25 ліпеня 1853 года ў Мінску была створана першая штатная прафесійная пажарная каманда. Менавіта гэтая дата стала народным, дзяржаўным і, вядома, прафесійным святам. А тэрмін дзейнасці ў 160 гадоў сведчыць, што такая служба патрэбна ўсім і заўсёды, бо няма такога населенага пункта, куды б па тэрміновым выкліку не наведваліся пажарныя-выратавальнікі. Асаблівая старонка нашай гісторыі — адначасова трагічная і гераічная — Чарнобыль, дзе першы і самы жорсткі ўдар тэхнагеннай катастрофы ў ноч з 25 на 26 красавіка 1986 года прынялі на сябе пажарныя. І не адступілі.
Напэўна, са старажытных часоў да нашых дзён самай страшнай бядой, якая суправаджае чалавецтва, з'яўляюцца пажары. На жаль, яны не мінаюць і Беларусь. У сярэднявеччы, як паведамляюць хронікі, часта ад адной іскры пасяленні выгаралі да апошняга дома.
Мнагалюдным аказаўся сёлетні фестываль "Перабродская зорка". Гледачоў чакалі шматлікія цікавыя моманты. Асабліва прывабіў іх стэнд паляўнічай гаспадаркі "Абстэрна". І не дзіўна, бо супрацоўнік Алег Аляксандравіч Селях дэманстраваў не толькі паляўнічыя трафеі — вырабленыя футры ваўка, янота, бабра, норкі, шашка, іклы дзіка, рогі лася, — ён трубіў у рог, падаваў ваўчыны "голас", прапаноўваў усім жадаючым апрануць "кажушок" з бабра.
Загадчыца МТФ "Карпачова" Лілія Іванаўна Шчарбакова запрасіла мяне ў рабочы кабінет, каб з вышыні другога паверха паглядзець на ўсе працэсы, якія адбываюцца ў даільнай зале. Невялікі пакойчык пад самым дахам кароўніка радаваў сваёй утульнасцю і выдатным відам праз назіральнае акно ўсяго ніжняга памяшкання, дзе размяшчаўся галоўны вытворчы цэх фермы.
Творчы патэнцыял Анастасіі Піхлік шматгранны. Блакітныя вочы нагадваюць пра яе багаты глыбокі ўнутраны свет і адразу зачароўваюць сваёй шчырасцю і чысцінёй. Дзяўчынка закончыла шэсць класаў. Добра вучыцца, наведвае заняткі ў музычнай школе па класе баяна, дадатковыя інструменты —фартэпіяна, гітара, ударныя.
Даверлівасцю і наіўнасцю часта карыстаюцца ў сваіх мэтах зламыснікі. У большасці іх ахвярамі становяцца пажылыя і адзінока пражываючыя пенсіянеры. Аднак удаецца ашукаць і людзей працаздольнага ўзросту.
Рознымі спосабамі пранікаюць злачынцы ў дом ці кватэру. Прадстаўляюцца супрацоўнікамі пэўных служб або проста просяць папіць вады. Затым адцягваюць увагу гаспадароў і ўчыняюць крадзеж.
Час водпускаў і актыўнага адпачынку. Многія рыбаловы-аматары скіраваліся на вадаёмы. Вось ім і хачу напомніць нормы лоўлі, якія неабходна абавязкова захоўваць.
Красавіцкай ноччу на чыгуначнай станцыі Бігосава на беларуска-латвійскай граніцы полацкія пагранічнікі разам з супрацоўнікамі мытні і АВСТ выявілі ў двух паўвагонах 12500 пачак цыгарэт "Прэм'ер" з беларускімі акцызнымі маркамі. Тавар перададзены на мытню, іх кошт складае больш за 61 млн. руб.
Полацкія пагранічнікі сумесна з мытнікамі ў аўтадарожным пункце пропуску "Грыгараўшчына" затрымалі грамадзяніна Ра-сійскай Федэрацыі, які перавозіў на грузавым аўтамабілі ў Латвію 66 блокаў цыгарэт коштам амаль у 7 млн. рублёў. Нелегальны груз будзе канфіскаваны, а яго гаспадар заплаціць штраф.
Полацкія пагранічнікі ўжо спынілі 59 спроб перамяшчэння тавара-матэрыяльных каштоўнасцей праз граніцу на агульную суму каля 1,7 млрд. рублёў.