Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Ліпень 2013 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2013    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2013, 16:59 Моладзь / Год моладзі  ] • Мечты сбываются, если не лениться

Мечты сбываются, если не лениться Пярвічная арганізацыя ГА БРСМ у ААТ "Чэрасы" адна з самых актыўных сярод сельскіх пярвічак. Узначальвае яе Кацярына Мазурава, якая працуе ў гаспадарцы юрысконсультам. Нядаўна да службовых спраў дабавіліся абавязкі інспектара па ахове працы. Спраўляцца з работай і весці за сабой мясцовую моладзь дзяўчыне дапамагаюць мэтанакіраванасць, адказнасць і аптымізм.

16-07-2013, 16:57 Моладзь / Год моладзі  ] • Язненские юнкоры

Язненские юнкоры Сустрэча з язненскімі юнкорамі пастаянна пакідае ў душы шмат добрых эмоцый і ўражанняў. Творцы-дзяўчаты актыўна папаўняюць сваё партфоліо, а за два гады яно значна "патаўсцела". З цікавасцю задаюць пытанні па прафесійнай дзейнасці журналістаў. На апошнім занятку знаёміліся з фотажурналістыкай, як правільна рабіць здымкі, разглядалі падрыхтаваныя да сустрэчы экзэмпляры. Кожны гуртковец паспрабаваў сябе ў ролі фатографа, атрымлівалася паспяхова, калі не з першага, то з другога разу абавязкова.

16-07-2013, 16:55 Моладзь / Год моладзі  ] • Наши помочники

Наши помочники У чэрвені ў СШ №3 дзейнічаў лагер працы і адпачынку. Каля 20 яго ўдзельнікаў у гэты час завіхаліся на палетках ААТ "Чэрасы". Школьнікі праводзілі відавую праполку зерневых культур і звычайную праполку капусты, падбіралі каменне, займаліся добраўпарадкаваннем.

16-07-2013, 16:53 Моладзь / Год моладзі  ] • Весёлая бессонница

Не да сну было вечарам 6 ліпеня. І не аднаму мне. Міярчане ў чаканні самага чароўнага летняга свята — Купалы — паступова падцягваліся на паўвостраў да 22 гадзін. Там усіх чакала самая відовішчная падзея ўрачыстасці — запальванне кастра. Дарэчы, свята набыло характар спаборніцтва, бо ўсе мелі магчымасць пашукаць папараць-кветку, а самым шчаслівым прапаноўваліся прызы. Ды яшчэ выступленні самадзейных калектываў на галоўнай сцэне не дазвалялі заснуць нават самым стомленым гасцям. А для моладзі была арганізавана дыскатэка. Вось некалькі ўражанняў аб святочным мерапрыемстве.

16-07-2013, 16:45 Юбілей  ] • В позолоте пятивекового юбилея

В позолоте пятивекового юбилея Песні, музыка, вясёлы гоман і смех гучалі ў Орцах 7 ліпеня. У тутэйшых жыхароў у гэты дзень было значнае свята — яны адзначалі 500-годдзе вёскі. Адпаведна архіўных гістарычных дакументаў гэты населены пункт бярэ пачатак з 1513 года. У 1588-ым ён меў назву "Орэч". Гэты фальварак з'яўляўся цэнтрам воласці Браслаўскага павета і быў уласнасцю Сапегі.

16-07-2013, 16:31 Адукацыя і выхаванне  ] • Мой учитель

Мой учитель Напэўна, калі б на свеце было больш добразычлівых і шчырых людзей, многія б пазбавіліся ад страху ісці на гутарку да дырэктара ці начальніка, смялей адчувалі сябе сярод незнаёмых, не саромеліся памыліцца.

Я ўдзячна лёсу, што ён даў мне магчымасць ведаць цудоўную жанчыну, клапатлівую маці і проста добрага чалавека — Людмілу Іванаўну Яроменак. Пазнаёміліся мы, калі я, малады спецыяліст, была накіравана ў Сіцькоўскую сярэднюю школу, дзе яна працуе намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. 

16-07-2013, 16:28 Грамадства  ] • Учиться и учить

Чакалася, што на 1 студзеня 2013 года ў раёне будзе 23,8 тысячы жыхароў, аднак іх аказалася толькі крышку больш за 22 тысячы. Цяпер у Міёрах жывуць 8094 чалавекі, у Дзісне — 1890, у сельскай мясцовасці — 12220. Параўнайце: у 1970 годзе раён налічваў 44,5 тысячы жыхароў, у 1979-ым — 38,8, у 1989-ым — 33,5. Як бачым, зніжэнне дэмаграфічнага і працоўнага патэнцыялу стала імклівым у апошнія гады.

16-07-2013, 16:25 Літаратурная старонка  ] • Славомир Даргель - известный и неизвестный

Славомир Даргель - известный и неизвестный Славамір Даргель — наш зямляк, пісьменнік. Нарадзіўся на хутары ў ціхай вёсачцы Белеўцы Міёрскага раёна ў сям'і селяніна. З ранніх  гадоў навучыўся працаваць на зямлі, паважаць працу людзей. Закончыўшы школу, служыў у арміі, якая стала  для яго сапраўднай загартоўкай жыцця. Затым была служба ў органах унутраных спраў і вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на юрыдычным факультэце.   25 год працаваў юрыдычным кансультантам у Мінску. Цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але працягвае працаваць.

16-07-2013, 16:22 Навіны  ] • Семинар
Семинар На базе Мікалаёўскай бібліятэкі адбыўся семінар для сельскіх бібліятэкараў "Бібліятэкі за здаровы лад жыцця". Адкрыла яго дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы А. А. Скавародка. З установамі культуры сельсавета пазнаёміў культаработнікаў старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама В. П. Шастакоў. 

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar