У Міёрах на паўвостраве ноччу з 6 на 7 ліпеня сабралася шмат людзей, якія прыйшлі па даўняй традыці адзначыць народнае свята Купалле.
Козырам масавага гуляння было тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі Міёрскага РДК сумесна з мясцовымі аматарамі мастацкай самадзейнасці. Першая частка яго была казачнай, пра тое, як марскі цар Няптун прыехаў на Міёршчыну адпачыць і сутыкнуўся з вядзьмарскімі нагаворамі і чарамі.
З кожным днём более камбайнаў на палетках раёна. Каласавыя культуры яшчэ не паспелі, але настала пара ўбіраць насенне траў. За гэтую работу ўжо ўзяліся механізатары ААТ "Дрыгучы", "Туркова", "Мерыца" і "Узмёнскі край". На 7 ліпеня абмалочаны насеннікі на 91 гектары і на ворахатакі дастаўлены для сушкі першыя 34 тоны новага ўраджаю.
Міністэрства спорту і турызму ў чарговы раз праводзіць рэспубліканскі конкурс "Пазнай Беларусь". Яго мэта—садзеянне развіццю ўнутранага і ўязнога турызму, кансалідацыя намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і фізічных асоб, занятых у індустрыі турызму, для стварэння іміджу Беларусі як краіны, спрыяльнай для паездак.
Миорским районным Советом депутатов принято решение от 22 марта 2013 г. №147 "Об утверждении Положения о Почётной грамоте Миорского районного Совета депутатов", подписано председателем Парфёненко Р. В., зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 23 апреля 2013 г. регистрационный №9/57673, размещено на Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь 5 июня 2013 г. и обнародовано на официальном сайте Миорского районного исполнительного комитета.
Выхад кожнага нумара раённай газеты калектыў рэдакцыі чакае з асаблівым хваляваннем. Здаецца, ведаеш на памяць кожны матэрыял, бо ў працэсе падрыхтоўкі да друку неаднойчы перачытаеш. Але ж тое на аркушы паперы, які раздрукоўваецца на прынтары, а тут—гартаеш ужо гатовую газету. І ўсё чытаецца па-іншаму, глядзіцца па-новаму. Прааналізаваўшы ўсе плюсы і мінусы, адпраўляеш "раёнку" ў падшыўку і зноў за справу.
Добры настрой і радасныя эмоцыі забралі з сабой удзельнікі свята, прысвечанага Дню абароны дзяцей, што праходзіла на пачатку чэрвеня ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры. На мерапрыемства запрасілі прыёмныя сем'і.
Кантрольныя мерапрыемствы сведчаць, што асобныя кіраўнікі арганізацый не захоўваюць патрабаванні заканадаўства па абавязковай праверцы спідометраў службовых аўтамабіляў. Так праверка ў Чашніцкім раёне выявіла, што пры міжправерачным інтэрвале ў 24 месяцы праверка спідометраў пяці службовых аўтамабіляў не праводзілася з моманту іх уводу ў эксплуатацыю ў 2002-2009 гадах. Вінаватым пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Эканомія, рацыянальнае выкарыстанне паліва-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў патрабуюць сістэмнасці, мэтанакіраванасці. Вось таму ў аддзеле адукацыі даўно дзейнічае спецыяльная камісія, распрацаваны адпаведныя мерапрыемствы, падрыхтаваны пазаштатныя іспектары. Дзяцей вучым беражліва адносіцца да расходвання цяпла, электраэнергіі і вады, а для кіраўнікоў устаноў прадугледзелі меры матэрыяльнага стымулявання.
За пяць месяцаў сёлета Браслаўская міжрайінспекцыя правяла 71 рэйд, пры гэтым выявіла 84 парушэнні прыродаахоўчага заканадаўства. З іх 41 тычылася вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Адабрана 10 сетак агульнай даўжынёй 420 метраў і 107 іншых прылад лоўлі. Здадзена 40,4 кг незаконнага ўлову.