Сцвярджае першы сакратар РК ГА "БРСМ" Марына Кашкур, з якой сустрэліся напярэдадні свята моладзі і пагутарылі пра тое, чым вызначаюцца цяперашнія маладыя людзі Міёршчыны, і як імкнецца разнастаіць іх жыццё маладзёжная арганізацыя.
Невырашальныя задачы перад інжынернымі службамі гаспадарак паўстаюць нярэдка. Вось ледзь не тыповая сітуацыя: запчастак на складзе няма, а нейкую машыну, якая нечакана выйшла са строю, трэба неадкладна ўключыць у работу. У такіх выпадках у майстэрні ААТ "Туркова", напрыклад, збіраецца "кансіліўм" у складзе галоўнага інжынера Іосіфа Архіпавіча Шульгі, інжынера па сельгасмашынах Мікалая Уладзіміравіча Гарбатава, зваршчыка Юрыя Паўлавіча Панізніка і яго стрыечнага брата—токара Аляксандра Міхайлавіча Панізніка. Кожны варты асобнай публікацыі.
1 ліпеня з 14 да 15 гадзін па пытаннях, якія звязаны з захаваннем водаахоўнага заканадаўства, вас выслухае начальнік аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Вітальеўна БРЫЛЕЎСКАЯ. Тэлефануйце на нумар 8-0212-47-62-88.
21 чэрвеня у вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці зарэгістравана ўспышка афрыканскай чумы свіней (АЧС). Адпаведна папярэдняй інфармацыі заражэнне жывёлы на прыватным падворку адбылося праз камбікорм, куплены ў прадпрымальніка. На тэрыторыі гэтага населенага пункта і ў межах зон, дзе ёсць пагроза заражэння жывёлы, устаноўлены каранцін і ўведзены абмежавальныя меры. Праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі інфекцыйнага ачага і недапушчэнні яго распаўсюджвання.
"Калі ты здольны бачыць прыгожае, то толькі таму, што носіш прыгожае ўнутры сябе. Бо свет падобны да люстэрка, у якім кожны бачыць сваё ўласнае адлюстраванне". Гэтыя словы сучаснага бразільскага пісьменніка Паўла Коэльа вельмі падыходзяць Машы Вішнёвай, дзяўчыне з прывабнай знешнасцю, светлымі думкамі і чыстай адкрытай душой. У свае сямнаццаць яна зразумела важныя ісціны пра тое, што да чалавека ўсё вяртаецца бумерангам, што трэба цаніць цяперашні момант і ўмець радавацца за іншых.