Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

З 1 мая да 30 верасня дазволена паляванне на дзіка (дарослых самцоў, маладняк да 2-х гадоў любога полу) на працягу сутак з засады, падыходу.
З 15 мая да 30 верасня дазволена здабыча казулі еўрапейскай — дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам, з засады, з падыходу, з падманьваннем.
Вось і наступіла доўгачаканая вясна. Радуешся кожнаму яе павеву: прылёту бусла, жваваму ручайку ў полі, крыху здранцвелай, такой непаваротлівай жабцы. А колькі радасці, захаплення выклікаюць у нашых сэрцах першыя лясныя кветачкі. Яшчэ зямля не абмылася пасля зімовай спячкі, яшчэ па дрэвах толькі пачаў рухацца жыватворны сок, а гэтыя прыгажуні ўжо вітаюць нас. Такія маленькія, трапяткія, пяшчотныя, яны вабяць вока, маняць, прыцягваюць да сябе, нібы клічуць: "Мы дачакаліся вясны! Зірніце на нас, павітайце нас. Пасля холаду і сцюжы намі любуюцца і блакітнае неба, і ласкавае сонейка, і лясныя жыхары".
З 16 красавіка і да 15 кастрычніка забаронена разбурэнне птушыных гнёзд. Гэтае дзеянне караецца вялікімі штрафамі — да 30 базавых для фізічных асоб. Акрамя таго, неабходна будзе аплаціць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю. Пры тым дазваляецца рэгуляваць колькасць гнёзд птушак, якія пагаршаюць санітарны і эстэтычны стан населеных пунктаў, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых пабудоў ці прыносяць неспакой жыхарам.
У вобласці толькі тры аб'екты такой катэгорыі, як Сафійскі сабор у Полацку. З 2010 года праект яго рэстаўрацыі неаднаразова пераглядаўся, што падоўжыла тэрмін работ больш чым у два разы, а кошту — пакуль на 20%. У выніку недастатковай прапрацоўкі рашэнняў аб рэстаўрацыі неаднаразова даводзілася перарабляць зробленае. Давялося шукаць падрадчыкаў у іншых абласцях. У кошт выкананых работ неабгрунтавана ўключаны выдаткі, звязаныя з выплатай работнікам надбавак стымулюючага характару, хаця некаторыя з іх не мелі дакументаў, што пацвярджалі б кваліфікацыю.
Миорским районным Советом депутатов принято решение от 29 декабря 2012 г. №138 "О внесении изменений в решение Миорского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. №87", зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 31 января 2013 г. №9/55956, подписано председателем Парфененко Р. В..
Сярэдняя заработная плата, налічаная работнікам вобласці за сакавік, склала 4185,5 тыс. рублёў і павялічылася ў параўнанні з сакавіком 2012 г. у 1,5 раза. Рэальны заробак вырас на 20,2%.
28 студзеня ўступілі ў сілу Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2012 года №1087. Яны прад'яўляюць больш жорсткія патрабаванні да санітарнага ўтрымання тэрыторый і пабудоў, азелянення тэрыторый, барацьбы з пустазеллем, выкарыстання зямель, транспартнай інфраструктуры, месц адпачынку і іншага. Большасць з гэтых работ стала прывычнай для нашага насельніцтва і выконваецца ў добраахвотным парадку. Значна папрыгажэлі Міёры, Дзісна, аграгарадкі і іншыя населеныя пункты, наводзіўся парадак у парках, скверах, на могілках да Першамая, Вялікадня, Дня Перамогі, Радуніцы.
Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём Перамогі 9 Мая. Гэта не проста вялікае свята, гэта дзень памяці пра тых, хто ўсё зрабіў для таго, каб неба над намі было мірным. Год ад году ўсё менш застаецца ўдзельнікаў той страшэннай вайны. Подзвіг ваш не забыты. Зямны паклон вам за наша шчасце. Усім вам, жывым і мёртвым, — гонар і слава.
Канстанцін Мацвеевіч Лукашэвіч нарадзіўся ў Завуцці ў 1923 годзе, дзе і цяпер жыве разам з жонкай Клеапатрай Аляксееўнай, якая родам з суседніх Кісялёў. Пагодным красавіцкім днём завітала на іх падвор'е і застала гаспадара за штодзённымі клопатамі — наводзіў парадак у хлевушку.
Важную дату адзначае сёлета Канстанцін Мацвеевіч, яму спаўняецца 90 год якраз на Дзень Перамогі. За свой век шмат давялося перажыць. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, тры гады знаходзіўся пад акупацыяй.