцыі і спецыфіку кулінарных паслуг, прыгатаванне страў у асноўным з мясцовых прадуктаў.
8-05-2013, 15:59 Афіцыйна  ] • Обращайтесь

16 мая з 9 да 12 гадзін у райбібліятэцы (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 6) будуць весці прыём па прававых пытаннях натарыус, адвакат і юрыст райвыканкама.

8-05-2013, 15:56 Навіны  ] • На очереди - частная техника

Раённая інспекцыя Дзяржтэхнагляду праводзіць дзяржтэхагляд трактароў і прычэпаў да іх, самаходных машын, якія належаць фізічным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, у наступныя тэрміны:

Міёры і Міёрскі сельсавет — 28 мая ў 10.00 на пляцоўцы ля ДРБУ-203...

8-05-2013, 15:54 Афіцыйна  ] • Поздравляем!

За шматгадовую добрасумленную работу, значны асабісты ўклад у развіццё бытавога абслугоўвання насельніцтва Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Віктар Віктаравіч БАТУРА — дырэктар КУП "Міёрскі камбінат бытавога абслугоўвання".

 

8-05-2013, 15:53 Адукацыя і выхаванне  ] • Регистрация на ЦТ
Рэгістрацыя ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна. На пункт рэгістрацыі неабходна звярнуцца асабіста ў рабочыя дні з 9 да 19 гадзін, а па суботах — з 9.00 да 18.00, 18 мая — з 9 да 19 гадзін, 25 мая і 1 чэрвеня — з 9.00 да 18.00. Пры сабе неабходна мець пашпарт, квіток аб аплаце 10 тыс. рублёў за кожны прадмет.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar